О проекте

Эксперыментальны праект ".К" выдаў шаманскі альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Праект ".К" беларускага музыкі Яўгена Кучмейна з вёскі Суботнікі выдаў на мультылэйбле "Першак" свой другі альбом, які атрымаў назву "УніСон". "Праект ".К" – моцны струмень сапраўднага натхнення для закатаванай бардамі роднай зямліцы", – сцвярджаюць выдаўцы.

– У гэтым радыкальным рашэнні праблемы калектыўнай творчасці ўсё зроблена сумленна: музыка, тэксты, настрой і пасыл ірвуцца на волю вельмі неардынарнымі асабістымі порцыямі. Кроў выплёўваецца ў мікрафон шматкамі, а мудрагелісты ўзор аўтарскіх галюцынацый прадзірае да костак, як радыяцыя. У Яўгена лоўка атрымалася збудаваць свой андэграўндны рытуальны закуток, дзе губляюцца межы рэальнасці, а гіпнатычны хрыплы голас вядзе шаманскую экскурсію па ўласным лабірынце Мінатаўра, – гаворыцца ў апісанні да альбому.

Новы альбом пісаўся шэсць месяцаў у вёсцы Суботнікі, што знаходзіцца амаль на мяжы з Літвой.

– Канцэпцыя альбома выцякае з яго назвы. Цэнтральная тэматыка – сон і вобразы, якія ў ім ўзнікаюць, – распавядае музыка. – Умоўна запіс можна падзяліць на тры фазы: першая частка сімвалізуе дзень. Падобна таму, як чалавек паводзіць сябе днём, яе характарызуюць хуткія, дынамічныя кампазіцыі. Другая фаза прыходзіць разам з кампазіцыяй "Уначы спявай" – павольным варыянтам загалоўнай песні. Гэтая фаза ключавая: тут сабраны цягучы, змрочны, часцяком дэпрэсіўны матэрыял. Усё гэта сімвал вечара: чалавек яшчэ не спіць, але ён пагружаны ў свае думкі, задумваецца пра тое, на што днём не хапае часу і духу. І, нарэшце, сон. Адкінуўшы дзённыя клопаты, чалавек засынае. Спачатку гэта ірваны, неспакойны сон, але паступова дыханне выраўноўваецца і адбываецца пагружэнне. Два вобразы паказваюць сваё бачанне гэтага працэсу, але хто ж з іх мае рацыю?

Спампаваць на сайце мультылэйбла "Пяршак".

Тэкст: Ultra-Music


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка серьёзная, а-ля

+1
0
-1

Музыка серьёзная, а-ля Подорожный, но тексты всё убивают... простые и неискренние, а-ля "Сплин" и "7Б", от того происходит ужаснейший рассинхрон в восприятии этих песен

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net