О проекте

"Дзецідзяцей" прыпыняюць дзейнасьць

 

Гурт "Дзецідзяцей" заявілі пра сыход у бестэрміновы адпачынак і атрымалі сымбалічную перамогу ў 19-м туры на "Тузіне Гітоў". Удзельнікі гурта Ганна Хітрык, Зьміцер Есяневіч і Міхась Зуй распавялі "ТГ" пра прычыны разладу. "Гэты адпачынак можа ня скончыцца", – кажа Ганна. "Ва ўсім вінаватыя маладушнасьць і ганарлівасьць", – кажа Зьміцер.

Пра прыпыненьне дзейнасьці гурт заявіў на сваім сайце. "Вам, як і нам, пакуль цяжка гэта ўявіць, але паверце: гэта сапраўды неабходна", – вядзецца ў звароце да прыхільнікаў.

Ганна Хітрык ня вельмі ахвоча камэнтуе такое рашэньне. "Не хацелася б пакуль пра гэта казаць. Гэта адпачынак бяз тэрміну. Які можа і ня скончыцца", – сказала яна. Наконт таго, што стала прычынай прыпыненьня дзейнасьці, яна толькі зазначыла, што з творчасьцю ў камандзе ўсё ў парадку. Прычына – у чалавечых адносінах.

"Калі мы былі бы мудрэйшымі, то перажылі бы гэты крызыс, – з роспаччу кажа ўдзельнік гурта Зьміцер Есяневіч. – Ва ўсім вінаватыя маладушнасьць і ганарлівасьць, якія апанавалі ўсіх нас траіх. У пэўны час мы пачалі раздражняць адзін аднаго. Таму сыйшліся на тым, што трэба ўзяць паўзу".

"Складана вызначыць прычыну, бо за ўвесь час назапасілася шмат дробязей, якія ўрэшце сталі вельмі важкімі. Спадзяюся, што жаданьне сабрацца ўсім разам у нас яшчэ зьявіцца. Прынамсі, мне гэтага хочацца", – так пракамэнтаваў сытуацыю Міхась Зуй.

З музыкай сувязі ўдзельнікі гурта перапыняць ня будуць. Ганна задзейнічаная ў якасьці запрошанай вакалісткі ў праекце "У нескладовае", а Міхась і Зьміцер маюць свой праект пад назвай "Или-или". Да ўсяго ўсе ўтрох працягваюць працаваць у адным і тым жа месцы – Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"
Фота: Юра Сідун, "Generation.by"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Вот именно с этой статьи

+1
0
-1

Вот именно с этой статьи начинаю читать этот блог. Плюс один подписчик :)

 

Для нашей музыки это ощутимая

+1
0
-1

Для нашей музыки это ощутимая потеря. Последний альбом особенно тронул. Надеюсь музыканты отдохнут и поймут нельзя нас так бросать!!!!

 

Цалкам натуральны працэс.

+1
0
-1

Цалкам натуральны працэс. Калі з гэтай суполкі нехта не спыніцца, будзе рух наперад. Калі ўсе супакояцца -- застанецца памяць. Столькі ўжо прыкладаў у мінулым было...

 

Увы, все это естественно

+1
0
-1

Увы, все это естественно. Согласен с Padbiarez. Хорошие талантливые ребята...

 

Надеемся на лучшее. Зрители

+1
0
-1

Надеемся на лучшее. Зрители не расходятся. Ждут. А в друг и правду антракт?
Форум (фан-клуб) http://detidetey.com/forum/ по прежнему живет своей жизнью. Что-то произошло, но музыка осталась.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net