Внештатный эксперт Илья Малиновский про альбом группы "Красные звезды": "Перабольшванне сінтэзатарных партый і вакальныя бэкі, якія адразу ж нагадваюць усю самую брыдотную рускамоўную папсу 1990-х, цяжкія гітары "ў лоб" ды філасофскі падтэкст лірыкі, летаўская манера спеву ды простыя рыфмы – кактэйль, які па сваіх характарыстыках вельмі нагадвае апамарфін".
Ад "Красных звёзд" заўсёды можна і варта чакаць нейкіх незвычайных паваротаў, алагічных крокаў і эксперыментаў. Пры гэтым гурт, у прынцыпе, не сыходзіць з даўно намацанага шляху і нават застаецца пры сваім пазнавальным гучанні. Але альбом "За пределами понедельников" – нешта з чымсьці. Уладзімір Селіванаў і кампанія пераплюнулі самі сябе і выдалі дыск, які літаральна ад першай песні выклікае абсалютна адмоўныя пачуцці і нежаданне прымаць такія змены ў музыкастварэнні.
Перабольшванне сінтэзатарных партый і вакальныя бэкі, якія адразу ж нагадваюць усю самую брыдотную рускамоўную папсу 1990-х, цяжкія гітары "ў лоб" ды філасофскі падтэкст лірыкі, летаўская манера спеву ды простыя рыфмы – кактэйль, які па сваіх характарыстыках вельмі нагадвае апамарфін. Узнікае абсалютна законнае пытанне: навошта "Красным звёздам", якія нарэшце пачалі набіраць хуткасць, публіку, катацца па Расіі, вось так браць і знішчаць ўсё напрацаванае?
У музычным сэнсе можна адзначыць трэкі "Поезд дальше не идёт" і "Тринадцать", якія ратуюць выключна перавага рокавасці над папсой ды блізасць да звыклых "Красных звёзд", "Лёд" – хіба не адзіны трэк, дзе клавішы не выклікаюць агіды, ды "Перекрёсток", якую можна лічыць самай удалай фарматнай песняй альбома. А вось прысутнасць на дыску трэкаў кшталту "Очередь" (такому штампаванаму тэксту можа пазайздросціць любы Ігар Крутой), "Настоящее" (значна лепш прагучала б у выкананні "Иванушки International" ці любога савецкага ВІА) ці "Русский" (асобны выпадак) увогуле застаецца па-за разуменнем.
Песня "Русский" увогуле патрапіла ў самы яблычак. Асабіста мне падаецца, што трэк – такі сарказм з паводзінаў ды светапогляду пэўнай часткі расіянаў. Вельмі хочацца ў гэта верыць! Але ў любым выпадку, час для выдання песні падабраны так удала, што абсалютна не здзіўлюся, калі яе ў сваіх мэтах скарыстаюць так званыя "аплчэнцы Данбаса". Тым больш, нешта падобнае мы ўжо праходзілі з хітом "Саня" гурта RockerJoker.
Што будзе з "Красными звёздами" далей, прадказаць не здольны ніхто. Шкада вось, што выслухаць назад альбом "За пределами понедельника" немагчыма.
Оценка: 3 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями.