Гурт Belaroots прэзентаваў альбом "Аднакарэнныя". Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта – Земана, Ангста і Контры – у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і Зміцер Вайцюшкевіч.
Рэпер Вожык прадставіў на сайце "Арт Сядзібы" свой новы міні-альбом, які атрымаў назву "Лікёры". Новы EP – першы крок да другога паўнавартаснага сольнага альбому, які ўбачыць свет увосень.
Рэпер Zeman выдаў беларускамоўны альбом "Коска". Як і папярэдні рускамоўны дыск "Квадрат" (2013), праца была створана разам зь Сяргеем Комарам, вядомым як KamaZ – саўндпрадусарам Макса Каржа. Агулам у запісе альбома ўзяла ўдзел каманда з 15 чалавек.