Гурт The UNB прэзентаваў на сайце "Еўрарадыё" свой "Детский альбомб", які атрымаў назву дзякуючы ўдзелу ў запісе дзяцей музыкаў. Для рэалізацыі ідэі давялося больш папрацаваць з тэкстамі і ў выніку вярнуцца да першапачатковага гучання гурта.
"Я сябе крыху абмяжоўваў, – прызнаецца Зміцер Дольнік. – Каб тэксты не былі такімі радыкальнымі, каб было гарманічна, бо ўсё ж такі дзеці спяваюць. Я таксама шалею, калі дзяцей прымушаюць пераспяваць дарослыя тэксты. Таму альбом атрымаўся крыху больш прамы па тэкстах. Ну, мне так падавалася, але цяпер паслухаў, і атрымліваецца, што насамрэч там зноў можна шукаць нейкае двайное дно, падтэкст… І агулам дыск атрымаўся больш прамы, больш падобны на стары The UNB".
Цікава, што парадкавы нумар новага альбома у дыскаграфіі самага пладавітага беларускага гурта назваць не могуць нават самі музыкі.
"Пытанне вельмі складанае, бо ёсць пэўныя нюансы ў нашай складанай дыскаграфіі, – спрабуе ўзгадаць Дольнік. – Ён дакладна ідзе пасля 110-га! Недзе паміж 110-м і 120-м. Карацей, недзе там".
Спампаваць "Детский альбомб" гурта The UNB можна на сайце kroogi.com з прафайла студыіі "Осмас", дзе ён і запісваўся. Доступ да рэліза бясплатны, але усе жадаючыя могуць пералічыць вартую на іх погляд суму музыкам.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Комментарии
блеск! угар!
блеск и угар в одном лице!
детский хор это ваще полный улёт!
супер!
не люблю захваливать, но здесь даже придраться не к чему... и инструментал отличный, и саунд... и композиционно лучше, чем когда-либо!
Подумалось, что подустали
Подумалось, что подустали музыканты. Весь акцент на тексты, а в музыке тина. Даже детский хор не спасает, а иногда и надоедает
petia
Этот диск отрецензирован. Логичнее добавить ваш комментарий вот сюда - http://www.experty.by/node/2942/