Электронны праект BelaČorna, які заснаваў бас-гітарыст гурта Recha Кастусь Лісецкі, выдаў новы альбом пад назвай "Ad mora da mora". Дыск складаецца з 14 інструментальных трэкаў, якія можна аднесці да стыляў bass, electronic, nu-jazz.
Праект быў заснаваны ў 2004 годзе. Дэбютны альбом "26" быў выдадзены ў 2011 годзе, але гэта была хутчэй проста "публікацыя ў сацыяльных сетках". Гэтым разам усё сур'ёзна – "Ad mora da mora" можна знайсці на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках.
"Думаю многія музыкі займаюцца гэтым – пішуць тое, што малаверагодна рэалізаваць у іх асноўных гуртах. Часта гэта так і застаецца музыкай для сябе і не даходзіць да слухача. Мне ж захацелася падзяліцца, – распавядае музыка. – Да таго ж кожны твор мае свой пэўны штуршок з рэальнага жыцця, гэта медытатыўная і вельмі асабістая музыка, напрыклад пад трэкі з першага альбома засынала мая першая дачка Эліна, пад трэкі з другога – Ягуся, малодшая дачка. Так, для мяне гэта перш за ўсё такі музычны дзённік-нататнік жыцця, які потым, магчыма, будзе цікава "прачытаць" нашчадкам".
Па словах аўтара кампазіцыі новага альбома аб'яднаны асноўнай ідэяй асэнсавання шляху да ўнутранай свабоды – таго пачуцця, з якім мы нараджаемся, а пасля губляем падчас жыцця. Унутраная свабода – як мора і як мара. У гэтам сэнсе назву альбома можна інтэрпрэтаваць як "Ад мары да мары".
Альбом можна набыць на iTunes.
Тэкст: Experty.by
Комментарии
Музыка откровенно слабая и
Музыка откровенно слабая и примитивная. Плюсов не заметил