Первый официальный релиз хорошо известного в белорусских блюзовых кругах гитариста и автора-исполнителя, записанный при участии музыкантов групп "Крама" и "Палац".
1. Шукаеш кветачку
2. Дзьве слязы
3. Кветка
4. Сьвята Вялікіх Дажджоў
5. Я хацеў бы
|
6. Агні гараць
7. Знаю столькі пяшчотаў
8. Па сьлядах ваўка
9. Свой сьлед
10. Блюз Белай Ночы
|
мнения экспертов
Дмитрий Подберезский
оценка: 9,00
Юрыя Несьцярэнку цяжка назваць у музыцы дэбютантам. Аднак усе ягоныя ранейшыя запісы рабіліся вядомымі адно што вузкаму колу слухачоў. Гэты ж дыск ён наважыўся прапанаваць для выданьня вядомай фірме й да таго ж сабраў яго цалкам з беларускамоўных песень.
І дэбют атрымаўся вельмі пераканальны! Безумоўна, адчуваецца, што праграма альбому не было дакладна выбудаваная загадзя, а зьбіралася па фрагмэнтах. Пра гэта можа нават казаць пэўная, ледзь адчувальная недасказанасьць практычна кожнай песьні, што найбольш адчуваецца ў іх формах (прыкладам "Кветка"). Аднак называць гэта недахопам не вазьмуся. Наадварот, гэта надае песьнях нейкую загадкавасьць і нават інтрыгу, песьні выглядаюць як нейкія прыгожыя, акуратныя абразкі, вырабленыя з густам і адчуваньнем меры.
Альбом не дае падставы адносіць яго да ліку запісаў блюзавага характару, хоць наяўнасьць блюзавага грунту тут безумоўная. Невыпадкова на вокладцы пазначана найперш "Нестары Бэнд", а ўжо потым — "White Night Blues". Найбольш яскрава блюзавы характар заяўляе пра сябе ў песьнях "Знаю столькі пяшчотаў" і "Блюз белай ночы", запісанай разам зь Ігарам Варашкевічам. У цэлым жа музыка альбому — гэта правераная часам і грунтоўна выкананая музыка, што ўтульна зьмяшчаецца ў рэчышчы клясычнага рока.
Такое ўражаньне, што й сам Юрый Несьцярэнка, і ягоная музыка маюць адкрыты характар. Бо невыпадкова ж у запісе розных песень прымалі ўдзел музыкі груп "Палац", "Osimira", "Крама". Разам з тым у адносінах стылістыкі ані стракатай, ані аднастайнай музыку гэтага альбому назваць нельга. Можа, і занадта гучна гэта прагучыць, але нечым творчасьць Юрыя нагадвае мне тое, што робіць Крыс Ры. Яркі мэлядызм, сьціпласьць і дакладнасьць паасобных інструмэнтальных партый, прыемны голас — усё гэта робіць добрае, годнае ўражаньне. Адно што ў загалоўнай песьні пасьля выразнага, сьпеўнага гітарнага ўступу фартэпіяна гучыць неяк цьмяна і па зьместу — пуставата. Безумоўны плюс альбому — вельмі добрыя тэксты песень, сярод якіх знайшліся два аўтарства польскага паэта Багуслава Лесьмяна. А падмацаваць сапраўдную паэзію роўнай ёй па якасьці музыкай дадзена ня кожнаму.
Безумоўныя хіты, якія маюць усе шанцы на працяглае жыцьцё, — гэта "Дзьве сьлязы", "Я хацеў бы" і "Блюз белай ночы". Паўтаруся: як для вялікага дэбюту — цалкам прыстойна!
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка - 7,00
Гитарист, автор и исполнитель Юрий Нестеренко (лидер многих формаций, включая White Night Blues и Nestarы Band) живет в Белыничах, что под Могилевом, а потому неудивительно, в Минске его знают в основном специалисты и коллеги-музыканты. Формально этот диск не первый в дискографии 42-летнего музыканта, но по сумме факторов для широкой публики вполне может считаться дебютным.
Здесь доминирует блюз-рок разных мастей с периодическими уходами в хард-рок. На альбоме есть целый ряд действительно запоминающихся песен ("Шукаеш кветачку", "Дзве слязы", "Кветка", "Я хацеў бы", "Блюз белай ночы"). Они звучат свежо и мелодично, в чем-то даже более вдохновенно (особенно по текстам), чем сделанный скорее "на классе" новый альбом "Крамы" "Усё жыццё – дзіўны сон".
Другое дело, что вторая половина диска явно слабее первой, да и в целом он немного разношерстный. Но даже несмотря на это "Свята вялікіх дажджоў" может стать приятным открытием для многих поклонников отечественного блюз-рока.
Experty.by
Сергей Будкин
оценка - 7,00
Першы беларускамоўны альбом вэтэрана магілёўскага року, які жыве ў Бялынічах. За два дзясяткі год у рок-н-роле гэты чалавек ня страціў надзеі, не згубіў цярплівасьці і настойлівасьці, ня сьпіўся, нарэшце, жывучы ў Бялынічах. "Сьвята вялікіх дажджоў" – гэта тое, што называюць музыкай, зробленай ад душы і для душы.
Несьцярэнка – прыхільнік старога добрага гітарнага року а-ля Гэры Мур і Ўладзімер Кузьмін. Такога кшталту музыка, толькі перенесеная на беларускую глебу, і гучыць на дыску. Што ні песьня – то кранае. Сваёй тэкставай чысьцінёй і выпешчанай музыкай, сваёй эмоцыяй і пранізьлівымі словамі, сваёй трапнасьцю вобразаў і поўнай гарманічнасьцю ўсіх музычных складнікаў. Тэксты для альбому Юры пісаў сам, сёе-тое ўзяў зь перакладаў Баляслава Лесьмяна, магілёўскіх паэтаў і Людмілы Рублеўскай.
З маленькіх цудаў альбому – аднайменная назьве плыты – "Сьвята..." – васьміхвілінная баляда, у якой укладаецца ўвесь унутраны сьвет музыканта. Выдатны беларускі блюз – "Знаю столькі пяшчотаў" і дуэт з Варашкевічам – "Блюз белай ночы", які калі-небудзь мо і стане гімнам Бялынічаў, які мясцовыя інтэлектуалы называюць White Night City. Ёсьць тут адмысловы бонус блёк – пара твораў з саўндтрэку да спэктаклю "Песьні ваўка" са справядлівай прэтэнзіяй на жанр "рок-опэра". Варта зазначыць, што ў запісу паўдзельнічалі такія знаныя асобы, як Алег Хаменка ("Палац"), Ігар Варашкевіч і Сяргей Трухановіч ("Крама"), Кастусь Канцавы ("Osimira"). Альбом для тых, хто любіць музыку.
"Тузін гітоў", март 2007
Олег Климов
оценка - 7,00
В моем отношении к Юрию Нестеренко всегда было больше симпатии к нему, как к человеку, понимании его класса и таланта, чем безусловной любви к тому, что он делает. Этот альбом стал переломным - впечатляющая, тонкая работа, где-то там, за облаками.
Вкуснющий, трепетный, достойнейший и по уровню задумки, и по уровню реализации продукт. На мой взгляд, быть может, один из самых ярких альбомов (вкупе с альбомами "Мадеры" и "Крамы") в данном жанре, выпущенных в нашей стране за последние лет пять. Диск хорош и как единое целое, и всеми своими составляющими, среди которых есть просто жемчужина - "Шукаеш кветачку".
"Дзьве сьлязы", "Кветка", "Знаю столькi пяшчотау", "Па сьлядах воука". Среди приглашенных для записи пластинки со стороны -- С. Труханович, О. Хоменко, музыканты группы "Крама" во главе с И. Ворошкевичем.
И не хохотать: а есть что-то схоже в голосах Юрия и Владимира Пугача из "J:морс"...
"Музыкальная газета", июнь 2007
список проголосовавших по оценкам: