Маша Колесникова о диске Владимира Майсюка: "Чакаеш маленькую і запамінальную мелодыю ці рвання струн. Чакаеш грому сярод яснага неба – але, відаць, на Блізкім Усходзе ён не часты госць".
Беларускі гітарыст Уладзімір Майсюк выдаў цалкам сонечны альбом "Fretwalk" ("Вандроўка па ладах"). Такі прывет з цёплага Бахрэйна ды Блізкага ўсходу, дзе музыка дыслакуецца ў апошнія гады.
"Fretwalk" – гэта кампіляцыя п’ес, створаных цягам апошніх 15-ці гадоў. Запіс пласцінкі ажыццяўляўся ў лепшых студыях ЗША, а майстарынгаваў яе ўладальнік Грэмі Бэрні Грандман, які ўжо шмат гадоў працуе са Стывам Ваем і іншымі, не менш легендарнымі, гітарыстамі.
Уладзімір Майсюк называе "Fretwalk" замалёўкамі з уласнага жыцця, дзе ёсць месца дубайскім пустыням і беларускім лясам. Праўда, беларускага ў альбоме амаль не чуваць. Пласцінка нібыта не мае нейкага моцнага кораня. Яе музыка падобная да павуціння, якое разлятаецца па ўсім свеце падчас бабінага лета.
"Вандроўка па ладах" Уладзіміра Майсюка – такая вандроўка па мажоры. Большасць кампазіцый асацыюецца з сафары ды міражамі. Музыка нібыта абсалютна скароны блізкаўсходнімі пейзажамі. Ён малюе іх буйнымі мазкамі ў традыцыйных ракурсах.
Майсюк стварае "Fretwalk" класічнымі прыёмамі. Тут усё, як мае быць, ад формы да кранання струн. Тут усё практычна ідэальна і салодка-правільна. Такі гітарны соўл, як называе сваю музыку аўтар. Аднак ад правільнасці пры праслухоўванні пачынаецца адваротная рэакцыя. Чакаеш маленькую і запамінальную мелодыю ці рвання струн. Чакаеш грому сярод яснага неба – але, відаць, на Блізкім Усходзе ён не часты госць.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.