О проекте

WZ-Orkiestra & салісты "Мой сябра анёлак" (+аудио)

 
7,75
декабрь, 2009
самиздат

Рождественский альбом возглавляемого Дмитрием Войтюшкевичем коллектива WZ-Orkiestra и приглашенных вокалистов, выпущенный в том числе в виде бесплатного интернет-релиза.

инфо

Музыка - Зьміцер Вайцюшкевіч, акрамя 9 (Зьміцер Вайцюшкевіч/Андрэй Лабчэўскі) і 20 (Зьміцер Вайюшкевіч/Аляксандр Шувалаў)

Словы - Арцём Кавалеўскі

Музыкі:

Ксенія Мінчанка - скрыпка
Аляксандр Шувалаў - баян
Алег Івановіч - гітара
Макс Кот-Кузьма - контрабас
Андрэй Лабчэўскі - клявішы
Андрэй Сапоненка - бубны
Зьміцер Ціхановіч - труба (4, 6, 7, 21)
Зьміцер Бударын - трамбон (5, 7, 16, 21)
Андрэй Кляшчоў - саксафон сапрана (13)
Сяргей Трухановіч - электра гітара (4, 21)

Салісты:

Сьвятлана Бень (Бенька, "Серебряная свадьба") - 1, 11, 16, 19
Ксенія Мінчанка (WZ-Orkiestra) - 7, 14
Алесь Зайцаў ("Босае сонца") - 4, 6, 12
Янка Маўзер ("Маўзер") - 3, 15
Галіна Казіміроўская (Concordia Chor) - 2, 4, 13, 18, 19
Зьміцер Вайцюшкевіч (WZ-Orkiestra) - 4, 10, 18, 19, 21
Мікола Прылуцкі (тэатр Я.Купалы) - 8
Наста Някрасава (RockFolk) - 4, 5, 17
Яўгенія Лятун ("Дыліжанс") - 9
Ганна Хітрык ("ДзеціДзяцей") - 20

Дзеці:

Язэп Вайцюшкевіч (18), Шыманец Фёдар (4, 21), Шыманец Варвара (4, 21), Дзеравянка Вікторыя (4, 21)

Аранжаваньне: Todar, Алег Івановіч & WZ Orkiestra
Матар'ял заісаны на студыі "Хата" (верасень 2009), а таксама студыя Cuba (кастрычнік 2009).
Запіс: Алег Чыжык, Эдуард Іваноў, Аляксандр Сазонаў.
Зьвядзенне і мастэрынг: Эдуард Іваноў

где взять

Бесплатно скачать: www.anelak.todar.net, Tut.by

Купить CD-издание: пр. Машерова, 8 (офис БНФ), сайт www.knihi.net и на концертах.

мнения экспертов

Дмитрий Подберезский

оценка: 9,00

Цалкам гэтая праграма вельмі нагадвае цёплую, сьветлую казку. Песьні, у большасьці непрацяглыя па часе, выступаюць у ролі фрагмэнтаў цэлага, утвараючы разам добра зьнітаванае палатно. Калі ўлічыць той момант, што адрасаваныя ў першую чаргу дзецям запісы зьяўляюцца ў нас надзвычай рэдка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Арцём Кавалеўскі і ўсе рэалізатары гэтай праграмы зрабілі неацэнны калядны падарунак.

"Мой сябра анёлак" мае поўнае права звацца сумесным музычным праектам, зважаючы на колькасьць запрошаных да ўдзелу ў ім музыкаў. Найбольш удала, на маю думку, упісаліся ў праект Сьвятлана Бень, Наста Някрасава, Яўгенія Лятун і, што зусім нечакана, Янка Маўзэр. Для літаральна кожнай песьні Зьміцер Вайцюшкевіч як кампазытар здолеў адшукаць адпаведную інтанацыю, дакладна вызначыўшы настрой вершаванай асновы, што зрабіць было вельмі няпроста. Плюс – адметныя аранжаваньні, якія не паўтараюцца, якія дакладныя і адначасова надзвычай няхітрыя, што толькі дапамагае натуральнаму ўспрыманьню кожнай песьні. Пры гэтым нейкія правалы, нават з чыста фармальнага боку арганізацыі песень, заўважыць немагчыма.

Не вазьмуся вылучыць якую-небудзь з песень. Адзначу толькі, што "Хто з анёлкам пасябруе" можа зрабіцца гімнам прасунутай моладзі малодшай узроставай групы. І тое, што многія з гэтых песень будуць выконвацца ў беларускамоўных садках, – бясспрэчна.

Уся праграма робіць уражаньне моцна зьнітаванай, сэрцам прачутай і ўвасобленай на нейкім напружаным, высокім эмацыйным уздыме. Яна безумоўна застанецца ў гісторыі беларускай музычнай культуры, таму што на дзесяць галоваў перавышае ўсё тое, што было прапанавана Беларусьсю для таго ж дзіцячага "Эўрабачаньня". Бо там, прабачце, мы часьцей за ўсё сустракаемся з сынтэтыкай, прадуктам генэтычна мадыфікаваным, а тут – справа прынцыпова іншая. Натуральны прадукт вельмі высокай якасьці!

Калі ўжо ў мяне ўнукі зьявяцца?.. Будзе што даць ім паслухаць.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Очередной "супольны праект", коими так славится белорусская музыкальная земля. На этот раз его нам предложили музыканты группы Дмитрия Войтюшкевича WZ-Orkiestra и приглашенные исполнители.

Песни на стихи молодого поэта Артема Ковалевского и с музыкой Тодара (в основном), об ангелочках, которые всегда у нас за спиной или над головой. И тут уж как кому повезет. Но на Рождество и Новый год пусть повезет всем вам – я так хочу.

Певцов и певиц для записи Войтюшкевич подобрал в чем-то и разностилевых, но и в чем-то похожих друг на друга. Может быть, отчасти мировоззрением. Бенька, Маузер, Некрасова, Летун, Хитрик, сам Дмитрий и другие. Раз тема и материя выбраны такие тонкие, под тонкие и светлые праздники, то и настроение у пластинки соответствующее. Лиричное, мягко приджазованное и шансонное, шутливое и печальное, детское и взрослое.

Как сольник Войтюшкевича этот проект тоже получился бы.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Данный совместный проект по сути является закамуфлированным диском Дмитрия Войтюшкевича – он здесь мало поет, но является автором музыки ко всем песням и основным аранжировщиком. И это не говоря о том, что все композиции доаранжировывает и играет WZ-Orkiestra – его аккомпанирующий состав.

Звучит альбом соответствующе – привычное по творчеству Дмитрия городское ретро во всех его вариациях. Иногда это настолько очевидно, что похоже на трибьют ему, хотя все песни новые. Более того – материал настолько "заточен" под Войтюшкевича, что все участники проекта волей-неволей поют под него. Слышать других вокалистов на его месте первое время даже несколько неловко.

Тексты и музыка не то чтобы непосредственно для детей – скорее, для совместного семейного прослушивания и создания тихого и теплого праздничного настроения. Материала много, даже слишком – 21 песня. Может, стоило чуть порезать, чтобы яркие номера не терялись в общей массе и не было некоторой затянутости. Тем не менее, это один из самых красивых белорусских новогодних проектов всех времен.

Не хочется начинать очередной разговор о творческом кризисе у Дмитрия Войтюшкевича. Да и есть ли повод? Он продолжает выпускать альбомы, которые не опускаются ниже определенной, причем достаточно высокой по белорусским меркам, планки. Он – одна из безусловных гордостей белорусской музыки. Но хочется какого-то откровения, взрыва, на которые он способен.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Вайцюшкевіч вырашыў не дакучаць асабліва сваім голасам і запісаць альбом з дапамогай новай хвалі "супольнікаў". Сабраць проста дзеля ідэі каманду "Народнага альбому" усё больш праблематычна, таму Зьміцер паклікаў маладзейшых – Сьвету Бень і Ганну Хітрык, Алеся Зайцава і Янку Маўзэра. Выйшаў альбом лагодных песень, запісаных пераважна ў акустыку пры пэрыядычным зьяўленьні баяна і духавых, па атмасфэры досыць блізкі да вайцюшкевічскай жа "Цацачнай крамы".

У музычным пляне выканаўца трымаецца свайго стылю ды асаблівымі прыдумкамі ня цешыць. Ёсьць пытаньні да тэкставага напаўненьня, бо калі нават самае прыгожае слова паўтараецца шматкроць, то яно губляе сваю прываблівасьць. Бяда гэтага альбому ў яго тэматычнай звужанасьці – у кожным творы пяецца пра анёлка ці то ад імя анёлка (а трэкаў ажно 20). Ня кожны вытрымае такую навязьлівасьць, калі па некалькі разоў таўчэцца адно і тое слова на розны манер, як у тым фільме пра Малкавіча.

Сярод посьпехаў альбому – песьня Маўзэра "Божая кароўка", "Мара" Алеся Зайцава (фірмовая баляда Вайцюшкевіча) і выдатная джаз-стылізацыя "Ты, як анёлак" у выкананьні Жэні Лятун. Песьні з гэтага праекту выдатна пасавалі бы ў агучваньні нейкай пастановачнай дзеі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Альбом будзе знакавы найперш для яго самага малодшага ўдзельніка – Язэпа Вайцюшкевіча, які дэбютаваў у якасьці "вакаліста".

Пры ўсёй сымпатыі да матэрыялу, "Цацачная крама" ды "Калыханкі" у Вайцюшкевіча былі куды больш сьпялейшымі, цікавейшымі ды мацнейшымі працамі сярод праектаў пра дзетак і для дзетак. Але ж такія працы наогул дэфіцыт – так што браць усім, па дзьве на рукі.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

7.5
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.5 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

 
оценки пользователи
8 MShmel, Паўлюк
7 Slaver, Exitmusic

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Навошта рабіць

+1
0
-1

Навошта рабіць такі цяжкі сайт? Ці большасць беларусаў ужо карыстаецца мегабітнымі каналамі па цывілізаваным коштам? ) А альбом вельмі неблагі

 

Вялікая

+1
0
-1

Вялікая заслуга Вайцюшкевіча ў тым, што ён сабраў для гэтага супольнага праекта нетыповую, новую, перспектыўную і вельмі цікавую каманду, непадобную да традыцыйнага складу таго ж “Народнага Альбому”. Асабліва хацелася б адзначыць песні ў выкананні Бенькі і Насты Някрасавай – надта ўжо ўдала яны ўпісаліся ў музыку Тодара і тэксты Кавалеўскага. Спадзяюся, гэта кампанія яшчэ нас нечым парадуе, бо патэнцыял ёсць. І не толькі на дзіцячыя праекты.

Што да трэкаў, дык яны караткаватыя, і іх зашмат. Менш песен, але даўжэйшых, мяркую, успрымалася б лепш. З музычна-эстэтычнага боку тут, як заўсёды ў Вайцюшкевіча, усё выдатна. Ён халтуры не робіць.
---
www.t-styl.info

 

Зьміцер

+1
0
-1

Зьміцер Вайцюшкевіч працягвае рабіць тое, што ў яго вельмі добра выходзіць, – канцэптуальныя альбомы-праекты, – зьвяртаючыся то адной, то да другой тэмы.

Чарговы альбом выйшаў сьветлай, лёгкай і наіўнай каляднай казкай пра дзетак-анёлкаў. Прыемны поп з элемэнтамі то фольку, то джазу, то рок-н-ролу, а то нават і клезьмерскай музыкі. Вакалісты, якія ўзялі ўдзел у запісе, добра перадаюць настрой, што цалкам чакана, скажам, для Ганны Хітрык, а вось Ян Маўзэр больш звыклы ў іншым, брутальнейшым вобразе :)

Асабліва хацелася б адзначыць такія трэкі, як Анёлак-ахоўнік, Божая кароўка, Разважлівы анёлак, Зямны анёлак, Хто з анёлкам пасябруе.

Сайт жа сапраўды ня дужа ўдалы, і з пункту гледжаньня тэхналёгіі, і ў афармленьні (з усімі гэтымі “Спампавать” у т.л.)
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Вельмі

+1
0
-1

Вельмі незвычайны тэматычны экспэрымэнт Вайцюшкевіча і кампаніі. Падбор выканаўцаў — таксама нечаканы, але ад гэтага вельмі прываблівы.
Цяжка назваць гэта складанкай для дзяцей, але некаторыя песьні мусяць і маленькай аўдыторыі спадабацца (а мо я памыляюся і ўсё пойдзе на «ўра»). Як мінімум, гучыць усё не па-дзіцячы — то задуменныя джазавыя клявішныя партыі, то жорсткія гітарныя рыфы, — але цікава і гарманічна.
У выніку атрымаўся адметны прыгожы і шчыры дыск.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net