О проекте

N.R.M. "Пашпарт грамадзяніна N.R.M."

 
nrm-pashpart.jpg
7,00
1998
Ковчег

Третий альбом "N.R.M." также спродюсирован и записан Вячеславом Корнем ("Ulis"). Этот диск дал нам "Паветраны шар" и "Пра каханьне".

1. Кумба
2. Паветраны шар
3. Твой партрэт
4. 25... 26... 27...
5. Пра каханьне
6. Песьня юнага падпольшчыка
7. Добры вечар, дзеўчыначка
8. Пакуль не пачнецца вайна
9. Беларускі шлях
10. Нам ўсім гамон

мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 8,00

Заглянем в паспорт славной белорусской группы "N.R.M.", заглянем...

"Кумба", ближе к рэпкору. "Паветраны шар" - несомненно одна из лучших за последнее время белорусских рок–композиций. С "Я еду" начинается то, что я называю в музыке "N.R.M." гранджем, мелодических находок в припевах становится все меньше, а больше все навала и агрессии. Не понимаю, может, саундпродюсер "N.R.M." Вячеслав Корень пытается вылепить из коллектива второй "Ulis", внезапно потяжелевший после того, как Слава запел? "25, 26, 27" (на стихи М. Анемподистова) - смешная зарисовка "о любви" "энэрэмщиков" к милиции.

"Песьня пра каханьне": для тех, кто не понял стеба, объясняю весь пафос данной песни - негоже в это нелегкое для страны время петь о любви попсовые песни. Из "Песьнi юных падпольшчiкаў" не получилось подспорья "Партизанской", да и задачи такой, наверное, не было: я здесь отталкиваюсь прежде всего от названия. Она, как и "Твой партрэт", вышла не так, чтобы очень... "Добры вечар, дзяўчыначка" - хорошо знакомый белорусам кавер "Песняров" про доброго клипмейкера Анатолия Вечера и его "дзяўчыначку" - супругу и телеведущую Оксану. "Пакуль не пачнецца вайна" - могло получиться что-то вроде баллады, но снова все сводится к проверке на прочность голосовых связок Лявона Вольского, тем не менее это вторая (после "Шара") безусловно произведшая на меня впечатление песня. Третья - "Беларускi шлях".

Действительно, у группы получилось нечто целое, паспорт - не паспорт, но законченное произведение с началом, серединой и концом. Мощное, крепкое, гитарное. Но... но... Напишу, что "N.R.M." нестудийная группа, так засмеете, однако качественно записаться команде ну никак не удается, на концертах все слушается гораздо живее. И вроде бы все на месте, если вслушиваться в каждый инструмент и вокал отдельно... Но и как-то одновременно "не вместе" все звучит...

...И никакая она не независимая группа, а очень даже находящаяся в социуме, который год поющая социальные песни, остросоциальные, как сказали бы раньше. А придираюсь я к ним потому, что они мэтры, а с легенд и спрашивать надо по высшему разряду.

"Музыкальная газета", февраль 1999


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

К "Пашпарту" группа "N.R.M." подошла четко осознавая свою растущую популярность и ключевые элементы, на которых она базируется. Возможно, именно это сыграло с музыкантами злую шутку – альбом получился знаменательным, но неоднозначным.

Знаменательным он получился во многом благодаря двум песням – второму в истории коллектива мегахиту ("Песні пра каханне") и первому по-настоящему народному гимну ("Паветраны шар"). Обе песни действительно незаурядные, но из прочего материала выделяется риффовый рэп-рок "Кумба" и эмоциональная "Я еду". В отличие от плотной и насыщенной "Одзірыдзідзіны" остальной материал "Пашпарта" - "наполнение", причем частенько не лучшего качества.

Если до этого материал "N.R.M." был прежде всего музыкой с долей юмора и социальной иронии, то здесь многие композиции - прежде всего юмор и социальная ирония в музыкальном оформлении. При этом в ряде случаев проблемы были и с юмором, и с его "оформлением" ("Песня юнага падпольшчыка", "Беларускі шлях"). Привычный по предыдущим альбомам фолк-номер ("Добры вечар, дзеўчыначка") лишь довершал не очень оптимистичную картину.

Вместе с тем, как это часто бывает, два хита (их неоспоримая удачность и ротация видеоклипов в "Клип-обойме" на нынешнем "Первом национальном") перевесили все недочеты этого в целом не очень удачного альбома в глазах публики и лишь упрочили популярность "N.R.M.". И после этого кто-то говорит о том, что в Беларуси не работают законы шоу-бизнеса?

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Гэта першы альбом гурта, які чакалі з надзвычайнай нецярплівасьцю. Касэтка-зборка "Made in "N.R.M."" і "Одзірыдзідзіна" зрабілі сваю справу і народ патрабаваў працягу. І атрымаў яго: "Пашпарт" – лягічны працяг папярэдняга альбому ды яшчэ з такой моднай тады "гранжавай" музычнай афарбоўкай.

Няўдалыя трэкі – сумная і патасная "Пакуль не пачнецца вайна" з прыпевам "Мы з табой адной крыві" (ды колькі можна эксплюатаваць вобраз вайны) і правальная спроба напісаць нешта накшталт новых "Партызанаў" – "Песьня юнага падпольшчыка". Зусім не заходзіць музычна не прадуманая "Твой партрэт" – нібы на кавалкі развальваецца цягам гучаньня. На гэтых ды яшчэ парачку трэках прыходзіць думка: "N.R.M." ужо самапаўтараецца, а гэтага яшчэ ніхто не заўважае :).

Не заўважае, бо ёсьць шэраг звышпасьпяховых трэкаў. З аднаго боку – гэта чарговая порцыя дваровых, у лепшым сэнсе гэтага слова, гітоў, словы якіх можна вывучыць за раз і ніколі ў жыцьці на іх не забыцца - менавіта тут знаходзяцца ўра-гіты "Пра каханьне" і "Паветраны шар". Плюс звышэмацыйная "Я еду" (але як яе потым перасьпявала "Сьцяна"!). З другога боку – зьедлівы ды інтэлігентны музычна-тэкставы экспэрымэнт "25,26,27", панкаўскі паўхвілінны досьціп "Нам усім гамон" і "Кумба" – ці ня першы ўвод у музычны ўжытак "трасянкі", з дапамогай якой потым зробяць сабе кар’еру "Саша з Сірожам". Асобнае слова пра кавэр на "Песьняроў" – "Добры вечар, дзяўчыначка", які "N.R.M." ня толькі не папсавалі, але і пераклалі яго на сучасную музычную мову. Дзіва, што Мулявін пасьля гэтай песьні не запрасіў "энэрэмаўцаў" у склад дзяржаўнага ансамблю.

"Пашпарт.." ня толькі зацьвердзіў рэпутацыю "N.R.M.", як зьедлівых змагароў зь гітарамі ў руках ды адыграў рашучую ролю ў закладаньні фундамэнту іхняй ідэалёгіі, як гурта-краіны (памятаю, можна было ўпісаць свае зьвесткі на вокладцы, такім чынам атрымаўшы сапраўдны пашпарт грамадзяніна "N.R.M."!). Гэта альбом стаў адным зь першых CD у беларускім року (што праўда яшчэ самапальных). Прадаваліся яны на сядзібе ну вельмі па высокім кошце, але разышліся ўмомант разам з касэтамі.

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 6,00

Першая спроба "N.R.M." стварыць нешта падобнае да канцэптуальнага альбому. Ягоны дызайн, які выдатна выступае разам з агульнай ідэяй як клясны пі-ар крок, у нечым падмацоўваецца тэматыкай песень, зь якіх на статус "несьмяротных" могуць прэтэндаваць "Кумба", "Паветраны шар", "Песьні пра каханьне" ды, магчыма, "Я еду".

У лік тых, якія памерлі адразу па выданьні альбому, я аднёс бы "25, 26, 27" — няўклюдны нумар у стылістыцы цяперашняга "Камедзі-клюбу": мала густу і нясьмешна. Дарэчы, вельмі паказальная песьня што да ўсяго альбому, які ў цэлым можна назваць гэткім адлюстраваньнем падзей у краіне пад назвай "N.R.M.", вырашаным у стылістыцы іранічнага плякату.

Нешта ў выніку атрымалася, але збольшага — не. Ня зусім правал, але вобраз краіны — нейкі неданошаны, крывы, непрыцягальным паказаўся мне ня вырашаным. Не, калі менавіта такая мэта і ставілася, дык усё ў парадку. Але думаецца, што самаіронія вырвалася з рук музыкаў і зажыла ўласным жыцьцём — некантраляваным і анархічным.

Нават апрацоўка народнай "Добры вечар, дзяўчыначка" згодна агульнай задуме альбому выпала не найлепшым чынам. Ну ня іх гэта шлях! Нельга заганяць нават самую цікавую ідэю ў рамкі стылістыкі КВЗ! Ня сьмешна, а хутчэй — прыкра. Можа таму афармляць грамадзянства "N.R.M." я і не пасьпяшаўся?

У лік мінусаў аднёс бы, як падалося, неахайна запісаны Вольскім вакал. Дзе-нідзе проста недакладна засьпявана, але што найбольш істотна — вакал нібы існуе сам па сабе. Няма арганічнасьці гукавой палітры ў цэлым, хоць абмінуць безумоўны рост выканальніцкага ўменьня музыкаў немагчыма. На гэтым фоне, канешне ж, анэкдотам успрымаецца тытул лепшага клявішніка краіны, нададзены Вольскаму недзе ў гэтыя ж часы ці крыху раней на адным з рок-фэстаў.

Пачынаецца альбом даволі нечакана. "Кумба" хіба першы выпадак дэманстрацыі захапленьня музыкамі "N.R.M." рэпавай культурай, што сьведчыць аб безумоўным жаданьні пашыраць стылёвыя рамкі. Тут варта згадаць, што ў гэты ж час ішла праца над "Народным альбомам", дзе той рэп таксама прапісаўся ёмка. Дарэчы, там, дзе народнасьць стылізавалася, вынік аказаўся куды больш плённы. Закрывае альбом паўхвілінны трэк "Нам усім гамон!". Калі гэта сюжэтная кода, дык незразумелая, калі гэта гумар — дык узроўню часопісу "Вожык".

Думаецца, гэты альбом быў для музыкаў "N.R.M." у нечым пераломны: нездарма наступны паўнавартасны альбом выйшаў толькі праз два гады. Быў час падумаць, што і як рабіць далей, прыслухаўшыся да крытыкі ці прапусьціўшы яе міма вушэй. Абы вайна не пачалася...

"Experty.by"

0
Ваша оценка: Пусто
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
0

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

--------------

+1
0
-1

Я так понимаю можно оставить один комментарий и выиграть золотую "Справаздачу" с афтографами. Блеа жалко у меня уже есть золотая "Справаздача" с афтографом. Вот если б этот альбом на диске!

Я не понимаю почему добротный сайт с регулярно обновляемым контентом живет отдельно от инторнету. Как человеку интересующемуся бел. музыкой вас найти? Вы видели на каком вы месте в гугле по запросу "беларуская музыка"? Почему бы не заспамить разные бел. форумы? Или почему бы не отжать немного бабла на рекламные банеры? Почему на том же Тузiне гiтоу нету банера? Это для себя чтоли пишеццо? А диски зачем тогда разыгрывать?

А про альбом чо тут говорить. Это типа мое отрочество (или тинейджерство правильней наверное). Класс 7-8 где-то. Песнi пра каханне знали наизусть даже самые ярые фонатки Руки вверх (в моем классе 100% например). Постоянно исполнялась на всяческих творческих вечерах типа: "Аллё бля! Мы ищем таланты нах.". Даже помню на вечере английского языка умудрились сыграть в электрическом варианте. Истецтвенна самая ходовая кассета на школьных дискотеках и квартирных пйанках.

А вы "неахайна запісаны Вольскім вакал". Оцениваете рок-музыку отдельно от таких понятий как энергетика, драйв, пропереццо.

Старперы паходу.

 

Не переживайте,

+1
0
-1

Не переживайте, всему свое время. А за отзыв на "Пашпарт" спасибо :)

 

пашпарт

+1
0
-1

Неаднаразова чуў, што гэты альбом лепшы ў Н.Р.М., з чым я ніяк не магу пагадзіцца. Цешуся, што рэдакцыя сайта трамаецца тое самай думкі. Нават “Дом Культуры” гучыць, паводле мяне, значна лепш і цікавей. Першае, што адчуваеш пры праслухоўванні – нейкую стракатасць альбома, яго няскладнасць, а ў некаторых песнях – няскончанасць (напрыклад, “Я еду” гучыць надта просценька, асабліва пасля выхаду надзвычай якаснага кавера ў выкананні “Сцяны”). Панкаўска-хардкоравы гук (Кумба, Твой партрэт) побач з напісанай “чыста для прыкола” 25, 26, 27 ... (як кажуць, Міхал Анемпадыстаў стварыў тэкст паводле асабістага досведу кантакту з міліцыяй). А “Нам усім гамон!” называць асобным трэкам я б наогул пасаромеўся :) З другога боку – нескладнасць і эклектычнасць гэта пэўная сталая рыса альбомаў Н.Р.М. Самае галоўнае – праслухоўваючы “Пашпарт” зараз, адчуваеш, як далёка энэрэмаўцы адыйшлі ад таго колішняга гуку. За ідэю з пашпартамі (папяровымі) хвалю.

Кружэлка падаравала нам некалькі вялікіх хітоў, ад якіх большасць людзей сёння ўжо вароціць, настолькі яны распаўсюдзіліся (ну не хочацца казаць апапселі): “Паветраны шар” і “Песні пра каханне”.
“Кумба” – першая песня альбому, якая пазначае ў музыцы пераход ад гуку “Одзірыдзідзіны” да яўна хардкоравых “Трох чарапах”. У плане тэксту, канешне, фігня.
“Песня юных падпольшчыкаў” працягвае і развівае “ваенную” і “акупацыйную” тэматыку, з’яўляючыся, ні больш ні менш, гімнам змагарнаму юнацтву. Неадназначная.
“Добры вечар дзяўчыначка” – хіба што апошні эксперымент Н.Р.М. з народнай творчасцю, трэба прызнаць, больш удалы чым “Мела мамка тры сыночкі”.
А яшчэ альбом адзначыўся вельмі цікавай і незаслужана забытай баладай “Пакуль не пачнецца вайна”. Агульны настрой альбому: вайна, акупацыйныя ўлады, але, не гледзячы на гэта, наш край жыве, мы маем свой герб і свой сцяг, а хто кажа штосці кепскае – гэта хлусня. Побач з гэтым прысутнічаюць песні “па сцёбу” і “вясёленькія”, то бок трэба прызнаць, што альбом скампанаваны стандартна па-энэрэмаўску.

“Самае-тое” для мяне: Я еду, Пакуль не пачнецца вайна. Нажаль, зусім зніклі прэтэнзіі на рэп-кор, каторыя можна было заўважыць раней (і не трэба называць рэп-корам Кумбу, не тое гэта зусім).

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net