О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Nevma "Стихия слез"

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о дебютном альбоме группы Nevma: "...У дэбютніку адчуваецца працаёмкасьць. У кожную рэч музыкі пасьпелі закласьці сваю разынку: хіп-хоп чытка, гатычныя, фальклёрныя матывы…"

Даўно не сакрэт, што сучаснай мэйнстрымавай культуры не хапае новых формаў. Таму яна эксплюатуе старыя – адну за адной, хутка выкідваючы адпрацаваны матэрыял на сьметнік і не робячы, пры тым, ані кроку наперад. У тупіку можна жэрці толькі сябе: ужо пераасэнсаваныя наноў рэтра 30-ых, псыхадэлія 60-ых, фанк, дыска, сынты-поп… Дайшла чарга й да HMR. Псэўда-Рэнэсанс "мэтал"-кірунку назіраецца многімі мейсцамі. Ізноў сталіся запатрабаванымі мужчынскія лірычныя тэнары.

У Данілы Забэлы з магілеўскага гурту Nevma вакал ня проста лірычны, ён захлёбваецца ў "стыхіі сьлёз". Але, прынамсі, у мяне адпаведнае рэакцыі не выклікае. Відаць, у нас розныя сьветапогляды. На жаль.

Разам з тым, у дэбютніку адчуваецца працаёмкасьць. У кожную рэч музыкі пасьпелі закласьці сваю разынку: хіп-хоп чытка, гатычныя, фальклёрныя матывы… Дарэчы, у Nevma ў адрозьненьне ад шматлікіх тутэйшых рок-гуртоў адчуваецца наш нацыянальны калярыт – ня толькі ў словах, але й у мэлёдыцы.

Таксама магілеўцы шмат папрацавалі над дэталямі – прадуманыя кожная інтанацыя, паўзы, дынаміка. Сустракаюцца незаштампаваныя партыі клявішных і соля-гітары. Пасярод брутальнае прасторы выгодна глядзіцца акустычны нумар "Утопи…" Прычым, першыя сэкунды нагадваюць песьню "Глюкаў" "Наркаман", якую спадар Забэла выдатна аздобіў сваім пазнавальным голасам.

Калі ўлічваць, што цяперашні год атрымаўся ў музыцы досыць "цыркавым", то франтмэну Nevma пасаваў бы строй П’еро. І я кажу гэта сур’ёзна, безь гіроніі. Татальны адчай даведзены Данілам амаль да вар’яцкага мазахізму здабыў бы закончаную форму, хаця б зьнешнюю.

А што тычыцца, сьлёз, то сёлета ў мяне іх здолелі выклікаць Юры Дземідовіч ды Матс Густафсан. Але тое былі сьлёзы радасьці.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".

Nevma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

С большего,

+1
0
-1

С большего, согласен с аффтарам. Респект и уважуха, г-н Семашко!
--Я модный свет ваш ненавижу!--

 

+1.

+1
0
-1

+1.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net