О проекте

Джо Лін Цёрнер адобрыў новую працу Yellow Brick Road

 

Улічваючы "магічную" дату рэліза "Futuremental" – 12.12.12 – музыкі Yellow Brick Road вырашылі дапрацаваць альбом і ўключыць у яго яшчэ адну кампазіцыю. Такім чынам, трэці альбом Yellow Brick Road будзе складацца з 12 трэкаў. У гэты ж дзень альбом з’явіцца на паліцах музычных крамаў, а ў інтэрнэт музыкі выкладуць сінгл.

Між іншым, адмысловы цізер, які папярэднічае выхаду альбома, “дабраўся” не толькі да беларускіх фанаў гурта. Былы вакаліст гуртоў Deep Purple і Rainbow Joe Lynn Turner яго паглядзеў і даслаў Yellow Brick Road свой каментарый:

"Трэйлер выглядае вельмі крута. Змрочны і таямнічы. Вельмі папулярна зараз. Поспехаў з ім. Я ўпэўнены, у гурта ўсё атрымаецца"

"Гэта яшчэ раз даказвае, што мы на верным шляху", – кажуць хлопцы і актыўна рыхтуюцца да прэзентацыі. І пласцінка, і яго канцэртная прэзентацыя мусяць адлюстраваць змены, якія адбыліся з гуртом у апошні час. Да імпрэзы музыкі рыхтуюць адмысловыя дэкарацыі і касцюмы.

"Я магу паабяцаць, што на канцэрце будуць дзікія рэчы! Але пра тое, як мы будзем выглядаць, я б прамаўчаў пакуль! – інтрыгуе лідар каманды Ян Максімовіч. – Усё будзе чароўна, як у сне! Гэта будзе вельмі цікавы атракцыён, непадобны на звычайны канцэрт! Усё, што будзе там адбывацца, хутчэй, нагадае нейкі перфоманс. Гэта звязана і з нашай музыкай, і з тым, у што мы трансфармаваліся, на якіх мы цяпер едзем рэйках".

Дарэчы, музыкі вырашылі зрабіць прыемны падарунак усім наведвальнікам канцэрта. Квітком на прэзентацыю пласцінкі стане куплены альбом “Futuremental”. Кошт пласцінкі – 20 тысяч рублёў. Канцэрт адбудзецца у 19.00 28 снежня ў клубе Re:Public.

Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"

Yellow Brick Road

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Але ж ня Шэлбі

+1
0
-1

Клёвая брычка, у мяне такая ж.

Шчыра Ваш, Джо Лін Цёрнер

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net