О проекте

Buben і Bajsan – альбом цыфравой паэзіі для 240 краінаў

 

Беларусы Влад Бубен і Bajsan выпускаюць альбом Iamb’n’Bass. Цыфравы рэліз атрымае шырокую дыстрыбуцыю дзякуючы супрацы карпарацыі Believe digital з Big Buben Studio.

Альбом будзе з'яўляцца на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (Spotify, Beatport, Deezer, Drum'n'bass arena, Google Play, amazonmp3 і іншых) з 29 лістапада па 12 снежня, калі выйдзе на I tunes і Believe digital. Дыстрыбуцыя альбому распаўсюдзіцца на 240 краінаў свету праз 102 крамы, у якіх ёсць прадукцыя кампаніі. Праслухоўванне альбому ў азнаямляльным рэжыме даступнае на рэсурсе Amazon.com ужо цяпер.

Паўнавартасны альбом стаў лагічным развіццём праекту “Танцы з Бубнам”, канцэпт якога належыць Байсану. Пасля прадусавання двух EP з удзелам сучасных беларускіх паэтаў (B-52 и Medication), артысты засяродзіліся над стварэннем цэльнага супольнага твору. У фінальную версію лонгплэя трапілі 14 кампазіцый, розных стылістычна, але маючых гармонію дзякуючы намаганням і досведу Бубна.

Назва работы цалкам вызначае і ягоную стылістыку – спалучэнне вершаў з электроннай музыкай. Агучаныя тэксты напісаныя ў розныя перыяды – ад пубертатных эмацыйных перажыванняў да "сацыяльных мазоляў новага часу". У працы над альбомам калегі падзялілі творчыя высілкі: музычнае аздабленне кожнай песні і адбор лірыкі ляглі на плечы Бубна, а фінальны трэк-ліст скампанаваў Байсан. Аўтар дызайну для першага ў гісторыі цыфравога альбому беларускай паэзіі "на экспарт" – фатограф Юлія Мацкевіч.

Трэк-ліст альбому:

01. Zvany
02. Muza
03. Breathe
04. MA of MDMA
05. m.n.s.k.
06. I&I
07. Misantrophy@PEN
08. F5
09. Troitsa (Trinity)
10. 11 days
11. #freedom2
12. El globus d'aire es va convertir en vidre
13. Kalykhanka (Lullaby)
14. Sex drugs to be continued

Даты экслюзіўнага выпуску на інтэрнэт-рэсурсах (спіс буйнейшых): Spotify – 29.11, Beatport – 30.11, amoeba, Deezer, We7 – 01.12, Drum'n'bass arena, Juno, TuuTuuTim – 02.12, Google Play, Music Me, Virgin Mega – 03.12, aspire, Boomkat, EMusic – 04.12, Flyzik, Starzik – 05.12, 7 digital, Bleep – 06.12, amazonmp3, Base point media –10.12, I tunes – 12.12

Baisan, Buben

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net