О проекте

Гурт "Мутнаевока" запісаў "Пошлы гламур"

 

Мінскі  рок-гурт "Мутнаевока" скончыў працу над дэбютным альбомам "Пошлы гламур" і выклаў у Інтэрнэт чатыры песні з яго. Прэзентацыя дыска працягвальнікаў традыцый гранджу адбудзецца 6 мая ў клубе "Рэактар".

Запіс альбома быў распачаты 1 ліпеня 2009 года ў студыі PhantomRec з гукарэжысёрам  Уладзімірам Яўменчыкам. Большая  колькасць матэрыялу была падрыхтавана за тры гады да запісу, некаторыя песні нарадзіліся сёлета. Пад занавес усёй працы ў гурце ў якасці сесійнага музыкі з’явілася клавішніца Аня Турцэвіч, якая ўнесла свой жаночы настрой у некалькі кампазіцый.

"Пошлы гламур –  гэта чырвоная пляма на беласнежнай  спадніцы вашай каханай; гэта віно за 5 рублёў у бакале з-пад марціні; гэта людскі бруд, якім мы кідаемся адзін у аднаго…Не ўзіраючы на лёгкадумкавы настрой альбому, яго наіўнасць, ён накіраваны на тых, хто скептычна адносіцца да альтэрнатыўнага боку беларускамоўнай сцэны. Палітыка, цяжкі лёс, псеўдапазітыў, танцы на палянцы і г.д. – вось што прыходзіць на думку чалавека, калі ён чуе пра беларускамоўны гурт. "Пошлы гламур" дае права выбіраць..." – кажуць удзельнікі гурта.

Спампаваць чатыры песні можна тут.
Паслухаць гурт на MySpace.
Далучыцца да гурта на "Вконтакте".

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза.
Фота: Tarantino, "Еўрарадыё"

Мутнаевока

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net