О проекте

"Людзі на балоце" стварылі альбом пра антыбальшавіцкі супраціў (+відэа)

 

Гарадзенскі гурт "Людзі на балоце" сканчае працу над сваім дэбютным альбомам, што будзе цалкам прысьвечаны тэме антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі. "Мы спрабуем паглядзець на тыя гістарычныя падзеі безь нейкага налёту ідэалёгіі. Нас больш цікавіць пункт гледжаньня простых людзей", – кажа лідэр каманды Алесь Дзянісаў.

Музыкі з гурта "Людзі на балоце" запісалі ўжо восем песень для свайго дэбютнага альбому. Цяпер матэрыял знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. Назвы ў дыска пакуль няма, але вядома, што ўсе песьні зь яго будуць прысьвечаныя антыбальшавіцкім паўстаньням у Беларусі. Гэтым праца і будзе ўнікальная, бо айчынныя музыканты раней практычна не зьвярталіся да гэтай тэматыкі. Усе тэксты на альбоме аўтарства лідэра каманды Алеся Дзянісава, за выключэньнем аднаго – "Зброя", які напісаў вядомы гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, у мінулым таксама рок-музыка. "Мы спрабуем паглядзець на тыя гістарычныя падзеі безь нейкага налёту ідэалёгіі. Нас больш цікавіць пункт гледжаньня простых людзей, якія жылі ў той час – як яны гэта ўспрымалі, як на іх гэта адбілася", – кажа Алесь.

"Людзі на балоце" пачыналіся, як акустычнае адгалінаваньне беларускай панк-рок славутасьці – гурта "КальЯн". У траўні музыкі гурта падрыхтавалі акустычныя вэрсіі сваіх песень ды ўключылі яшчэ колькі новых. Але зь цягам часу стала зразумела, што "Людзі на балоце" выглядае на цалкам самастойны гурт, што працуе ў сваім адметным стылі – фольк-рок. "Пра гэта сьведчыла ўсё большая адрознасьць рэпертуару, што выклікала патрэбу адмежавацца ад “КальЯну” і стварыць цалкам незалежную каманду", – распавядае Алесь Дзянісаў. Як "КальЯн" музыкі выступілі яшчэ ў праекце "Тузін.Unplugged", але пасьля сьвяткаваньня 15-годзьдзя "КальЯну" Алесь вырашыў засяродзіцца на працы з "Людзьмі...". На сёньня ў склад каманды акрамя яго ўваходзяць: Аляксандар "Барабан" Рацько (вакал, пэркусія), Мікола Палякоў (акардыён), Наста Цыбізава (вакал, скрыпка), Вася "Хіпар" Валошчык (флейта), Паша "Трабл" Трублін (бас-гітара).

Гурт паказаў ужо некалькі разоў сваю праграму на невялікіх імпрэзах у Менску і Гародні. Аднайменная назьве гурта песьня ў жывым выкананьні нядаўна зьявілася ў сеціве. Прэм’ера альбому на вялікую аўдыторыю адбудзецца 9 чэрвеня падчас Halfway Festival у Беластоку, а таксама 30 чэрвеня ў Шаблях на "ПІКНІК.BY".

Тэкст: SB, "Тузін Гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net