О проекте

Rockerjoker выпусцілі сінгл-мантру ад любога жыццёвага бязладдзя (+спампаваць)

 

Такі светлы восеньскі настрой сінгла "НХ" сфарміраваўся ў музыкаў пасля прагляду сацыяльных сетак. Палітыка сінглаў у гурта працягнецца да Новага году: у музыкаў не хапае часу зрабіць сур’ёзную манументальную працу і паўнавартасны альбом.

"Што тычыцца першага восеньскага сінгла – "НХ" – тут і каментаваць няма чаго, бо ў самой песні ўсё ёсць, – смяецца лідар Rockerjoker Міхей Насарогаў. – А ўвогуле, асабіста для мяне "НХ" – гэта такая мантра, абярэг ад любога жыццёвага бязладдзя".

Гурт плануе выпусціць яшчэ два сінглы з рознай колькасцю трэкаў і выкласці іх у інтэрнэт.

"Паўнавартасную альбомную пласцінку мы дакладна не выпусцім да Новага году, – тлумачыць Міхей. – На яе пакуль збіраецца матэрыял і мы яшчэ не вырашылі, як яе рабіць. Таму мы і вядзем палітыку сінглаў. Наш наступны сінгл, хутчэй за ўсё, будзе называцца "Пеця". Гэта будуць тры магутныя песні з духавымі партыямі. Дзве з іх людзі ўжо чулі і яшчэ адна – якую не чуў ніхто! Сінгл таксама будзе аб’яднаны новым гучаннем і літаратурным зместам".

Перад тым, як прэзентаваць сінгл "НХ", Rockerjoker разаслалі песню неабыякавым да гурта людзям – Аляксандру Памідораву, Алегу Клімаву, Максіму Жбанкову ды іншым. Прачытаць іх меркаванні пра "НХ" і спампаваць песню можна тут.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Rockerjoker

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Красивая песня.

+1
0
-1

Красивая песня.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net