О проекте

Внештатный эксперт И.Малиновский: The Road Dogs "№1"

 

Илья Малиновский о дебютном диске группы The Road Dogs: "Негатыўна ўплывае на агульнае ўражанне ад "№1" тое, што дыск пачынаецца з "Burning Hell" легендарнага Джона Лі Хукера. Адзіны кавер на альбоме, першапачаткова вельмі моцны і ў выдатным выкананні, задае высокую планку".

Амаль шэсць гадоў мінскі гурт The Road Dogs ішоў да выдання альбома. Дагэтуль стаўка рабілася на жывыя выступы, якія складаліся пераважна з кавераў. Дэбютны "№1" наадварот – складанка ўласнай творчасці, якая на канцэртах звычайна гублялася сярод сусветных блюзавых хітоў.

На дыску 7 трэкаў, але агульнае гучанне "№1" набліжаецца да 40 хвілін. Музыкі прызнаюцца, што ім давялося пазмагацца за свой саўнд. У выніку першыя хвіліны рэальна не разумееш, што здарылася: корпаешся ў эквалайзерах прайгравальніка, бо не верыш, што такі гук маглі зрабіць у сучаснай студыі. Але гэта так! Тлумачыць вакаліст Сяргей Скляраў:

"Мы ж не выконваем нейкі пэўны стыль музыкі. Мы граем, я б сказаў, "паўднёвы рок". То бок пэўны сплаў стыляў і сплаў атмасферы. Таму мы хацелі надаць гучанню нейкую вінтажнасць. Жадання, каб дыск гучаў сучасна, не было. Звадзілі менавіта так, каб гэта гучала, як старыя запісы".

На трэцяй песні, якая называецца "Волк", вуха, нарэшце, прызвычайваецца да эфектаў "лёгкага рэха ў пакоі" і "падрэзаных" частот. Перастаюць здзіўляць недайграныя ці "прамазаныя" ноты у саляках. Дарэчы, менавіта гэты трэк – асноўны хіт дэбютнага альбома The Road Dogs. Не здзіўлюся, калі праз пэўны час пачую яго ад моладзі з гітарай ля пад’езда.

Можна смела казаць, што з баладамі The Road Dogs сябруюць. На дыску іх дзве: "Я не умею плакать" ды "Вечер". Апошняя закрывае дэбютнік, пакідаючы выключна станоўчыя эмоцыі. Тут і не новая, але вельмі класная і запамінальная фішка – вакальнае паўтарэнне сола-гітары, і харавы луп прыпеву, і паступовае нарастанне эмоцыі… "Вечер" вельмі ўдалы і пераканаўчы трэк, нават, нягледзячы на яго нечаканую прыпапсаванасць.

Трэк "Я мужык-беларус" на верш Янкі Купалы – яшчэ адзін дакладны хіт, калі б не штучная хрыпата вакалу ў некаторых момантах. Цікава, што на іншых трэках такая манера выканання слухаецца абсалютна натуральна.

А вось незвычайнае выкананне рускамоўных тэкстаў вельмі прываблівае. Сяргей Скляраў, так бы мовіць на "заходні лад", глытае некаторыя літары, злівае словы ды склады, дадае свісцячага прыдыхання некаторым канчаткам – усё тое ж, што робяць і англамоўныя калегі ў сваіх песнях.

Негатыўна ўплывае на агульнае ўражанне ад "№1" тое, што дыск пачынаецца з "Burning Hell" легендарнага Джона Лі Хукера. Адзіны кавер на альбоме, першапачаткова вельмі моцны і ў выдатным выкананні, задае высокую планку. Хоць ніводнай прэтэнзіі да тэхнічнага майстэрства музыкаў выказаць немагчыма, але уласная творчасць The Road Dogs пакуль усё ж не дацягвае да Джоні Лі Хукера. Словам, ёсць куды рухацца, і першы крок зроблены на моцную сямёрку.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София Республика Болгария, так случайно получилось!) С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)

блюз, рок
The Road Dogs

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net