О проекте

N.R.M. "La La La La"

 
nrm-lalalala.jpg
6,00
1995

Дебютный альбом "N.R.M.", записанный с Вячеславом Корнем ("Ulis") в роли саундпродюсера. Изначально выпущен на кассетах компанией "Ковчег", недавно переиздан на CD "West Records".

1. Белыя лебедзi
2. Нацыя
3. Дарога
4. Мiтусьня
5. Не хадзiце ў цёмны лес (Зомбі)
6. Бацька
7. Трактар
8. Дзе тое слова?
9. Дайце!
10. Бывай!
11. ЛаЛаЛаЛа
12. Халi-Галi

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 9,00

Сацыяльны хард-рок у час першага года прэзыдэнцтва Лукашэнкі сапраўды быў не ў вялікай модзе. Дзякуем крэатыву ўдзельнікаў "Мроі" – яны не застылі ў гераічнай позе ці не сышлі са сцэны, апусьціўшы рукі, а крэатыўным рашэньнем перайгралі сытуацыю – надалі сваёй назьве іншы сэнс, цалкам абнавілі рэпертуар ды зьмянілі стылістыку. Трэба сказаць, што пацэлілі ў дзесятку, хоць музычная грамада, падаецца, ацаніла тое не адразу.

Альбом слухаецца з задавальненьнем. І адна з прычынаў гэтаму тое, што ён стварае эфект прысутнасьці. Прысутнасьці ў студыі, недзе між гітарным комбікам ды ўдарнай устаноўкай. З першай песьні "Белыя лебедзі", дзякуючы такому сырому саўнду ствараецца своеасаблівая атмасфэра, не ўласьцівая болей ніводнаму "энэрэмаўскаму" альбому. Слова ў іх заўжды было перадусім, але на "Lalalala" яно па-над усім. Талент Піта тут разгарнуўся яшчэ не на такую поўніцу, таму нішто не "перашкаджае" слухаць тэксты. Прэтэнзія на голас пакаленьня тут улоўліваецца зь лёгкасьцю (далей будзе болей), бо апяваецца тое, што блізкае рыхтык 16-20 гадовым. Як у Цоя. Параўнайце, дарэчы. У "Кіно": "Весь мір ідёт на меня войной". У Вольскага: "Гэты сьвет супраць нас".

Калі ўпершыню пачуў гэтыя песьні год дзесяць таму, падумаў, што так касэта перапісалася: калі прыслухацца, то можна пачуць, што гук у некаторых месцах плыве (такое было, калі касэта перапісвалася ня ў першы і не ў другі раз). Гэта потым Вольскі ў кнізе Дзятліковіча патлумачыў, што так яно і запісалася, бо "касэты былі якасныя зь Нямеччыны, а вось каробачкі да іх недзе ў Кітаі рабіліся". Застаецца падзякаваць вытворцам аўдыёкасэтаў ТDК за фармаваньне беларускага рок-саўнду сярэдзіны 90-х!
Зь сёньняшняга гледзішча: "Lalalala" – альбом гітоў, пранізьлівых песень, якія так карціць падабраць на гітары ды зараўсьці на ўвесь двор. З экзатычнага, як на сёньня: губны гармонік на "Дарозе" і хуліганскі водгук старой "Мроі" у некалькіх песьнях. Усе гэтыя "няхай мяне забяруць мянты", "дайце людзям пабалдзець" і "вазьму ў рукі кала" выклікаюць проста замілаваньне. Во ён Бескампрамісны Рок:)! Так Вольскі захуліганіць ізноў толькі на "06", калі запяе "Пайшоў на фіг, сука!".

Лепшыя трэкі альбому: "Мітусьня", "Бацька", "Бывай", "Лалалала".

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Дебютный альбом "N.R.M." для сегодняшнего уха звучит достаточно странно и вместе с тем по-настоящему мило. Припанкованный хард c откровенно гаражным звучанием. На переднем плане психоделичные запилы мусорных гитар, сзади гулко плямкают барабаны, больше похожие на драм-машинку, а между ними тонкой, едва заметной дымкой звучит бас.

Диском двигают прежде всего задор и детская дурашливость, предвестники едкой иронии, которая в будущем станет фирменным знаком группы. Здесь достаточно боевиков ("Нацыя", "Дарога", "Лалалала", "Белыя лебедзі"), но еще нет заметной социальщины, хитов и гимнов. Вторая половина альбома явно слабее, но общее впечатление от него позитивное – достойный стартовый артефакт для одной из главных легенд белорусского рока.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Вельмі даўно ня слухаў гэты дыск. Але, улічваючы нават гэта, цяпер быў усё ж занадта расчараваны. Бо калі зыходзіць з запісанага матэрыялу, наўрад ці можна было спадзявацца што да далейшага прагрэсу групы. Альбом не дае на гэта амаль аніякіх надзей. Звычайная як для большасьці калектываў-пачаткоўцаў работа: невыразная з музычнага боку, хаатычная ў пабудове, нейкая затурканая-сьцятая адносна вольнасьці выказваньня, неапраўдана агрэсіўная па гучаньню.

Тут, безумоўна, адчуваецца моцная рука Славы Кораня — гукавога прадусара запісу. Зрэшты, так і павінна быць: менавіта прадусар вызначае гукавую атмасфэру прадукту. У гэтым выпадку Слава гэтак сьціснуў музыкаў "N.R.M." у творчых абдымках, што гітара Піта Паўлава выпаўзла на першы плян і прыкметна здушыла гучаньне наогул, аж да таго, што часам і слоў песень не разабраць. Праўда, мне падалося, што чым бліжэй да канца альбому, тым гукавая праблема вырашалася ў лепшы бок...

Самае сумнае ў тым, што практычна ніводная з песень альбому доўгага жыцьця не атрымала. Што запомнілася? "Зомбі" з шыкоўным, пругкім рыфам, рытмічнай асновай, на падставе якой проста асалода рабіць кавер за каверам. Але структура песьні ў цэлым утрымлівае вельмі шмат, на маю думку, непатрэбнага перш за ўсё ў пабудове музычнага зьместу. Цяжка, напрыклад, зразумець, навошта быў занатаваны такі невыразны, проста ніякі гітарны пройгрыш (калі гэта наогул пройгрыш) пры адначасовай страце рыфу.

Паўтаруся: карціна характэрная для дэбютнага дыску пераважнай большасьці й цяперашніх маладых груп. Неяк нават дзіўна: куды ж падзеўся "мроеўскі" досьвед? Запамінаюцца, бадай, толькі "Дзе тое слова?" ды "Бывай!" Загалоўная ж песьня, адзіная на словы М.Анемпадыстава, зусім тут не да рэчы. Тым ня менш аморфныя, у нечым наіўныя опусы кшталту "Дайце!" складаюць асноўны зьмест альбому. Шчыра кажучы, ня думаю, што калі-небудзь узьнікне жаданьне праслухаць яго цалкам ізноў. Маніфэст тут прысутнічае, мастацтва рок-музыкі толькі пазначана. А яшчэ самі папярэджвалі: не хадзіце ў цёмны лес...

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 4,00

ДЭто ж какая пропасть лежит меж тем, какими были "энэрэмовцы" 12 лет назад и кем стали сейчас! И вроде б "Мроя" (из которой и выросла будущая Рок-группа Номер Один Беларуси) в то время уже считалась признанным авторитетом , т.е. ее участники в том числе слыли и мастеровитыми музыкантами. Но как же мало этого самого профессионализма можно обнаружить на альбоме, и это помня о том, что "N.R.M." очень долго не удавалось зазвучать на пластинках достойно.

А каким замечательным вокалистом оказался Лявон Вольский позже (в 1995-м и предположить сие было затруднительно), "подсадив" голос соответственно главной составляющей команды в музыкальном отношении – гранджу (тут были легкие намеки на это). Как выросли "N.R.M." как мелодисты. Насколько злее, мудрее, философичнее, измотанней они стали в текстах, впрочем, оставаясь все теми же неисправимыми романтиками, коими были в середине 90-х. Две абсолютно разные группы. В общем, полезно иногда заглядывать в далекое прошлое знаменитых рокеров. Чтобы удивиться, чтобы улыбнуться... и даже чтобы что-то открыть для себя.

Что из того, что коллектив играл в 95-м, можно было бы взять (и взято) в сегодня? "Не хядзiце у цемны лес (Зомбi)", "Дайце!", "Бывай!", "Лалалала", "Халi-галi".

Любопытно? Да: "Ты помнишь, как все начиналось?" Не более. Очень сыренько, да и по большей части просто неинтересно. Не белорусские "битлы". Однако ж, кто знает, что я написал бы об этом альбоме именно в 1995-м? И представить себе не могу. Столько с тех пор всяческой музыки наслушался...

"Experty.by"

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

1995 год - гэта

+1
0
-1

1995 год - гэта час, калі ў Гомелі можна было прыдбаць касэты гуртоў Палац ды Песняроў. Дый тое, шукаць трэ' было. Пра тое, што ёсьць такі гурт, як NRM мне не было вядома наагул. Я ўпершыню даведаўся пра існаваньне каманды Лявона Вольскага ўвесну 1996 года са старонак "Нашай Нівы". Магчыма там была нейкая нататка і пра альбом "La La La La", але тэрмінова шукаць гэтую касэту неяк не захацелася. Ільвіную долю песень гэтага альбому давялося слухаць значна пазьней на самай мяжы 20 і 21 стагодзьдзяў, калі на слыху былі песьні зь іншых альбомаў NRM. Таму слухаць сьпевы пра бацьку ці белых лебядзей было вельмі напружліва, бо пастаянна зьбіваўся на пытаньне: "А гэта дакладна NRM?" Адзіная песьня, якая трапляла ў дзесятку - "Бывай", бо немінуча вяртала ў "пасьлярэфэрэндумны" настрой 1995 года. Праўда, "чЕканье" Вольскага ў гэтай песьні для мяне засталося загадкай па сёньняшні дзень.

 

Альбом Н.Р.М., які я праслухаў толькі недзе ў 2005-06

+1
0
-1

Спроба музыкаў стварыць нешта новае, тое, наконт чаго хлопцы (так, пра той час яшчэ можна казаць "хлопцы") яшчэ і самі не ведалі: як гэта павінна гучаць, да чаго імкнуцца і, як кажуць, з чым есці. Вельмі чакаў перавыдання, найперш таму, што нават касеты з гэтым рарытэтам знайсці было немагчыма. Стаялі ў радзе ўсе - пачынаючы ад Made in N.R.M.(хто-небудзь памятае?) і да Трох Чарапах, а далей я ўжо купляў кружэлкі. І толькі пры пытанні пра ЛаЛаЛу адказ прадаўца ў кіёску быў заўсёды: "Няма" або "Что-что?". Часам: "Прывезлі б - першы ўзяў бы сам" :)
Тое было даўно. А вось дачакаўся, у між часе знайшоўшы перапісаныя з касеты mp3 (о, хто ты, невядомы дабрачынца?). Чакаў большага ў плане паляпшэння якасці, але, відаць, лепш не ўдаецца. Што заўважылі ўсе, дык гэта толькі паляпшэнне запісу бубноў.
"Нацыя", для мяне адна з галоўнейшых песен альбомы, нажаль мала кім адзначаная. Як і "Дзе тое слова", вядомая перадусім з "Акустычных канцэртаў" (таксама ў нашай гарадзенскай глушы дастаць было вельмі цяжка). Хуткія, запамінальныя, але зусім розныя песні. Вось бы іх хаця б такімі "чоткімі" як з таго лайву, ды ў электычным варыянце. Але, не дано. Дык слухайма як ёсць. "Белыя лебедзі", якімі калісці парвалі дыскатэку ў польскім летніку, сёння ўжо слухаюцца неяк "ня так". Прыемная "Мітусня". Прыдуркаватыя "Зомбі", якіх ніколі не любіў. Безумоўны гіт "Бывай". Мроеўскія "Халі-Галі" пад якія можна і сапраўды "галавою аб сценку бах". Песні знаёмыя больш з акустыкі (дарэчы, рэальная прапанова: выдаць апошні акустычны канцэрт, той што ішоў па НэтРадыё, якасць была вельмі прыстойная, прынамсі я зараз слухаю ў Вінампе толькі так). Для аматараў Н.Р.М. Іншым, толькі калі цікава, з чаго пачыналася легенда. Але папярэджваю - гучыць зусім інакш, чым тое, што прыйшло пазней.
З.Ы. Губны гармонік грэе душу.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net