О проекте

Re1ikt "Клиника"

 
6,00
июль, 2009
Go Records

Второй по счету, но при этом первый официально изданный альбом светлогорской рок-группы.

1. Антидепрессант
2. И только так
3. Брудная дзяўчына
4. Light Drugs City
5. Последняя хирургия
6. Нажы
7. Осень теперь здесь
8. 16
9. Холодная вода
10. Мало сплю
11. Все кончено
12. Пациент

инфо

Александр Демиденко – барабаны, перкуссия
Владимир Козлов – вокал
Егор Любичев – гитары
Вадим Шакин – гитары, бэк-вокал
Денис Иванощук – бас-гитара

Музыка – Re1ikt, кроме 6 – "Therapy?".
Слова – А.Демиденко, В.Козлов, кроме 6 – "Therapy?".

Сведение и мастеринг: Артур Степанов ("Фабрика звука и видео").

где взять

В Минске – сеть магазинов "Мистерия звука" (www.mz.by).

В Гомеле – "Hollywood" (ул. Гагарина 65, пав.18), "Диско" (ул. Речицкое шоссе 42а), "Мир звука" (ул. Каменщикова, 3).

В Витебске – ТЦ "Континент" (пр-т Строителей, д. 1, место 111).

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 7,00

Сьветлагорскія хлопцы сваёй новай працай даводзяць, што яны не пустазвоны, якія зь лісьліваю аглядкаю лабаюць пад "Nirvana", "Therapy", "Placebo" ці яшчэ каго. "Клиника" негледзячы на масу асацыяцыяў – праца самадастатковая і дарослая, хоць і з падлеткавымі тэкстамі. Агулам тое можна назваць цягучым альтэрнатыўным дыпрэсьняком – "всё кончено, боль ушла, бесполезно ждать звонка…", з такімі вось тэкстамі.

Галоўная праблема Re1ikt – адсутнасьць яркага гіта. У кожнай іх песеньцы можна знайсьці цікавыя моманты, але цяжка вылучыць нешта адно. З прэтэнзіяў – "Осень теперь здесь" з задушэўным прыпевам, песенька з простай і вытанчанай мэлёдыяй "Брудная дзяўчына" (гітарны найгрыш праўда вельмі знаёмы, здаецца ў "Лявонаў" такі быў), сацыяльна вострая пра сьветлагорскіх дзетак "Light Drugs City" і "Нажы" з вусьцішным тэкстам: "Я хачу залезьці ў цябе і памерці". Re1ikt ідуць па слушным шляху і могуць заняць належнае месца на беларускай альтэрнатыўнай сцэне.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

Альтернативная музыка, несколько более заумная, чем просто чисто гитарно-драйвовая. Среди предтечей – конечно же, Кобейн, грандж: сыграно и спето столь же дико, на износ внешнего и внутреннего, агрессивно-психоделично. Из россиян ближайший аналог – "Небо здесь". То есть еще то варево: нельзя сказать, что тебя может покалечить, но и не для слабонервных.

Трудно будет сохранить эту умеренную ярость, вызов, открытость/откровенность, такой подход и взгляды на жизнь на продолжительном отрезке времени. Надо уметь и придерживать коней, не расплескивать свой талант и дар, которые у "реликтян" есть, под грузом всего того негатива, что нас окружает, и что неизбежно становится частью нас самих, если только ты не законченный циник и пофигист. У группы есть сердце и душа.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 5,00

Группа Re1ikt играет достаточно заурядный усредненный альтернативный рок, замешанный на американских "окологранжевых" традициях 90-х и четко привязанный к их нынешним российским воплощениям (например, группа "Небо здесь"). Хотя вокал по логике в чем-то более "американистый", а некоторые моменты гитарных партий, как ни забавно, заставляют вспомнить Soundgarden и даже ранних Smashing Pumpkins (послушайте припев "Последняя хирургия").

В целом здесь много шума, но мало КПД. Сыграно-спето-записано хорошо (по белорусским меркам даже очень), но общий творческий результат, мягко говоря, очень средний. Нет ярких песен, а все тексты как на подбор банальны – про одиночество, отчуждение и наркотический психоз на уровне не шибко талантливого юноши. Его преследуют тени, его двери закрыты и вообще все классически плохо. Особенно "впечатлила" цитата: "кровь-кислота меня жжет изнутри, бьюсь головою об угол стола" ("Мало сплю").

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Альбом пакідае дваякае ўражаньне. З аднаго боку, дастаткова выразны, моцны вакал, музыка, заснаваная на зладжаных хард-рокавых рыфах з дамешкай (інакш і немагчыма) больш сучасных гукавых гітарных эфэктах, прысутнасьць пэўнай энэргетыкі, хоць і густа, аж залішне замешанай на нейкай змрачнаватай аўры... З другога – адсутнасьць выразных мэлёдый, зь якіх хоць бы адна, па вялікаму рахунку, запала ў вуха, адсутнасьць жа калектыўнай індывідуальнасьці, нечаканых музычных рашэньняў.

Магчыма, музыкі сьвядома адпрацоўваць уласную назву, зусім й ня думаючы выходзіць па-за каноны стылю, аднак, застаючыся моцна сьціснутымі тымі канонамі, сёньня немагчыма вырабляць прадукт арыгінальны й непаўторных. Дый яшчэ моўная эквілібрыстыка тэкстаў, калі цяжка даўмецца: гэта рабілася шчыра ці выключна на патрэбу "Басовішча"?

Некалькі разоў праслухаў альбом, аднак так і ня здолеў больш-менш дакладна вызначыцца. Не чапляе, не выклікае эмоцыяў, за выключэньнем дзяжурнага "Ну так, увогуле няблага..." і сказаць, уласна, нечага. Цалкам магчыма, што гэтая дэбютная, калі не памыляюся праграма, не дазволіла музыкам выказацца так, як ім хацелася б. Застаецца пажадаць, каб у будучыні яны здолелі адшукаць нейкую творчую разынку, якая б і надала ім той самай музычнай адметнасьці ды індывідуальнасьці. Бо патэнцыял, здаецца, ёсьць... І – больш аптымізму!

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Re1ikt
6.57143
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.6 (7 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

   
оценки пользователи
9 Купальскі Дзядок
8 balachon
7 Jamayk, Паўлюк
5 Slaver, MShmel, notararity

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Некаторыя

+1
0
-1

Некаторыя песьні гэтага альбому мне даводзілася чуць. Уражаньне засталося добрае. Спадзяюся, што гурт сябе яшчэ праявіць.

 

Даволі чаканы

+1
0
-1

Даволі чаканы дыск ужо добра вядомай каманды, на жаль, хутчэй расчараваў, чым абрадаваў. І калі паасобку трэкі даволі цікавыя, але ў альбоме разам гучаць занадта просталінейна.
Хаця пачатак альбому зусім неблагі: цягучая «Антидепрессант», драматычная «Брудная дзяўчына», «дэтройтаўская» па гучаньні і «сьветлагорская» па рэчаіснасьці «Light Drugs' City». Але потым ідуць зусім няўцямныя «Нажы», «Осень теперь здесь», «16», «Пациент». Ну, хіба яшчэ «Всё кончено» спадабалася — там хоць нейкая мэлёдыя прыстунічае, а не набор гукаў і шумоў, як у большасьці трэкаў.
Здаецца, і не благі альбом, але няма за што зачапіцца, апроч «Бруднай дзяўчыны».

 

В целом не

+1
0
-1

В целом не понравилось. Осталось ощущение чего-то недоработанного.
Текста. Местами весьма наивно. Частенько с кривой, режущий слух рифмой.
Аранжировки. Очень прямолинейно и незатейливо. Ни одного яркого момента, который бы мог способствовать "хитовости" песни.
Вокал. Здесь есть что развивать. А развивать надо.
Музыка. Мелодика "проглядывается". Она спряталась за общую кривоватость всего.

Общее ощущение, что хороший потенциал, но не реализовано на полную.

 

якая нудзяціна!

+1
0
-1

якая нудзяціна! паслухаў тры разы, так і не змог хоць чагосці адзначыць на гэтым альбоме. агульнае гучанне не спадабалася, як зрэшты і вакал. пра тэксты ўжо ўсё што трэба сказалі раней. хаця, хто ведае, гады чатыры таму, быць можа, мне б нават вельмі спадабалася :-)
Зрэшты, ёсць у альбома і плюсы: ён падштурхнуў мяне пераслухаць Deftones, Smashing Pumpkins, QOTSA, нават Guano Apes і кучу іншых гуртоў. За што Re1ikt'у і дзякуй :-)
---
http://www.tstyl.fm

 

Пачаць хочацца

+1
0
-1

Пачаць хочацца зь недахопаў. Напэўна, таму што яны выклікаюць шкадаваньне – альбом мог бы быць, на мой погляд, лепшым, каб не нязграбныя і перагружаныя складанымі канструкцыямі тэксты, каб ня ўстаўкі зь недарэчнымі коснаязыкімі дыялёгамі, каб больш увагі надалі пошуку кампазыцый, якія маглі б заняць месца цэнтральных.

А так прыемны stoner з моцным акцэнтам на рытм-сэкцыюі добрым вакалам, які прыносіць задавальненьне, пакуль слухаеш, хоць пасьля праслухоўваньня адчуваеш, што неяк сапраўды яркага нічога не было. Ну так, “Антидепрессант”, “Осень теперь здесь”, мачыма, “16”, “Мало сплю” – хоць і выбіваецца трохі з агульнага рытму, але тым ня менш. І ўсё ж нечага бракуе…

Дыск мае настрой. Ён змрочны, так, псыхадэлічны, але я ня бачу ў гэтым аніякай заганы. Выдатна, што ён злучаецца ў адзіны твор, а ня ў збор паасобных песень.

Як пішуць, ідэі песьняў заснаваныя на падзеях, якія ў рэальнасьці адбываліся з аўтарамі. Магчыма, у жаданьні ўкласьці ў тэксты ўвесь той назьбіраны аб’ём перадуманага і выпакутаванага і хаваецца прычына той перагружанасьці.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net