О проекте

"Тузін Гітоў" выдаў лепшыя песьні 2009

 

Гіт-параду "Тузін Гітоў"спаўняецца шэсьць год. Увесь гэты час на "Тузіне" амаль бесперапынна праходзіла галасаваньне за самыя актуальныя беларускія песьні – на гэты момант праходзіць ужо 122 тур гіт-параду. І зараз на West Records выдае чарговую складанку актуальнай музыкі, дзе сабраныя пераможцы гіт-парадаў за музычны сэзон 2009 году.

"Тузін гітоў" зараз – гэта 50 000 наведнікаў парталу і 80 000 спампоўваньняў песень кожны месяц, радыёвэрсыя гіт-параду на хвалях "Радыё Рацыя" і суцэльнае сьвята якаснай беларускай музыкі. Дыск – гэта своеасаблівае абагульненьне зробленага беларускімі музыкамі за гэты год.

Натуральна, што для "Тузіна" як для гіт-параду найгалоўнейшымі заўсёды зьяўляюцца звычайныя слухачы, наведвальнікі парталу (любы, хто трапіў на ўтульную "тузінаўскую" старонку), і вынясеньне апошняга вэрдзікту застаецца менавіта за імі. У гэты раз на першым этапе адбору была створана спэцыяльная экспэртная рада з прадстаўнікоў разнастайных беларускіх радыёстанцый. Абіраць кампазыцыі для складанкі са свайго прафэсыйнага пункту гледжаньня дапамагалі музычныя рэдактары "Альфа-радыё", радыё "Бі-Эй", "Аўтарадыё", "Эўрапейскага радыё для Беларусі", Unistar і "Радыё Рацыя". Але канчатковае права абіраць найлепшых зноў засталося за слухачамі. Наогул у музычным сэзоне 2009 году ў гіт-парадзе ўдзльнічала 69 песьняў. Цягам году прымалася ўсё, што прыносілася, галоўны крытэр – якасьць запісу: не браліся зусім сырыя і аматарскія дэма.

"Залатыя" выніковыя складанкі заўсёды маюць посьпех, бо гэта, па сутнасьці, гіты, якія слухачы абралі для сябе ж саміх. Лепшае за 2009 год, справаздача, падарунак пад елачку – "Тузін" гэта ўсё разам.

– Гэты год паказаў, што беларуская музыка трымаецца ня толькі дзякуючы тром-пяці кітам, – распавёў піяр-аддзелу West Records адзін з заснавальнікаў парталу Сяргей Будкін, – пра гэта сьведчыць вялікая колькасьць цікавых новых праектаў. Трэба адзначыць, што ў чартах перамагае ня толькі мацнейшы, але і той, у каго прыхільнікі больш заарганізаваныя – асноўную ролю тут грае найперш прасунутасьць аўдыторыі і здольнасьць заахвоціць аддаць свой голас як мага большую колькасьць людзей... Але, з іншага боку, галасаваць за абышто ніхто ня будзе. Таму на выхадзе мы маем – выкрышталізаваны прадукт: галоўныя беларускія песьні музычнага сэзону. Новы "Тузін" – гэта чарговае пацьверджаньне таму, што мы робім патрэбную справу. Яскравае сьведчаньне таму – 50 000 наведнікаў нашага парталу і 80 000 спампоўваньняў песень штомесяц.

У сеціве крамаў "Мистерия звука" "Тузін Гітоў 2009" з’явіцца 24 сьнежня 2009.

Трэкліст аўдыё:

1. Ляпіс Трубяцкой - Зорачкі
2. Жнюв - Не хвалюйся
3. Голая манашка - Атрута
4. Neuro Dubel - Трываю
5. J:морс - Не здавайся
6. Esprit - Знайдзі мяне
7. ДзеціДзяцей - Гімн моладзі
8. Вольскі/Пугач - Такога няма нідзе
9. Rahis - FM
10. Наста Някрасава - Влікі дзень
11. IQ48 - Вясна-красна
12. Mauzer - Каляда

Трэкліст mp3:

1. Адыс Абэба — Дзеці
2. Avana — Анёлы
3. Бан-Жвірба — Гэтае каханьне
4. Crimsonland — Касіў Ясь канюшыну
5. Dа! Бл… — Параноя
6. Djum — З усьмешкай
7. Dzed feat. VictoriA — Плакалі
8. Джамбібум — Дзеўкі
9. GARADzKIJA — Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае
10. Glofira — Рух часу
11. Jab Club — Катакомба
12. Алесь Камоцкі — Як толькі ты
13. Алесь Камоцкі — Знайдзі мяне
14. Крывакрыж — Сьвету толькі зачын
15. Nevma — Хутка
16. Юры Несьцярэнка — Неба навокал
17. Остап Бендер — Сямнаццаць
18. Палац — Хай месяц
19. Ядвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч — Белы сьнег (рэмікс)
20. Аляксандар Растопчын — Пагоня
21. Rostra — Нехта
22. Руся і Такінданг — Гэты час
23. Троіца — Удоль па рэчачцы
24. UltraВожык — Спадарожнік
25. Зьміцер Вайцюшкевіч — Раз ды разок
26. Зьміцер Вайцюшкевіч — Сьцяг
27. Вецер у галаве — Шпацыруем
28. Vinsent — Адыходзяць караблі
29. Weeping Twilight – Грэх
30. Зьмяя — Горад


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

А где список

+1
0
-1

А где список счастливчиков?

 

добавлен

+1
0
-1

Список счастливчиков добавлен. Просто изначально текст прислали без треклиста аудиочасти.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net