О проекте

Zeman прэзэнтаваў альбом-візытоўку беларускай рэп-музыкі (+слухаць/+спампаваць)

 

Рэпер Zeman выдаў беларускамоўны альбом "Коска". Як і папярэдні рускамоўны дыск "Квадрат" (2013), праца была створана разам зь Сяргеем Комарам, вядомым як KamaZ – саўндпрадусарам Макса Каржа. Агулам у запісе альбома ўзяла ўдзел каманда з 15 чалавек.

"Гэтым разам я ўсклаў на сябе даволi цяжкую мiсiю. Хацелася зрабiць вiзытоўку беларускага рэпа, паказаць яго асабiстыя рысы, уласьцiвыя толькi яму, даказаць, што ён адрозьнiваецца ад расейскага. Хацелася дасягнуць гучаньня хiба больш польскага. Атрымалася цi не – тут ужо вырашаць слухачу, але адное магу сказаць дакладна – пастаралiся мы з усёй камандай, а гэта каля 15 чалавек, на славу", – заявіў Zeman. У якасьці гасьцей на альбоме ўзялі ўдзел шэраг іншых рэп-выканаўцаў, сярод якіх Sviedak (PanaNieba) і Вожык. На альбоме ёсьць рэп-кавэр на песьню "Крама" – "Падае дождж".

Пра дату канцэртнай прэзэнтацыі альбому "Коска" выканаўца пакуль нічога ня можа сказаць. Кажа, што такіх плянаў ня мае, але калі будуць прапановы, то не адмовіцца.

Спампаваць альбом у афіцыйнай суполцы VK.

Тэкст: паводле Tuzin.fm

Zeman

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Не моё совсем. Понравился

+1
0
-1

Не моё совсем. Понравился только белорусский язык

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net