О проекте

"Гарадзенскі гармідар" – дэбютнік гурта Dzieciuki (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Dzieciuki прэзэнтаваў у Інтэрнэце дэбютны альбом "Гарадзенскі гармідар" і публікуе свой творчы маніфэст: "Мы – шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія ня ведаюць слова „памяркоўнасьць“, якія маюць жаданьне абуджаць тыя самыя пачуцьці ў іншых людзях".

У гурце Dzieciuki пад агульнай ідэяй і канцэпцыяй аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх гуртоў. Іх першыя песьні з сынглу "Гарадзенскі гармідар" (2012) імгненна разьляцеліся па cеціве. Гэтак жа назвалі і дэбютны альбом. "EP меў на мэце пазнаёміць з зусім новым гуртом. Назва была прыдумана выпадкова, але для альбому яна падыходзіць найлепей. Канцэптуальнай працы не атрымалася, як плянавалася. Мы творчыя людзі, таму ў які бок пёрла – тое і рабілі. Тут вам і гісторыя, і алькаголь са спортам, гастарбайтэры і панкі на танках – сапраўдны гармідар!" – казаў аўтар песень гурта Дзяніс Жыгавец у нядаўнім інтэрвію для Tuzin.fm.

Гурт актыўна канцэртуе ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Увосень Dzieciuki мелі тур па Польшчы, які скончыўся ў Варшаве сумесным канцэртам з брытанскім гуртом The Ukrainians.

Альбом "Гарадзенскі гармідар" будзе таксама прэзэнтаваны як на Радзіме, так і ў іншых краінах. 22 лютага Dzieciuki даюць вялікі канцэрт у менскім Re:Public пры падтрымцы гурта "Тлушч" і беларускіх рок-каралей Pomidor/off. 28 лютага гурт грае ў Берасьці. А ў сакавіку Dzieciuki маюць наведаць Польшчу, Чэхію, Славаччыну і Нямеччыну.

Спампаваць адным файлам на сайце: Tuzin.fm.

Адмыслова да выданьня альбому "Гарадзенскі гармідар" Dzieciuki падрыхтавалі свой творчы маніфэст:

"Ва ўсе часы і пры любой уладзе на нашай любімай беларускай зямельцы жылі сабе дзецюкі! "Дзецюкамі" назывылі маладых, а часам і не зусім маладых людзей з шалёным i па-добраму шкодніцкім характарам. Так зьвярталiся нашыя дзяды да сваiх унукаў і сыноў, надаючы пэўнае адценьне бацькоўскай пяшчоты, і ў той жа час падкрэсьліваючы, што тыя ўжо ня дзеці і павінны вучыцца адказнасьці. Так зьвяртаўся ў сваіх прамовах да беларускага народу наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Мы, у сваю чаргу, надаем "Дзецюкам" больш шырокі сэнс: шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія ня ведаюць слова "памяркоўнасьць", якія маюць жаданьне абуджаць тыя самыя пачуцьці ў іншых людзях.

Dzieciuki зьявіліся ў Горадні, не пабаімся патасу, найлепшым горадзе на сьвеце! У горадзе, які жыве на скрыжаваньні народаў і культураў, чыя гісторыя багатая на слаўныя падзеі ды герояў. Зразумела, мы заўсёды скіраваныя наперад, але, як вядома, трэба памятаць свае карані, бо гісторыя круціць сваё рыпучае кола, ізноў ды ізноў паўтараючы для нас адныя і тыя ж выпрабаваньні, на фоне зьменлівых дэкарацыяў. Ваяры Давыда Гарадзенскага на сьценах Старога Замка, харугвы Вітаўта пад Каложай напярэдадні Грунвальду, цень Кастуся Каліноўскага на гарадзенскіх завулках у 1863, другая сталіца БНР у 1918, спробы супраціву ў гарадзенскім гета ў 1942, паваенны антыбальшавіцкі супраціў, бунт гіпі ў 1972, "краёўскае" шэсьце з паходнямі па Савецкай у 1999, зараджэньне і росквіт гарадзенскай пратэстнай анарха-панк-хвалі ў 90-х ХХ ст. – вось толькі некалькі яскравых прыкладаў постацяў і падзеяў нашай мінуўшчыны, якія сёньня, на жаль, можна лічыць …забытымі. Але гэта не пра нас! Якія б выпрабаваньні ні кідала доля, для нас сапраўднымі каштоўнасьцямі заўжды будуць заставацца свабода, дабрыня, шчырасьць, адвага, чалавечая годнасьць і …пачуцьцё гумару!"

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

немного старого ольса

+1
0
-1

немного старого ольса напоминает, но в целом звучит интересно

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net