Альбом класічных і сучасных беларускіх песень.
инфо
WZ-ORKIESTRA:
Зміцер Вайцюшкевіч – спеў
Алег Івановіч – гітара
Аляксандр Шувалаў – баян
Вячаслаў Сяргеенка – бас-гітара
Андрэй Сапоненка – бубны
У запісе таксама прымалі ўдзел:
Віталь Ямуцееў – саксафон (11), апрацоўка для аркестра (12)
Канстанцін Гарачы – клавішныя (3,7,9,11)
Зміцер Ціхановіч – труба (7)
Сяргей Трухановіч – гітара (5)
Concordia Choir пад кіраўніцтвам Г.Казіміроўскай (10)
заслужаны фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Неруш" (1)
камерны аркестр і салісты (12)
Віктар Філіпеня – акардэон (8, 11)
запіс, звядзенне, мастэрынг – Эдуард Іваноў, студыя "Куба"
дзе ўзяць
Набыць CD можна праз інтэрнэт-крамы Imbryk.by і Prastora.by
Cацсеткі: Facebook.
меркаванні штатных экспертаў*
Ягор Цывілька
адзнака: 8,00
Зміцер Вайцюшкевіч працягвае рупліва працаваць на глебе беларускай культуры. Дзіўна, але тое, чым займаецца ён, у нас больш ніхто не робіць. Надта вялікія высілкі патрэбныя, ды і ўзровень унутранай культуры і адукацыі таксама павінен быць высокім, таму і цягне Зміцер, як атлант, гэта сам-адзін.
"Наша песня" – альбом, які разбурае "Бярлінскую сцяну" паміж "саўковай" і "змагарскай" песняй і яднае іх. Насамрэч такога відавочнага падзела і не існуе, і гэта заўважна па самой складанцы, дзе не адчуваецца розніцы паміж творамі, якія арганічна спалучаюцца і яднаюцца ў адно вялікае прызнанне ў любві да Беларусі.
Хор дадаў ужо звыкламу музычнаму атачэнню Вайцюшкевіча эпічнасці і патасу. Часам гэта спалучэнне нагадвае "ДДТ" часоў альбома "Пропавший без вести" ("Красуня-вясна"), але ў большасці выпадкаў, як мінімум, не раздражняе. Максімальна эфектна хор успрымаецца самастойна ў "Паланэзе". Таксама прыемнай разынкай сярод мяккай акустыкі і "гарадской песні" стаў рок-н-рольны "Сцяг".
Альбом, негледзячы на эклектыку, успрымаецца арганічна, кожная частка дадае патрэбнае адценне, неабходную інтанацыю і сэнс да агульнай карціны. І вось гэтае крыху сумнае і стомленае, але не пазбаўленае веры і надзеі "Люблю Беларусь" ад Змітра Вайцюшкевіча зараз вельмі патрэбна стомленай і быццам ужо безнадзейнай Беларусі. Як лек.
Experty.by
Аляксандр Чарнуха
адзнака: 8,00
Любая музыкальная работа, имеющая яркую идеологическую концепцию, предполагает в разы большую ответственность, которую возлагает на себя ее автор. Одной концепцией здесь не отделаешься (хотя в Беларуси часто именно так и происходит). Важна каждая деталь – от музыкального и смыслового наполнения до оформления. То, что может быть совершенно необязательным в стандартном рок-альбоме, здесь имеет важную роль, и любая шероховатость и неточность может превратить песняра в шута.
Когда за подобную сверхзадачу берется Войтюшкевич, всегда как-то очень спокойно за конечный результат. Змитер – опытный музыкант, талантливый исполнитель и прекрасный артист с превосходным чувством вкуса и меры. Он точно знает, как превратить классику в грамотное, яркое произведение, чтобы оно не превратилось в махрового эстрадного уродца, каких и без того в избытке.
"Наша песня" – утонченное, четкое и очень красивое произведение, в котором объединены, возможно, и очень разные, но при этом очень близкие по настроению и тематике произведения. Сыграны и спеты они не чисто механически, а, как говорят, с душой. Войтюшкевич действительно очень талантливый артист, который отлично играет с интонациями и мелодией, звучит нешаблонно и узнаваемо и представляет интеллигентный, умный, утонченный белорусский шансон, вальсирующий, легкий и находящийся где-то вне модных трендов – это просто музыка без возраста.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
На диске "Наша песня" Змитер Войтюшкевич взялся за хорошую идею – спеть в той или иной степени классический белорусский репертуар. Думаю, он вполне угадал общественный запрос, который требует все больше разнообразного национального поп-продукта. В принципе, все нормально – с аранжировками, с исполнением (пусть даже порой Змитер в вокале слегка переигрывает). Есть лирика, от которой щемит в сердце ("Я люблю бярозку", Надальняй старане"), есть задорные вещи ("Жыве Беларусь", "Муры").
Вместе с тем, заявленная концепция вполне могла привести к чему-то большему, чем хороший, но вполне рядовой альбом Войтюшкевича. На мой взгляд, помешала излишняя эклектичность. Прежде всего, на уровне отбора материала, где пересеклись советские и несоветские песни со старыми и новыми композициями самого Войтюшкевича. А сверху еще песня "Муры" из репертуара польского барда Качмарского – четкую логику проследить сложно.
При этом материал мало того что из разных смысловых пластов и разной известности, так еще и чрезвычайно разный по аранжировкам – от акустики "Я нарадзіўся тут" (подобные версии песен Kriwi мы слышали на альбоме "Тое, што трэба" в 2008 году) и чистой авторской песни ("Лісоўшчыкам", "На дальняй старане") до рока (перезаписанный "Сцяг") и регги ("Муры"), от народного хора ("Мой край") к камерному ("Паланэз"). Понятно, что так и задумано – охватить все. Набор открыток из разного места и времени. Но я бы, наверное, предпочел какой-то отдельный альбом ретро-каверов и отдельный новый альбом песен самого Войтюшкевича.
Experty.by
Сяргей Будкін
адзнака: 7,00
Бяда тут хутчэй за ўсё ў тым, што Вайцюшкевіч задужа шмат на сябе ўзяў – ён і швец, і жнец, хоць ужо на клярнэце і не ігрэц. Ён сам выбірае матэрыял, сам займаецца яго вырашэньнем, сам кампануе рэліз, сам яго прасоўвае і прадусуе. І няма каму сказаць яму, што зь песьняй "Я нарадзіўся тут" так ня робяць. На альбоме "Наша песьня" Зьміцер пазбавіў яе нэрву і проста забіў гэтай разбэрсанай аранжыроўкай. Пазбаўлены велічнасьці і аб’ёму "Магутны Божа", які тут стаў проста песьняй (каб ня чуць выдатнае выкананьне з праекту "Я нарадзіўся тут", то можна было б прыняць і гэты варыянт). За харавое выкананьне "Палянэзу" дзякуй, але дзе тут Вайцюшкевіч, гэта ж нібы яго альбом?
Не зусім ясны экспэрымэнт са "Сьцягам", які быў абсалютна бездакорна запісаны ў 2008 годзе – рок-гітара тут мілая, канечне, але не зусім яна да месца, а голасам Вайцюшкевіч, як гэта часта бывае, пераігрывае (асабліва там, дзе ён неахайна так цягне слова "сьцяя-г"). Сьпіс можна доўжыць, бо песьню, якая мае гонар звацца "Жыве Беларусь!", зусім ня хочацца падхапіць і развучыць, а "Муры" Качмарскага зь нейкага перапуду зробленыя ў стылі эстрадных ВІА 80-х…Пытаньняў няма хіба да выдатнага сьпеву "Я люблю бярозку" на музыку аўтара шэдэўральнай "Ты мне вясною прысьнілася" Юрыя Семянякі і словы Адама Русака, кранальна стылізаваны пад запіс зь вінілавай кружэлкі, новай песьні на Някляева "На дальняй старане" і выдатнага пераасэнсаваньня песьняроўскай "Веранікі", запісанай для праекту "Re:Песьняры". Складаўся бы альбом з такіх нумароў – яго можна было б паставіць упоравень зь бездакорнымі "Паравінамі году".
Не, "Наша песьня" – не правал. Гэта добры альбом, дзе кожны знойдзе сабе хоць бы некалькі песень на свой густ. Проста ад такіх артыстаў, як Вайцюшкевіч чакаеш большага. І яны здольныя на гэта. Гэта мог быць спрадусаваны артыстам альбом патрыятычных песень у выкананьні хору. Гэта мог быць альбом яго найлепшых песень, запісаных разам з аркестрам. Гэта мог быць сапраўды рэтра-альбом у духу эстрады 60-х ці проста дыск новых песень. А выйшла ні тое ні сёе, на жаль.
Тэкст цалкам на Budzma.org
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Праняло... Цудоуны альбом.
Праняло... Цудоуны альбом.
Змiцер - ты наше все ! То ,
Змiцер - ты наше все ! То , что для тебя "... хороший, но вполне рядовой альбом ..." - для большинства тутэйшых - недостижимая планка. Удачи !
Прыгожа i шчыра. Фiлармонiя
Прыгожа i шчыра. Фiлармонiя павiнна уключаць такое у свой штомесячны календар i распаẏсюджваць абанементы па школах ш прадпрыемствах.
Не впечатлило. А полонез
Не впечатлило. А полонез понравился.
За что я не люблю.... Митяева
За то, что он распускает сладкие слюни под депрессивный камерный минор...))))) Нет, он, конечно, клёвый чувак и большой жизнелюб, но всё-таки... Шаноуные! Это был эпиграф! Теперь - по делу! Самым креативным и жизнеутверждающим здесь звучит коллектив "Неруш"! Они органичны и наполняют душу ощущением Родины! Всё остальное - подогретый фруктовый кефир (да простит мне Андрей Вадимович цитату) либо ролевая игра в смурную книжку Войнич "Овод"... Бардовские песни такого толка "сеют зерна тоски и безнадежной апатии"... Неееет, спадарства! Музыканты клёвые и сопровождение неплохое, но подача материала мне не вкатила! В общем на национальный гимн не тянет никак. Что касается "Я нарадзiуся тут", так я бы вообще не включал её в сборник, она диссонирует со всем остальным... Якая небяспека у нас у нараджэньнi? Аб чым размова? Якое шэрае неба? Самi сабе ствараюць дэпрэсьняк! ИМХО. ...Ваши пальцы пахнут ладаном, на ресницах спит печаль... Ничего уже не надо нам. ничего уже не жаль... (ёпт). ;)
Вайтюшкевич как всегда
Вайтюшкевич как всегда прекрасен. Не знаю, что в нём такого особенного, но музыку он чувствует точно, и заставляет чувствовать других