О проекте

N.R.M. паралізуе палітыку сваёй новай песняй

 

Пасля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песню, якую можна спампаваць у Інтэрнэце. Першымі навінку – песню "Палітыка-паралітыка" – у канцэртным выкананні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурта.

Новы твор N.R.M – адказ на сённяшнія рэаліі, у якіх палітыка настолькі шчыльна пераплялася з жыцьцём, што пачала яго паралізоўваць.

"У нас усё – палітыка: літаратура – палітыка, музыка – палітыка, эканоміка – палітыка, журналістыка – яшчэ якая палітыка!", - кажа Лявон Вольскі, фронтмэн гурта N.R.M.

Менавіта гэтая беларуская асаблівасць падштурхнула гурт вярнуцца жанрава ў вірлівыя 90-я, калі, паводле Лявона Вольскага, песні кшталту "Палітыкі-паралітыкі" называлі пагардліва "песнямі-аднадзёнкамі".

"Тады асабліва папулярна было казаць, што музычны твор ня мусіць замяняць газетны артыкул, - узгадвае лідар N.R.M. - Таму я кваліфікую "Палітыку-паралітыку" паводле жанру – "песня-аднадзёнка". А колькі дзён (месяцаў, гадоў?) ужо яна будзе актуальная ў спецыфічнай беларускай рэальнасці, паглядзім".

Пакуль жа музыкі з задавальненнем прэзентуюць свой новы твор у Інтэрнэце: "Пампуйце на здароўе і прыходзьце на канцэрт у "Рэактар" 10 лютага!"

Спампаваць песню можна тут.

Тэкст: Tut.by
Фота: Ingo Petz


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

у NRM ёсць толькі

+1
0
-1

у NRM ёсць толькі некалькі песень. гэтая ў іх пералік не ўваходзіць. на жаль :(

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net