Эксперыментальны праект Drwiwy предстаўляе дэбютны поўнафарматны альбом "Spokiŭ". "У аснове канцэпцыі альбома палягае мінімалістычны акустычны гук з некаторым унёскам электронікі і лоў-фая. Гэта дазваляе раскрыцца кожнаму голасу і гуку", – распавядае ўдзельнік гурта Сяргей Цуранкоў.
Гурт Drwiwy пачынаўся ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта. Дагэтуль Арцём меў разнастайныя калабарацыі з Ігарам Валькоўскім (Chem, T.U.B.U.S.), Вітаўтам Ra Om (Insumthinmagma, Exit to Exist, Golova, Nemertis), Аляксеем Багушэвічам (Tok Spakoju), Янкай Понібоем (Сестрічкін Луч). У 2012 годзе да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў (вядомы па ўдзелу ў гурце "Сімор" Дзмітрыя Лавіцкага), і ў кастрычніку музыкі прэзентавалі першы сінгл "Птушкі".
"Мы любім жывёлаў і прыроду. Добрых, цікавых, незвычайных людзей. Самоту. Drwiwy – спадзеў на змену гэтага свету да лепшага, музычную тэрапію і зваротны энергетычны ўнёсак чалавека, што будзе нас слухаць і разумець", – кажа Арцём Вілейта і адзначае, што "Spokiŭ" – гэта каштоўны сувенір, запрашэнне далучыцца да цьмянага сусвету Drwiwy.
Альбом, па словах музыкаў, падобны на адкрыццё маленькіх дзвярэй, загарадкі ва ўтульны хлявок, дзе рэальнасць нашмат лепшая за мроі, а птушкі спавіваюць свет.
"Мы аматары дроўна, бурдоннай музыкі. Любім манатоннасць і мернасць у беларускай музыцы. Але мы намагаліся зрабіць гучанне альбома дынамічным, са скокамі ўгару і падзеннямі, рыўкамі і паўзамі", – тлумачыць Сяргей Цуранкоў.
У дэбютны альбом Drwiwy увайшлі 8 кампазіцый. Апроч інтэрнэт-прэзентацыі, гурт падрыхтаваў наклад кампакт-дыскаў. Кружэлку, дызайн якой аздоблены працамі амерыканскага мастака Florian-Ayala Fauna, можна замовіць у саміх музыкаў праз сацыяльныя сеткі альбо праз e-mail drwiwasc@gmail.com.
Спампаваць альбом можна на сайце Ultra-music.com.
Тэкст: Вячаслаў Радзіонаў, Ultra-music.com
Комментарии
Странная музыка. Напоминает
Странная музыка. Напоминает эксперименты Пукста. Слушать было интересно, т.к. не банально, но только один раз.