Другі альбом гарадзенскай фолк-панкавай каманды, запісаны пры ўдзеле гукарэжысёра Андрэя Баброўкі (Brutto).
Дзяніс Жыгавец – тэксты
Павал "Трабл" Трублін – вакал, лепельская дуда, бэк-вакал
Алесь Дзянісаў – тэксты, вакал, банджа, акустычная гітара (8–10), бэк-вакал
Лёха Пудзін – гітара, акустычная гітара (5)
Мікола "Калямба" Палякоў – акардэон, тамбурын, бэк-вакал
Андрэй "Пітон" Пятко – бас, бэк-вакал
Саня "Сыр" Сыраежка – бубны
У запісе таксама бралі ўдзел:
Андрэй Пудзін – гітара (4, 8)
Аляксандар Памідораў – вакал (11)
Паша Белы, Сяргей Башлыкевіч, Кастусь "Кастэла" Путронак, Барыс "Жах" Жахоўскі – бэк-вакал
Музыка: Dzieciuki – 1, 2, 3, 5, 7, 10; Алесь Дзянісаў/Dzieciuki – 6, 8, 9; народная італьянская – 4; Jerzy Filas (Warzynski) – 11.
Cловы: Дзяніс Жыгавец – 1, 3; Дзяніс Жыгавец/Алесь Дзянісаў – 2, 5, 7, 8, 10; Алесь Чобат – 6, 9; невядомы аўтар – 4; Jerzy Filas (пераклад з польскай – Аляксандар Памідораў) – 11.
Запіс: Стыў Крамэр, студыя "Эверест" (Менск)
Звядзеньне і майстэрынг: Андрэй Баброўка, студыя "Селах" (Менск)
дзе ўзяць
Замовіць CD праз сайт Imbryk.by.
Набыць CD у крамах "Містэрыя гуку" (пераход каля ГУМа і ГЦ "Рыга"), кропцы Imbryk.by у кніжным павільёне ВДНГ.
Спампаваць бясплатна на сайце Tuzin.fm
Сацсеткі: Facebook, VK, YouTube.
меркаванні штатных экспертаў*
Ягор Цывілька
адзнака: 8,00
Другі альбом канстатуе рост гарадзенскіх "Дзецюкоў" па ўсіх накірунках. Палепшылася і падача, і агульнае гучанне, і якасць матэрыялу. Гэта ўжо не гармідар, а пэўная нацыяцэнтрычная канцэпцыя, заснаваная на добрым веданні гісторыі нашага краю і ўменні прадставіць яе герояў лаканічна і даступна. Падаецца гэта хоць і проста, без эстэцтва, затое з аптымізмам і шалёнай энергіяй. Стылістыка амаль не змянілася, хіба што банжа ўзбагаціла выніковую палітру адценнем кантры. Але дзякуючы аранжыраванню і ўважлівай працы над саўндам цяпер гурт успрымаецца нашмат больш арганічна. Гэта ўжо не тая блізкая да аматарскай творчасць, дзе чуўся імпэт, але бракавала ўважлівасці да дэталяў. З "Рэхам" "Дзецюкі" выйшлі ў лігу Brutto і "Крамбамбулі" апошняга гатунку, цяпер іх лёгка можна ўявіць на роўных на адной сцэне.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Второй альбом танцевального фолк-панка идет дорогой первого, но с улучшениями. Сохранив динамику, группа прибавила в мелодике: вместо дуды на первый план вышел аккордеон, на бэкграунде красиво прописалось банджо. По звуку явно помогло сотрудничество со звукорежиссером Андреем Бобровко из Brutto – все стало богаче, ярче, точнее. Тексты сохранили налет исторической поучительности, но доля иронии и в целом позитивная подача спасают. Баллады Алеся Денисова ("1937" с немного казусным для этого контекста соло а-ля Duran Duran "Ordinary World") по-прежнему несколько выпадают из контекста, но в целом материал подравнялся. Растет еще один хороший панк-проект с массовым потенциалом, который после Польши, где их уже знают, наверняка имеет шансы прописаться в том числе на украинских фестивалях.
Experty.by
Конрад Ярафееў
адзнака: 7,00
Второй альбом гродненцев выполнен по принципу "не чини что не сломано". Звучит он точно так же, как и первый – узнаваемо-кельтский фольк-панк на почему-то старобелорусские темы. Попытка сделать пластинку более концептуальной за счет некой общей фабулы текстов похвальна, но по большому счету люди обычно потребляют такую музыку весьма утилитарно – как удачное дополнение к вечеринке и пиву. В этом смысле альбом хорош - тут вам и драйв, и ритм, и бравый вокал. Дополнительное очко Dziaciuki получают за чувство юмора, которое у представителей нацориентирвоанного рока встречается не так и часто – как-то принято у нас на определенные темы вещать только с пафосом и звериной серьезностью, но кому от этого лучше?
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 7,00
Разнастайнасць матэрыяла "Дзецюкоў" моцна абмежаваная выбранай стылістыкай, аднак гарадзенскі гурт бярэ жанравай разнастайнасцю: тут і гімны ("Паходная", "Bella Ciao"), і застольныя спевы ("Вітаўт Вялікі", "Случчакі"), і традыцыйны панк-баявік ("Тадэвуш Касьцюшка"), і нават элегія ("1937"). Ды і ўвогуле, з музыкай у гарадзенцаў усё ў парадку: выдатна гучаць банджа і акардэон, лёгка запамінаюцца мелодыі, падкупаюць харавыя спевы. З лірыкай складаней: у асобныя моманты праслухоўвання "Рэха" здаецца, што не панк-альбом слухаеш, а чытаеш падручнік "Ваенная гісторыя Беларусі for idiots". Выпраўляюць сітуацыю два трэкі, якія мне і падаліся лепшымі на альбоме: жартаўлівы "Панятоўскі" і бонусны "Простыя людзі", які падводзіць пад дыскам, дзе кожная другая песня – пра баі, дзіды ды кулямёты, па-панкаўску простую антываенную рысу.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
тэхнічнае
трэк "1937" не прайграецца, адразу пераходзіць на наступную песню
siarhei.balakhonau
siarhei.balakhonau, выправілі. Дзякуй за пільнасць!