О проекте

Skrypa MX "Rebe Skrypa"

 
skrypamx-rebeskrypa.jpg
6,75
январь, 2009
самиздат

Сольный инструментальный альбом лидера/гитариста группы "Zygimont Vaza", выложенный для свободного скачивания на официальном сайте коллектива (www.zygvaza.net).

1. Six-Day War
2. Gitana
3. When I’m Sixteen
4. Hava Nagila
5. Calm Day
6. Zoja
7. 7,40 mm (Once Upon A Time In The Wild East)
8. School Times Blues
9. Sleeping Angels (For Wife And Son)

мнения экспертов

Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Ці не сорак гадоў блукаў Скрыпа па часе ды стылях, аж пакуль не адшукаў запаветны край, адрадзіў уласную музычную мову і выклаў, бы тую тору, у Сеціва сольны зварот да нашчадкаў. Зварот гэты, прызнацца, адразу ж робіць уражаньне работы знаходлівай, творчай, асэнсаванай у часе і прасторы. Дзякуй, рэбе, за такі мілы і надзвычай рэдкі ў айчыннай музыцы прадукт.

Сапраўды, інструмэнтальная музыка прадстаўнікоў айчыннага рок-цэху зьяўляецца гады ў рады. Па вялікаму рахунку, згадваецца хіба што Сяргей Трухановіч ды дасканалы Алекс Растопчын. Між тым сольныя інструмэнтальныя праграмы даюць магчымасьць музыкам падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі поглядамі на зьмест і форму, мастацтвам валоданьня інструмэнтам і арыентацыяй у бязьмежжы стыляў, уменьнем прадэманстраваць узровень мастацкага мысьленьня і асэнсаваньня сябе ў гэтым мастацтве.

Што ў Скрыпы і атрымалася даволі пераканаўча.

У альбоме можна пачуць самую розную музыку. Гэта "Six Day War" – тэмпавая, энэргічная п'еса, у якой, бы маланкі, на фоне вострых тэмбраў зіхацяць арыентальныя папеўкі. П'еса гэта адчыняе альбом і чытаецца як своеасаблівы да яго ўступ-анатацыя. Клясыка – "Hava Nagila" – як падалося, зроблена крыху ў лоб, але гэтая гітарная вэрсія тым ня менш зьберагла настрой і энэргетыку арыгіналу. "Calm Day", просьценькая і душэўная, баляднага настрою п'еса, удала перагукаецца з "Sleeping Angels (For Wife And Son"), якая завяршае альбом. Ёсьць і рэзка-гітарны "School Times Blues".

Аднак прысутнічае ў альбоме адна п'еса, напісаньне падобнай да якой зробіць гонар кожнаму музыку. Называецца яна "7.40. (Once Upon a Time In The Wild East)". Калі каротка казаць – шэдэўр! Славутая папеўка, дзякуючы якой й дагэтуль шчодра корміцца безьліч кампазытараў расейскай (дый беларускай) папсы, аранжаваная ў стылістыцы маэстра Марыконэ і безумоўна – тэмбрамі гітары, хадамі і агульнай атмасфэрай – перагукаецца з музыкай фільмаў Серджыо Леонэ. Задума рэбе ўвасоблена проста дасканала, цымусна!

Адным словам, Скрыпа аніяк не прагадаў, калі вырашыў запісаць гэты альбом. Бо для многіх, упэўнены, ён раскрыўся з даволі нечаканага боку, паказаўся ўнушальна, моцна, як і належыць творцам, што выдатна разумеюць, як і што мусяць рабіць.

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Cольны альбом лідэра гурта "Zygimont Vaza" Сяргея Скрыпнічэнкі, як разьвітаньне з рэальнай выдавецкай прасторай.

Прыхільнікі "Каіну" ды "Камбінату" адразу пазнаюць фірмовую хард-блюзавую манеру ігры Скрыпы, але будзе і для іх зьдзіўленьне. У кампазыцыі "Gitana" лідэр zygimont VAZA паўстае ледзь не Сантанам, у "Sleeping Angels" амаль цытуе Бадаламэнці, а ў "7,40" Марыконэ. А яшчэ чуюцца няўлоўна "Dire Straits", Гэры Мур ды Tito&Tarantula.

Дагэтуль моцна трымаюць Скрыпу абцугі хард-року – ягоная "Hava Nagila" ды трэк "Six-Day War" пра тое яскрава сьведчаць. Альбом прыцягвае сваёй старамоднасьцю і штучныя бубны тут нават не перашкода для слухача (драм-машынка бы наогул да месца была :) ).

Нямаведама, як бы слухаўся альбом хард-рок вэрсый жыдоўскай музыкі, які выканаўца хацеў запісаць спачатку. Але пэўна добра ўсё ж, што Скрыпа ўзяў курс на разнастайнасьць ды назапісваў усяго ўсялякага, увабраўшы лепшыя ўзоры сусьветнай музыкі. Аматары добрага інструмэнталу не расчаруюцца.

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 7,00

Лидер "Zygimont Vaza" Сергей Скрипниченко записал альбом, видимо, впечатленный культурой и историей еврейского народа, поскольку и название пластинки говорит само за себя, в некоторых треках можно услышать характерные для этого этноса мелодические куски, либо же это целиком известные композиции в интерпретации Маэстро. В целом же диск вышел пестреньким, неоднородным и не концептуально тяжелым, характерным для Скрипы хард-рокера.

"Gitana" – с оджазенной гитарой. "When I'm Sixteen" – роскошный бенефис Сергея-инструменталиста, позволяющий ему раскрыться во всей красе. "Hava Nagila" – микс из дурацкой, примитивной электронно-ритмической подкладки, ведущими мелодию клавишными (или что там?) и хэви-гитары Скрипниченко. "School Times Blues"...

Думается, это обязательный альбом в дискографии музыканта – отличного гитариста, уже легенды белорусской альтернативы.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 5,00

В музыкальном плане Скрыпа – один из главных диверсантов последних 20 лет в белорусской музыке. Он появляется внезапно, выпускает (или, не выпуская, вкидывает в музыкальную тусовку) какую-нибудь запись (чаще всего "Zygimont Vaza") и вновь исчезает, нарушая молчание лишь вспышками философских размышлений. Как ни странно, этим он и заслужил особое уважение определенных кругов.

Этот альбом имеет шансы порадовать тех поклонников его творчества, которые ценят самого Скрыпу, как личность, и/или разделяют его страсть к музыке 80-х. Именно эта эпоха здесь отчетливо царит во всех композициях, будь то давшие название диску хардовые обработки еврейских мелодий или более лирические собственные композиции, не связанные с еврейской темой. Все под драм-машинку.

Вместе с тем надо быть честным – при всей ровности и цельности этой работы, ничего серьезного из себя в музыкальном плане она не представляет. Это просто способ для хорошего гитариста неплохо провести время и передать привет друзьям.

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Skrypa MX, Zygimont Vaza
9
Ваша оценка: Пусто Средняя: 9 (11 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
10 , , , , ,
9 Slaver, Jamayk
7 MShmel, notararity, admin

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Паставіў 7, бо

+1
0
-1

Паставіў 7, бо альбомчык хоць і вельмі мне спадабаўся, але ж не выдатны. Проста якасны, не надакучвае хутка, добра выконвае ролю фонавай музыкі, разнастайны як мінімум паводле тэмпу (бо аранжыроўкі то не). Але няма ізюмінкі. З трэкаў вылучыў бы 7.40мм.

 

Так часта

+1
0
-1

Так часта бывае, што сольныя альбомы ўдзельнікаў у той ці іншай ступені вядомых гуртоў, хоць і адрозьніваюцца, застаюцца цікавымі толькі той жа самай аўдыторыі – па інэрцыі так бы мовіць. Мнездаецца, так і ў гэтым выпадку, малаімаверна, што хто-небудзь апрача прыхільнікаў гурта žygimont VAZA стане гэта ўсё слухаць. Пазнаёміцца можна, на штосьці нават увагу зьвярнуць, на гэтыя апрацоўкі жыдоўскіх мэлёдый (назвы трэкаў, альбома, вокладка – усё туды ж адсылае) напалову разьведзеныя блюзам ды хард-рокам.

Але сынтэтычная рытм-сэкцыя і адсутнасьць нейкай сапраўднай разынкі ва ўсім альбоме адбівае жаданьне пераслухоўваць дыск.

Мая адзнака – 7.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net