Мінскі клаўд-панк-гурт Weed & Dolphins прадставіў на мультылэйбле "Пяршак" свой дэбютны поўнафарматнік Islandkid Cassette – летуценны баёпік прывіду па мянушцы Damon, які распавядае, як яму жывецца ў месцы пад назвай Potatoe Island.
Большасць песень для альбома была запісаная ў перыяд з 2014 па 2016 год дома, у спальні вакаліста Антона, акрамя некалькіх фрагментаў. Напрыклад, крык у канцы Like That запісаны ў лесе на айфон. На музычны складнік альбома паўплывала шмат артыстаў: ад MF Doom да Beach Fossils і The Mint Chicks.
– Галоўнай дзейнай асобай у альбоме з’яўляецца Damon, мясцовы прывід, ад асобы якога вядзецца маналог. Дзеянне адбываецца ў месцы пад назвай P-Island, ён жа Potatoe Island. Damon песня за песняй распавядае пра сваё юнацтва, стаўленне да лакальнага асяроддзя, свае страхі і г.д., – распавядаюць музыкі.
І калі Potatoe Island – больш зборны вобраз, то многія месцы і персанажы, якія згадваюцца ў альбоме, рэальна існуюць. Напрыклад, Semela (закусачная на Якуба Коласа) або Yaki 5/12 (зашыфраваны адрас), а Hijack Gang – гэта менская тусоўка музыкаў, часткай якой з’яўляюцца і Weed & Dolphins.
Альбом можна спампаваць на сайце мультылэйбла "Пяршак".
Комментарии
Вроде что-то спето и
Вроде что-то спето и записано, но как-то пустовато всё. Не понравилось.