О проекте

Кулінковіч працуе над новым альбомам – "Жаба"

 

Гурт Neuro Dubel адзначыў свой дзень народзінаў – ён быў заснаваны 17 ліпеня 1989 года. З гэтай нагоды "Еўрарадыё" паразмаўляла з Аляксандрам Кулінковічам у жывым эфіры. Лідар гурта Neuro Dubel распавёў пра самы цяжкі і кранальны момант у гісторыі гурта.

– Віншуем вас! 22 гады – гэта такі ўзрост!

– Дзякуй! Тое, што нам так многа – гэта ў чымсьці нават жудасна. Столькі ўсяго: і кепскага і добрага. Настальгія па старых часах прысутнічае, як пэўна ў гэтым узросце, калі чалавек старэе, калі гурт старэе. Пакуль мы сталеем яшчэ, мы не пачалі старэць.

– Вы 22 гады з Neuro Dubel, калі шчыра, ці не надакучыла, можа хацелі б зрабіць уласны праект ці зайграць нешта іншае?

– Увогуле не цяжка. Я вельмі люблю гэтага майго дзіцёнка. А думкі, каб стварыць яшчэ нейкі праект, узнікалі неаднаразова. Разбівалася гэта аб вельмі простую рэч: нейкія ідэі, якія ўзнікалі паралельна гурту "Нейра Дзюбель", было шкада аддаваць куды-небудзь, акрамя як гурту. І ўсё роўна, усе прыходзіла да таго ж гурта. Я лічу, што ў апошні час мы самі крыху змяняемся, можам сабе дазволіць нейкія эксперыменты ў рамках гурта. Але, на маю думку, ад нас зараз чакаюць менавіта тых песняў, якія ўжо склаліся. А пэўныя рэчы, якія мы лічым эксперыментальнымі, яны праходзяць па-за ўвагай.
У нас свой стыль выпрацаваны. Мы доўга шукалі, але мы яго знайшлі. А нейкія ідэі можа з’явяцца, але яны будуць з боку, як была ідэя з "Крамбамбуляй".

– Які быў самы складаны этап для гурта за гэты час?

– Напэўна, той перыяд, 2003 год, калі фактычна цалкам змяніўся склад гурта. Ён адначасова быў і самым складаным і самым цікавым, самым незвычайным. Тады засталіся толькі я і барабаншчык. Я вельмі рады, што быў гэты перыяд. Бо менавіта тады адбыўся пералом, менавіта тады гурт пачаў вельмі моцна расці. Тыя людзі, якія граюць у гурце зараз, для іх гурт – гэта ўсё жыццё.

– Які быў самы кранальны момант за гісторыю гурта, самае вялікае перажыванне з Neuro Dubel?

– Такога аж "вялікага" пэўна не было. Я быў вельмі шчаслівы, нават не ведаю, якое слова падабраць, калі атрымаў карону. Нашу першую галоўную рок-карону, якую нам уручаў Мулявін. Тады рок-каранацыя мела іншую вагу, гэта канец 90-х, за яе перажывалі, за яе змагаліся... І тое, што мы гэтага дамагліся і што нам яе ўручаў такі чалавек, які для нас з’яўляецца кумірам – гэта было адчуванне неверагоднага шчасця. Прычым такое моцнае, што я пасля атрымання рок-кароны, сядзеў у грымёрцы і плакаў. Як дзяўчынка ў кіназале, рыдаў, а не плакаў.

– Можа вернемся да сучаснасці. Што вы прадставіце публіцы на бліжэйшых канцэртах? Будзе нешта накшталт "лепшае за 22 гады"?

– У нас гэтыя маленькія канцэрцікі, якія будуць прысвечаны дню нараджэння гурта, расцягнуты на тры. Мы зараз не можам зрабіць вялікі канцэрт, з прычынаў, якія вы ведаеце. Таму гэта будуць 2 канцэрты ў "Графіці": адзін будзе сёння (размова адбывалася 17 ліпеня – заўвага Experty.by), другі – 25-га. Мы на іх будзем адзначаць дзень нараджэння гурта і будзем граць нейкія песні, якія сталіся знакавымі. Тое ж будзе на "Басовішчы". І 19 жніўня – гэта будзе фінальны акорд, і мы там будзем прадстаўляць нейкія песні, якія, магчыма, забыліся, бо новыя альбомы яны выціскаюць старыя песні. Таксама мы прадставім некалькі новых песняў, якія ніхто нідзе яшчэ не чуў.

– Можа раскрыеце сакрэт, калі чакаць новага альбома ад Neuro Dubel?

– Мы думалі, што напрыканцы восені, але зараз так атрымліваецца, што зараз вельмі кепска з рэпетыцыямі – нехта з’язджае, усе ўжо не хлапчукі, ва ўсіх ёсць сем’і. Але можа яно так і будзе – выйдзе плыта восенню. Альбом у дадзены момант пішацца. Для яго ўжо ёсць працоўная назва.

– Можа і працоўную назву нам здадзіце?

– "Жаба".

– "Жаба"? Чаму жаба?

– Я ўвогуле вельмі люблю лягушак і жаб. Увогуле вельмі мала хто ведае, чым адрозніваецца жаба ад лягушкі. Я магу вам нават сказаць. Радыё ж павінна быць пазнавальнай штукай. Жаба ад лягушкі адрозніваецца ўсяго толькі даўжынёй лапак. У лягушкі яны доўгія – яна можа скакаць. А ў жабы яны кароткія і яна можа толькі поўзаць. Таму жаба для мяне яшчэ такая штука, якая, нібыта, і народжаная для такога маленькага палёта (бо скок – гэта таксама палёт), але, тым не менш, яна поўзае. Можа назва яшчэ і зменіцца. Але пакуль такая працоўная назва.

Тэкст: Мара Нальшанская, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net