О проекте

Drwiwy "Цырк беззаганны" (+аўдыё)

 
6,75
ноябрь, 2016

Другі альбом эксперыментальнага гурта, гэтым разам выдадзены ў ЗША.

Арцём Вілейта – гітары, вакал, сэмплы
Сяргей Цуранкоў – гітары, бас, вакал, клавішы, біты, перкусія

Фрад Самотны – саксафон (6,9)
Erik Schroeder – сола-саксафон (6)
Андрэй Аляксеенка – бубны (5,9,10,11)
Ruzh Young – вакал (2,3,8)
Мілана Хасіневіч – вакал (2,3,8)
Аляксандр Маслаеў – бэк-вакал (5)

запісана ў Мінску, Гомелі, Бабруйску
прадусаванне, звядзенне і мастэрынг – Сяргей Цуранкоў
запіс вакалаў і перкусій – Алег Чыжык

дзе ўзяць

Набыць digital-версію на Bandcamp.

Набыць CD і касеты ў Беларусі можна праз мэйл drwiwasc@gmail.com.

Сацсеткі: Facebook, VK.



меркаванні штатных экспертаў*

Мікалай Янкойць

адзнака: 8,00

Альбом гучыць па-сапраўднаму свежа: ён амаль цалкам пабудаваны на слаях і ўплывах, якіх у мясцовай музыцы не адшукаць. Шырокую публіку альбом адштурхне манатоннасцю, шумнасцю і рэзкасцю, але Drwiwy, відавочна, і не шукаюць масавай любові – наадварот, гурт настойліва падкрэслівае сваю фрыкавасць. Настроі "Цырка" чаргуюцца, нібы сцэны ў тэатральнай пастаноўцы: калючыя трэкі збіваюць дыханне і ставяць падножкі (механічны "Спадар Электраліт", рэзкая "Восеньская баба"), мяккія – лашчаць пяшчотнай містыкай ("Пачвары з узлеску", "Лёд у дзюбе тваёй"). Смелыя трыпы на цёмны бок фолка, актыўнае скарыстанне ўсходніх гармоній (асабліва відавочнае ў трэках "Куды яны?" і "О дзіця" – магчыма, самых моцных на дыску), алегарычныя тэксты – усё гэта сапраўды цырк. Не беззаганны, затое захапляльны.

Experty.by


Ягор Цывілька

адзнака: 8,00

Назва альбома апраўдваецца – песні сапраўды як беззаганныя цыркавыя нумары, вынаходлівыя і захапляльныя, сумна быць не павінна. Drwiwy ствараюць сваёй музыкай новае вымярэнне, уласны свет, дзіўнаваты, змрачнаваты, няўтульны, але прыцягальны. Ужо для аднаго гэтага патрэбны адмысловы талент, што ж казаць пра ўнікальнае пачуцце кампазіцыі аўтараў – музычныя палотны ўражваюць маштабам і прадуманасцю. Калі казаць пра недахопы альбома – у першую чаргу некаторую зацягнутасць песень і недасканалы вакал – то яны успрымаюцца хутчэй як дзіўнаватыя асаблівасці, а не сур'ёзныя хібы. Нялёгка адшукаць аналогіі на нашай сцэне, але гэтым альбомам Drwiwy просяцца ў шэраг The UNB і "Кассиопеи" - не самая кепская кампанія.

Experty.by


Конрад Ярафееў

адзнака: 6,00

Альбом сделан словно бы специально чтобы его похвалили. Он умный, но без заносчивости, он очень правильно заигрывает с фолком, он, наконец, достаточно самобытен в череде других белорусских проектов – у группы безусловно есть свое лицо и свой звук. Конечно, тематика общей поганости жизни – центральная для всей нашей культуры и никакой особой новизны тут нет, но во всяком случае Drwiwy удается рассказать эту давно избитую сказочку на условно новый лад. И инструменты играют хорошо, и вокал очень достойный, одна беда – все это несколько однообразно. Две-три песни – отлично, целый альбом – если держаться в таком ключе – избыточно. Надо что-то делать с мелодикой, надо добавлять интересных аранжировочных ходов – и оценка будет совсем другой. Ну, дай бог, не последний альбом

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 5,00

Меняться и развиваться – это хорошо. Но сам факт перемен (как и их отсутствие) не гарантирует результата. После впечатляющего атмосферного дебюта "Спокіў" (2012), где все было максимально точным и выверенным, новый диск группы Drwiwy как нож по сердцу. Слишком много песен, слишком много звуков, слишком много слов во всем этом. Слишком театрально и нарочито. В результате при всем аранжировочном разнообразии нового диска он слушается гораздо скучнее минималистичного дебюта. То ли все важное было сказано еще тогда, то ли группа чересчур увлеклась формой вместо содержания. В итоге из всего диска хочется оставить две-три песни, не более: "Танец нецікавага", "Спеў Гарадкоўца" и "Свінні".

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

Drwiwy
6.18182
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.2 (11 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

      
оценки пользователи
9 Roman Zherebtsov 1
8 Sonic Surfer
7 petia, Andrus, komet, oko
6 Аляксандр Кавалевіч
5 GYdvin, Andrejs
4 Pawel
3 osman

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Вроде музыка серьёзная, но

+1
-1
-1

Вроде музыка серьёзная, но энергии нет. Значит что-то не так.

 

на мой погляд вакал можна

+1
0
-1

на мой погляд вакал можна было трохi грамчэй зрабiць i месцамi у гучаннi зашмат шума якi цiсне.

 

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 300 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net