О проекте

Naka "Мая малітва" (+аўдыё)

 
5,50
январь, 2016
самиздат

Першы ў дыскаграфіі гурта цалкам беларускамоўны альбом.

Анастасія Шпакоўская – вакал
Валерый Прыёмка – бубны
Аляксей Паўловіч – бас-гітара
Павел Велічка – гітара
Ірына Кліменка – клавішы

У запісе таксама бралі ўдзел:

Аня Хітрык – вакал (3)
Света Бень – вакал (3)
Стас Мытнік – вакал (9)
Матвей Губко – гітара (5)
Макс Івашын – клавішы (2)

музыка – Анастасія Шпакоўская (2-11), Андрэй Папкоў (1,12)
словы – Анастасія Шпакоўская (3,4,5,6,8,9,10), Янка Купала (2), Алесь Плотка (7), Яўгенія Янішчыц (11).
пераклад – Андрэй Хадановіч і Дар'я Кветкіна (3)
аранжыроўка – Naka

запіс, звядзенне - Анатолі Шманай, студыя Vintage Mixing
мастэрынг – Сяргей Бальшакоў, студыя Parametrika

дзе ўзяць

Спампаваць MP3/Flac на сайце www.naka.by.

Замовіць CD праз сайт www.naka.by.

Набыць CD у крамах "Містэрыя гуку" (пераход каля ГУМа і ГЦ "Рыга"), кропцы Imbryk.by у кніжным павільёне ВДНГ, краме "ЛогвінаЎ" ("Галерэя Ў"), краме "Рагна" (вул. Караля 22).

Сацсеткі: Facebook, VK, YouTube.




меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 7,00

У параўнанні з папярэднікам "Довольна" "Мая малітва" выглядае даволі блякла. Формула засталася прыкладна той жа – Naka грае яршысты, нязручны рок, у якім націск падае на вакал і тэкст, а не на музычны складнік. Настасся Шпакоўская спявае своеасабліва: яе напорыстую, эмацыйную, нервова-няроўную, на мяжы з непрыемнасцю манеру прымуць далёка не ўсе. Што стала лепш, дык гэта тэксты, але цікавых па мелодыцы нумароў тут, на жаль, не так шмат. У сухой рэшце - кранальная трохмоўная-трохгалосая балада "Пра любоў", выдатна выбудаваная нервовая "Памылка", добры дуэт са Стасам Мытнікам "Не адпускай мяне" ды гуллівая "Трывай". Як падзея, акт волі і смеласці, "Мая малітва" удалася, але без уліку кантэксту альбом – "крэпкі сярэднячок".

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 6,00

После красивой фортепианной акустики Naka вернулась к более привычному для себя эмоциональному электричеству: нервный вокал, резкие гитары, перегруженный звук. Коллектив и раньше создавал музыку не для комфортного прослушивания, но на этот раз по ощущениям зашел несколько дальше обычного. Подобное упорство Naka в желании сказать что-то свое, а не просто идти в общей массе, безусловно, подкупает, но предыдущему номерному альбому "Довольна" (2013) диск "Мая малітва" все же уступает. То ли многовато уже выходивших песен, то ли сделав ставку на эмоциональность, музыканты недобрали в остальном: чуть более общие тексты и музыка, чуть более шаблонные аранжировки. Не хватает моментов удивления, которые совершенно точно были на "Довольна".

Experty.by


Мікалай Янкойць

адзнака: 5,00

"Маёй малітве" крытычна нестае самаіроніі: гэты альбом сыграны з такім сур'ёзным тварам, што нават радавацца яму неяк няёмка. Тым горш, што пры ўсёй відавочнай сур'ёзнасці намераў гурта словы песень атрымаліся занадта агульнымі і плакатнымі, а ўздыхі, шэпты і стогны Насты Шпакоўскай – празмерна тэатральнымі. Ды і музычна альбом не здзіўляе: вакальныя мелодыі даволі аднастайныя, аранжыроўкі – схематычна-прадказальныя, звядзенне – дзіўнае, няроўнае (відаць, з-за таго, што розныя песні запісваліся ў розны час), а месцамі і ўвогуле непрыемнае для вуха; Naka ці то перабрала з эксперыментамі, ці то наўмысна выпусціла альбом у сыраватым выглядзе. Галоўная ўдача – "Про любовь", раскладзеная на тры выдатныя вакалы (Шпакоўская/Бень/Хітрык); у астатнім жа – Naka можа значна, значна лепш.

Experty.by


Конрад Ярафееў

адзнака: 4,00

Риффы, гармонии и мелодии этого диска вызывают сильнейшее дежавю, напоминая – усредненно – весь хард-рок сразу. Что гитара, что – особенно – вокал, лишены каких-либо нюансов и скрывают отсутствие гибкости и глубины за форсированной громкостью. Получается грубо, нагло и, к сожалению, глубоко вторично, но зато с сильной гражданской позицией – три трека напрямую связаны с общественной жизнью, остальные на нее намекают. Итог этого удивительного сочетания – полное ощущение того, что тебя выпинали из любимого кресла для прослушивания, бросили на митинг и орут через мегафон прямо в ухо. Эффект мощный – как удар кулаком по лицу. Время таких альбомов не то, что прошло – оно никогда, слава богу и не наступало. Белорусский нацрок всегда был намного тоньше.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

6.57143
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.6 (7 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

    
оценки пользователи
9 Maksim Miacielica
8 Ігар Палынскі
7 Аляксандр Кавалевіч, osman
6 notararity, Kastus Ka
3 Alec Grol

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Эй, кто еще не пел Паклич

+1
0
-1

Эй, кто еще не пел Паклич мяне, пазави?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net