О проекте

Рэп-гурт Belaroots выдаў дэбютны альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Belaroots прэзентаваў альбом "Аднакарэнныя". Апроч трох асноўных удзельнікаў гурта – Земана, Ангста і Контры – у запісе прынялі ўдзел і запрошаныя госці: SP Kava, НайціНайн, Таццяна Януковіч і Зміцер Вайцюшкевіч.

Гурт Belaroots задумваўся, як саюз творчых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, але за той час, пакуль пісаўся альбом, гурт зрабіўся сапраўднай сям’ёй, што з часам павялічыла склад і пашырыла геаграфію. У выніку для працы над альбомам аб’ядналіся не толькі людзі з розных куткоў Беларусі, але і з замежжа.

За музыку адказвалі беларускія бітмэйкеры 26 бітоў, bm LM, Soul Kind, SBP beats, а таксама Jotek (Польшча) і Kurguz (Украіна). Скрэтчы рабіў Dj Tech Masta Dee, а за гучанне і запіс адказваў Protone і студыя Nestanda rec.

"Альбом "Аднакарэнныя" – гэта не толькі спроба злучыць розныя напрамкі рэпу, адрозныя тэмпераменты, падыходы да творчасці і погляды на жыццё, але і асэнсаванне беларускай традыцыі, мінулага краіны, яе сучаснасці ды ўласнага месца ў ёй і часе", – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Спампаваць альбом можна па спасылцы.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Посредственный белорусский

+1
0
-1

Посредственный белорусский рэп

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net