О проекте

В.Сямашка: З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Наша песня"

 

Пазаштатны эксперт Віктар Сямашка пра новы альбом Змітра Вайцюшкевіча: "Ледзь ня кожная з тузіну прадстаўленых кампазыцыяў прэтэндуе стаць нацыянальным гімнам альбо ўжо ёсьць такім. Свайго кшталту "Я нарадзіўся тут - II" толькі амаль ў сольным, а не ў супольным выглядзе".

Пачну з канца. Асабліва ўдалай ў патрыятычным сьпеўніку Зьмітра Вайцюшкевіча мне падалася фінальная частка – апошнія 4 кампазыцыі, што блізкія між сабой і па настроі, і па размаху, па глыбокіх ценях і прыглушаных адценьнях: "На дальняй старане" з "порцыяй" Гарачага ў сярэдзіне, "Палянэз" са зьмешаным хорам (акурат да 250-годзьдзя Агінскага), джазавая "Вераніка", "Магутны Божа" з камэрнай аркестрай. Калі б уся кружэлка была вытрыманыя ў такім фармаце!...

Цяпер вярнуся на самы пачатак. Хоць ты стой, хоць падай. Для таго, хто добра знаёмы з насычанай дыскаграфіяй гэтага артыста першы твор выкліча культурны шок – Дзяржфілярмонія ў чыстым выглядзе. Памятаю, што ў выкананьні Вайцюшкевіча з Хаменкам "Мой край" гучэў больш арганічна, зь неабходнай у дадзеным выпадку лёгкай гіроніяй. І увогуле Зьміцер неаднойчы дэманстраваў цэлую праграму на вершы Адама Русака. Шкада, што яна засталася незапісанай.

Акром таго, у пярэстым трэклісьце можна пачуць гішпанска-польскія "Муры" зь ямайскім калярытам, вялікалітоўскі шансон пра лісоўшчыкаў… Песьня пра "Сьцяг", што хорам сьпяваецца на падпольных канцэртах, тут вырашаная ў духу 1990-ых з трохі зьмененай першапачатковай мэлёдыяй. То бок, у суме атрымалася даволі такая постмадэрнісцкая, неаднародная, часам празьмерная сумесь. Лёзунгі набываюць характар мантры.

Статыстычныя адметнасьці альбома: у запісы дзьвюх кампазыцыяў (у тым ліку згаданай уступнай) Вайцюшкевіч увогуле ня ўдзельнічае. Большая палова песень на плытцы створаная не на ягоную музыку. Траціна тэкстаў належыць Уладзімеру Някляеву. Ледзь ня кожная з тузіну прадстаўленых кампазыцыяў прэтэндуе стаць нацыянальным гімнам альбо ўжо ёсьць такім. Свайго кшталту "Я нарадзіўся тут - II" толькі амаль ў сольным, а не ў супольным выглядзе.

Адзнака: 8 з 10

Прачытаць рэцензіі "штатных" экспертаў на гэты альбом, паслухаць яго і паставіць сваю адзнаку вы можаце тут.

Пра аўтара:

Музыка, журналіст, паэт. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Навучаўся ў музычных школах (фартэпіяна, габой). У 2002 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Аўтар і вядучы радыёпраграм "Новая зямля" (радыё Unistar, з 2005 па 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", з 2010). У 2001–2012 годах – музыка гурта "Князь Мышкин", у 2004-2007 гадах – удзельнік гурта "Нагуаль". Выступае сольна, а таксама у складзе калектываў Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net