О проекте

Like A Gossamer запрашае на listening party (+слухаць)

 

22 сакавіка ў "Арт Сядзібе" адбудзецца listening party (вечарына-праслухоўванне) канцэптуальнага альбома "Kliatva viernasci" беларускага гурта Like A Gossamer. "Падобныя вечарыны – папулярны ў свеце фармат прэзентацыі CD, так бы мовіць, у нефармальных абставінах, калі слухачы і ўдзельнікі гурта, як добрыя сябры, за кубачкам кавы ці гарбаты могуць разам паслухаць любімую музыку", – кажа лідэр Like A Gossamer Дзяніс Голін.

"Да таго ж, гэта ўнікальная магчымасць для публікі пазнаёміцца з ухваленым беларускімі крытыкамі альбомам "Kliatva viernasci", бо ў Сеціве даступныя толькі некалькі трэкаў з CD, і бліжэйшым часам выкладаць кампазіцыі ў вольны доступ мы не плануем, пакуль не ўпэўнімся ў тым, што наша праца ў лічбавым фармаце выглядае гэтаксама годна, як і на фізічных носьбітах", – дадае музыка.

"Kliatva viernasci" – міжнародны арт-праект, які з'явіўся на стыку трох відаў мастацтва (сучаснай авангарднай музыкі, графікі і літаратуры) і прысвечаны малавядомым легендам Беларусі, а таксама выбітным дзеячам беларускай гісторыі.

Альбом уяўляе сабой музычны цыкл з 20 кампазіцый, у якім песні арганічна спалучаюцца з такой формай сучаснай электраакустычнай музыкі як soundscape composition. Абрамленнем цыклу сталі беларускія народныя песні: зімовая "Ой, стаіць Бяроза" і восеньская "Зашумела дубровачка", выкананыя ў традыцыйнай манеры.

Візуальным складнікам "Клятвы вернасці" з'яўляецца графічны цыкл, адмыслова створаны ў арыгінальнай тэхніцы манатыпіі мастачкай з Берліна Катарынай Філіст.

Госці вечарыны змогуць не толькі паслухаць альбом "Kliatva viernasci", у дэталях разгледзець манатыпіі Катарыны Філіст, убачыць, дзе і як ствараліся ландшафтныя кампазіцыі "Клятвы вернасці", але і паўзаеміцца з аўтарамі праекту, паспытаць шакаладнага торту ды іншых прысмакаў, які адмыслова для вечарыны прыгатуе лідар Like A Gossamer, уладальнік спецыяльнага прызу кулінарнага фестывалю "Большая еда" Дзяніс Голін.

Таксама кожны ахвочы зможа паўдзельнічаць гульні-квэсце, пераможцы якой атрымаюць CD "Kliatva viernasci" ды падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Тэкст: прэс-реліз, Experty.by

Like A Gossamer

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net