О проекте

Моманты Волі

 

Навіна пра сьмерць сьпявачкі шакавала музычную грамадзкасьць. Пра Вольгу Самусік згадваюць тыя, з кім яна працавала і сутыкалася ў творчым жыцьці: рэдактар "Музыкальной газеты" Алег Клімаў, гітарыст Tarpach Зьміцер Астапук, гітарыст Hasta La Fillsta Сяргей Канановіч, заснавальнік "Рок-Каранацыі" Юры Цыбін, лідэр "Крамбамбулі" Лявон Вольскі…

Вольга Самусік заявіла пра сябе артыкуламі ў "Музыкальной газете", куды яна прыйшла ў 2004 годзе. "Працаваць зь ёй было выдатна, – згадвае галоўны рэдактар МГ Алег Клімаў. – Яна заўжды рабіла цікавыя і клясныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі. Сваім пэрсанальным бачаньнем яна значна разнастаіла выданьне. Ніколі да яе прафэсійных нараканьняў не было". Алег згадвае, што Вольга заўжды хацела ня толькі пісаць пра музыку, але і выступаць на сцэне. "Лічу, што найбольш удала яна рэалізавалася ў гурце zygimont VAZA. Апошні праект Hasta La Fillsta быў проста не яе, не трапляла яна ў гэтую тусоўку. Як чалавек творчы, яна пастаянна пераймалася і перажывала, што адбівалася на яе здароўі… Але нельга было падумаць, што ўсё настолькі сур’ёзна. Вельмі скрушна з гэтай нагоды".

"Тое, што адбылося – гэта дзіка", – кажа адзін з заснавальнікаў гурта Tarpach Зьміцер Астапук, дзе Воля набыла найбольшую вядомасьць, як рок-сьпявачка. З гэтым гуртом яна перамагла на фэсьце "Рок-Кола" і атрымала тытул "рок-князёўна": "Я ўдзячны лёсу за тое, што Воля была з намі. Мы шмат перажылі разам, але так здарылася, што нашы музычныя шляхі разышліся. Але пэўна ведаю, што яна была творчай асобай, здольнай шмат на што. А да ўсяго такой маладой…"

Заснавальнік і прадусар "Рок-Каранацыі" Юры Цыбін кажа, што, як пачуў навіну пра сьмерць Волі, дык не ўспрыняў яе. "Падумаў, шкада, што чалавек памёр, але ніяк не атаясаміў яго з той самай Вольгай Самусік, зь якой зьвязаны адзін з самых яскравых выступаў у гісторыі "Рок-Каранацыі". Яна пасьпела стаць за кароткі час зьявай у беларускім рок-н-роле, гэта факт. І калі намагаесься падумаць, што яе няма, то адчуваеш адно толькі разгубленасьць".

"Я знаходжуся ў стане шоку ад моманту, як дазнаўся пра сьмерць Волі. І дагэтуль не магу паверыць", – кажа партнэр сьпявачкі па праекце Hasta La Fillsta Сяргей Канановіч. – "Мы толькі нядаўна пісалі тэмы пад яе. Адчувалася ў ёй нейкая энэргія, бачна было, што яна хацела жыць рок-музыкай".

Лявон Вольскі, які запрашаў Вольгу паўдзельнічаць у праектах "Крамбамбуля" і "Такога няма нідзе" кажа, што яму сьпявачка запомнілася сваёй адказнасьцю і прафэсійнасьцю. "Яна ніколі не сьпявала радкі, яна іх прапускала празь сябе", – кажа Лявон і мяркуе, што ў яе былі ўсе падставы дасягнуць сапраўднага посьпеху: "Вольга абрала вельмі цяжкі шлях. Быць рок-асобай у нашай краіне няпроста. Калі была б іншая сытуацыя ў нашым шоў-бізнэсе, яна магла быць зоркай. Але ў нас няма магчымасьцяў для раскрыцьця асобы. Гэта можа быць якраз адной з прычынаў таго, што вельмі часта адораныя людзі так рана сыходзяць ад нас".

Вольгу Самусік пахаваюць 9 сьнежня. Разьвітацца зь ёй можна ў гэты дзень у Менску па адрасе праспэкт Ракасоўскага, 40-67 у 11:30.

Тэкст: Сяргей Будкін, "Тузін гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net