О проекте

Atlantica "Taboo" (+аудио)

 
7,75
апрель, 2009
Вигма

Третий студийный альбом Atlantica был записан с аранжировщиком и гитаристом Олегом Ивановичем (Дмитрий Войтюшкевич, "Дрозды").

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

Праект вярнуўся пасьля двухгадовага перапынку ў найлепшым выглядзе. "Atlantica» адмовілася ад малаўцямных спробоў зрабіць а-ля беларускі "модэрн токінг" у выглядзе дуэту старэючых хлопчыкаў ці тое зьмяшанае пап-трыо. І ў выніку іх матэрыял стаў слухабэльным.

Цяпер калі і прыцягваць за вушы якія аналягі, то толькі "дэпешоў" часоў шыкоўнасьці пад назвай "Music For The Masses" – асабліва цень Гэхана лягла на "Change", "Princess Sweet" і "It’s Not About Us". Апошнюю дык наогул можна назваць песьняю песьняй айчыннага сынты-попу, яна абсалютна гарманічна можа гучаць у этэры хоць якой эфэмкі сьвету. І наогул – рэдкая зьява – падчас праслухоўваньня дыску з катэгорыі "беларуская папулярная музыка" бярэ не сорам, а гонар: густ і стыль навідавоку.

Альбом "Taboo" прасякнуты суцэльнай гармоніяй і дэманструе талент Алекса Дэвіда ды яго музыкаў з розных бакоў. З асаблівых мэлядычных прыгажосьцяў - загалоўная песьня (вакал ды фартэпіяна) і "Ave Maria" акапэла (арыгінальная вэрсія таксама цуд). Atlantica запісала выдатны альбом. Калі гэты матэрыял гучыць нагэтулькі ж трапна ўжывую – то нізкі паклон.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Пусть английский Алекса Дэвида лично меня ломать продолжает, но именно этот альбом я бы отнес к полноценному мировому поп-продукту, нежели предыдущие релизы проекта, которые, если я не путаю, а я не путаю, лагерем группы заносились в сокровищницу как минимум европейской поп-музыки.

Поп, синт-поп, но сильно мэйнстримовый.

Что мне не хватило: больше "живых" инструментов аскетичности некоторых аранжировок не помешали бы, например, гитары. Но такой подход к звуку группа демонстрирует на всех своих пластинках, значит – все продуманно и придумано.

"Lilith", "I Always Sail To Your Shore", "Babylon Groove", "It’s Like Foolin’ A Fool".

Солидная работа, с которой нужно нагло вламываться в планетарные чарты и осуществлять там государственные перевороты. Да поможет им заграница.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

На фоне ўсяго таго, што прапануе слухачам сучасная айчынная папулярная музыка, рэпэртуар гэтага альбому выглядае ледзь ня ўзорным. Мне падалося, што Atlantica не стаіць на месцы, калі мець на ўвазе чыста музычныя чыньнікі. Тут і разнастайнасьць мэлёдый, і руплівасьць у пошуку аранжавальных прыёмаў, густоўнасьць у выбары інструмэнтальнага суправаджэньня. І калі зьвярнуцца да папярэдніх альбомаў калектыву, дык можна адзначыць яшчэ адзін вельмі істотны, на маю думку, фактар: духоўнасьць. Нягледзячы на прыналежнасьць да цэху папсы, Atlantica зрабілася прыкметна больш сьпелай, калі наогул не сказаць – мудрай. Праўда, які колькасны склад той групы, вызначыць цяпер ня проста. Прынамсі, адзін чалавек у групе прысутнічае.

Збольшага рэпэртуар "табуяванага" альбому даволі блізкі да папярэдняй праграмы. Аднак на агульным фоне вылучаюцца некалькі нумароў. Па-першае, гэта яўна хітовая, ударная "Miss Radio". Думаю, калі б Алекс Дэвід выканаў яе падчас рэпэтыцый на "Эўрабачаньні", куды ён накіраваўся як карэспандэнт радыё "АНТ", перад удзельнікамі конкурсу, многія б напэўна задумаліся: а што я тут раблю?

Па-другое, баляднага пляну песьні "I Always Sail To Your Shore" i "Between Us And God (Ave Maria)". Абедзьве з вельмі прыгожымі мэлёдыямі, што сьведчыць пра безумоўна талент Алекса як кампазытара. Пры гэтым, слухаючы другую з названых песень, я раптам, яшчэ не праверыўшы назву, схамянуўся: дык... гэта ж па духу – чысты Леанард Коэн! Думаю, што песьня гэтая – наогул галоўны акцэнт альбому. Нездарма ў канцы праграмы яна гучыць яшчэ раз – у а капэльнай вэрсіі.

Памятаю, што пасьля знаёмства з дэбютным альбомам калектыву, у якім яшчэ былі два чалавекі J, я, адзначаючы безумоўную стылёвасьць зробленага (здаецца, нават ужыў слова "фірмовасьць"), сам у сябе запытаўся: а навошта рабіць гэта на ангельскай мове? Ну так, з такім матэрыялам ня сорамна й Эўропе паказацца, аднак падобнага фармату музыка там, апрача якасьці, вымагае яшчэ нейкіх нечаканых "фішак", каб быць прынятай. Дарэчы, і цяпер ня думаю, што "Taboo" паставіць да гары нагамі эўрапэйскія хіт-парады. Тым ня менш сёньня Atlantica, як здалося, ужо без ранейшага чыста юнацкага задору і неатольнай смагі адным альбомам зваяваць увесь сьвет робіць (-яць?) тое, што лічыць (-аць?) патрэбным. На радыё гэта прымаецца з радасьцю: гучыць так, быццам менавіта "там" зроблена. Таму застаецца шкадаваць, што радыё гэтыя, на жаль, "тут" выгадаваныя. Бо, ня будзь тых самых 75%, Atlantica заняла б і ў вольнай канкурэнцыі з "тамтэйшымі", думаю, зусім неблагое месца. І калі б гэтыя песьні прагучалі на беларускай ці расейскай мовах (цікавая ідэя: парачка альтэрнатыўных паводле мовы вэрсій, а?), упэўнены, яны б ня шмат страцілі. Хоць, разумею, да хітоў кшталту "Чарка на пасашок" "Taboo" яшчэ ой як далёка!...

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

После мощного первого альбома ("Heavenly", 2005) и неуверенного второго ("Urbanoid", 2007) группа Atlantica вновь в форме. Именно такой вывод напрашивается после прослушивания третьей студийной работы, получившей название "Taboo".

Нельзя сказать, что Atlantica на этом альбоме как-то сильно изменилась. Большая часть его песен (особенно "Babylon Groove", "It’s Not About Us", "Between Us And God", "It’s Like Foolin’ A Fool") могла бы быть хотя бы на одном из предыдущих дисков (некоторые – на обоих). Это все та же поп-музыка с разными привкусами 80-х. Другое дело, что именно на этом альбоме группа зазвучала более естественно и более четко, без ненужного пафоса и претенциозности, столь характерных для худших моментов предыдущей пластинки "Urbanoid".

Благодарить за все это, видимо, стоит выступившего в роли аранжировщика гитариста Олега Ивановича и привнесенные им в палитру живые инструменты (гитары, ударные и даже трубы), расставляющие красивые нюансы даже в типичных для группы контекстах.

Впрочем, дело не ограничилось "тюнингом" звучания. Есть несколько композиций, которые открывают новые стороны Atlantica. Особенно хочу выделить стильную акустик-бэндовую "I Always Sail To Your Shore" (инструментально – чистый Войтюшкевич, но другой вокал и английский текст дают совершенно другую атмосферу), а также элегантную диско-фанковую "Talking To Silence". Синт-роковые "Princess Sweet" и "Change" тоже любопытны, пусть и не настолько.

В целом же Atlantica записала просто хороший поп-альбом – достаточно ровный и достаточно хитовый. Для чего-то большего ему не хватает плотности материала (как это было на "Heavenly"), а также целостности и связности (уж слишком все песни "отдельные"). Плюс, может, стоило чуть глубже уйти в новые звучания, потенциал которых здесь виден.

Но это все скорее нюансы, потому что, если брать глобально, Atlantica и абсолютное большинство белорусских поп-артистов музыкально находятся в совершенно разных лигах. Именно потому "просто хороший" "Taboo" – один из лучших отечественных поп-альбомов за несколько лет.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

поп
7
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7 (1 голос)
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
7 Slaver

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Пасьля такіх

+1
0
-1

Пасьля такіх нечаканых водгукаў, варта набыць і паслухаць новы альбом.

 

Паслухаў

+1
0
-1

Atlantica на фоне ўсёй беларускай поп-сцэны адразу вылучалася высокай якасьцю музычнага матэрыялу. І не дарма мовай выкананьня песьняў была выбрана ангельская — сусьветныя перспэктывы ў гурта добрыя, што ўжо пацьвярджалася ратацыямі на шматлікіх эўрапейскіх радыёстанцыях. Да і ў Беларусі гурт вядомы і любімы. Праўда, за апошнія два гады, калі ад Atlantica ня было ніякіх навінаў, падзабылі іх, ды й пераход на «Вігма» продажам дыску на паспрыяе. Тым ня менш, новы альбом мае ўсе шанцы стаць адной з самых заўважных зьяваў беларускай музыцы ў 2009 годзе.

Запамінальныя мэлёдыі, небанальныя аранжыроўкі, пазнавальны вакал — гэтага дастаткова ў працы Алекса Дэвіда. Альбом, у прынцыпе, можна падзяліць на дзьве частцы — дынамічную і лірычную.

Асабіста мне спадабаліся больш павольныя песьні. «It's Not About Us», якая нагадала бясьсмертны гіт «Jeanny» аўстрыйскага сьпявака Falco — не хапае толькі эмацыйнага выбуху ў прыпеве. Сапраўдная кранальная малітва «Between Us and God (Ave Maria)», прадстаўленая яшчэ і ў а капэльным варыяньце, што дэманструе кампазытарскае і выканаўчае майстэрства Алекса Дэвіда. «Taboo» у лепшых сусьветных балядных традыцыях — фартэпьяна і вакал — амаль «Imagine» Ленана.

З танцавальных вылучаюцца «Miss Radio», якая адкрывае альбом, мінімалістычная «Babylon Groove», зь незвычайным усходнім матывам, і «Princess Sweet», стылёва падобная на апошнія два альбомы Depeche Mode.

Адзінае чаго часам нестае песьням Atlantica — жывых інструмэнтаў. Хаця на некаторых трэках прысутнічаюць і саксафон («I Always Sail to Your Shore»), і акустычная гітара («Always Sail to Your Shore»), шчыльнасьці гука гэта не надае.

У выніку — цікавы, разнабаковы поп-прадукт варты ўвагі.

Адзнака — 7.

 

Найбольш

+1
0
-1

Найбольш запалі ў памяць:
Цікавая кампазіцыя I Always Sail To Your Shore - сапраўды, крыху не атлантыкаўская атмасфера, хутчэй рэсторанно-французскага плану, нагадала нядаўна праслуханы Preliminaries Ігі Попа.
Babylon Groove. Увесь час я стараўся ўспомніць, дзе ж я гэта чуў раней. Так і не ўзгадаў.
Talking to silence. Вельмі прыемны саксафон.
Наогул, прысутнасць жывых іструментаў адразу павялічвае вартасць трэкаў і робіць іх значна цікавейшымі.

Ave Maria акапэла выйшла цалкам прыстойна - голас Алекса і шматгалосны бэк-вакал без праблем замяняюць музыку. Гэтая версія нічым не саступае версіі з поўнай аранжыроўкай.

Lilith - просценькая, рытмічная, з мелодыяй, якая чапляе. А вось тытульная песня не зачапіла.

У астатнім, цалкам прыстойная поп-музычка. Калі сінт-поп сёння камусці наогул патрэбны - то тады гэта добрая кружэлка. На сямёрачку.

---
www.t-styl.info

 

Понравилось

+1
0
-1

Понравилось сразу. Раньше их и не слушал. Очень сильно напоминает камуфляж и окей. И в целом, ощущение музыки двадцатилетней давности. Однако очень приятная музыка и слушается с удовольствием. Песни просто хитовые. Во всяком случае 20 лет назад точно бы были хиты. Тогда бы 10 поставил бы однозначно. А сейчас 9 - за опоздание.

 

Альбом

+1
0
-1

Альбом слухаецца сапраўды роўна і цікава. Дрэйфуе сабе паміж сынт-попам і проста попам, паміж балядамі і танцавальнымі нумарамі, а недзе дадае фолькавасьці, як I Always Sail to Your Shore, што прыемна аздобленая лацінскімі акцэнтамі. Фінальны нумар а капэла таксама пакідае прыемнае ўражаньне. Усім гэтым падтрымлівае зацікаўленасьць і не наганяе нудоты, бо кожны трэк займае сваё месца і ніводзін не здаецца лішнім.

Канечне, ёсьць свае моманты ў такім сабе вельмі “школьным” ангельскім вымаўленьні – лёгкасьці і натуральнасьці гучаньню гэта не дадае. Але добрыя вакальныя дадзеныя і – што хацелася б адзначыць – уменьне знаходзіць цікавыя інтанацыйныя хады і нейкія фішкі (як, напрыклад, у Talking to Silence), вядома, пераважаюць.

Atlantica паказвае добры ўзровень, таму – толькі посьпехаў :) Мая адзнака – 8.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net