Баянна-барабанны дуэт Gurzuf, які даўно не даваў канцэртаў, нарэшце падаў прызнакі жыцця. Ён запісаў і выдаў 20-хвілінны альбом, праца над якім вялася каля году. Магчыма, гэта апошняе, што авангардны беларускі баяніст Ягор Забелаў і бубнач Арцём Залескі зрабілі разам.
""Märchen" – гэта першая паўнаватасная студыйная праца Gurzuf, – расказвае лідар гурта Ягор Забелаў, які завітаў у студыю "Еўрарадыё". – Мы з Арцёмам Залескім гралі канцэрты 7 гадоў, і акурат пасля гэтага мы ў нешта ўтыкнуліся і нешта знайшлі. І ў гэтых дзвюх кампазіцыях у нас атрымалася нейкім іншым чынам сумясціць бубны і баян. То бок, не ў кропку, не прама, а так пабудаваць барабанныя і баянныя партыі, што кожны новы гук баяна прадвызначае ўдар бубнаў, ці, наадварот, кожны ўдар бубнаў раскрывае гук баяну."
У запісу таксама прысутнічаюць і іншыя інструменты, якія аздабляюць баянна-барабанны дуэт яшчэ і гукамі духавых: валторны, кларнета, альт- і барытон-саксафона, а таксама скрыпкі, цымбалаў і рознай перкусіі. На жаль, тура ў падтрымку новага альбома "Гурзуфа" не прадбачыцца. Ягор кажа пра творчую паўзу, якую ўзялі цяпер музыкі. "Магчыма, гэта апошняе, што мы зрабілі разам," – дадае ён.
Пазнаёміцца з бягучымі праектамі баяніста Ягора Забелава можна на яго афіцыйным сайце www.yegorzabelov.com.
Паслухаць альбом можна тут..
Тэкст: Міла Котка, "Еўрарадыё"
Комментарии
В последнее время альбомами
В последнее время альбомами называют даже 2 песни, общей протяжённостью 20 минут. Это скорее всего полуальбом. Как бы скоро не стали по одной песне на дисках издавать протяжённостью десять минут, мол альбом же. Группа достаточно интересная, в плане сочетания инструментов, но только этим и интересна. Вообще ни когда не любил эту группу, но живьём иногда у них что-то получается. Вообще складывается впечатление, что так играть может каждый, конечно не каждый, но складывается такое впечатление. Думаю, что если бы нашли вокалиста какого-нибудь, то всё бы было гораздо интереснее.