О проекте

Гурт "9 міліметр" плануе прымусіць слухачоў задумацца

 

Гурт "9 міліметр", які пазіцыянуе свой стыль, як інтэлігентны панк, запісаў дэбютны альбом. Засталося толькі звядзенне ды майстарынг, які музыкі плануюць скончыць ужо ў траўні.

"Апроч эмоцыі, якая прысутнічае ў стылістыцы панка, мы сваімі песнямі, тэкстамі ды ўсім астатнім спрабуем прымусіць людзей усё ж такі думаць, – тлумачыць уласнапрыдуманую стылістыку трубач ды канферансье гурта Міхаіл Есьман. – То бок, у нас не проста "мама анархия, папа стакан портвейна", а мы хочам данесці да людзей нейкія сацыяльныя тэмы, каб гэта ўсё не бяздумна было. Плюс – уключаем пэўную самаіронію. То бок, дадаём нейкага інтэлекту, як нам падаецца. Можа ў нас гэта і не атрымліваецца, але вельмі б хацелася".

Плануецца, што на дыску будзе адзінаццаць трэкаў, адзін з якіх – "Слова правды" – магчыма, дасць назву і будучаму дэбютніку. Да таго ж, музыкі замовілі кліп на гэтую песню рэжысёру Міці Сямёнаву, які раней працаваў над відэа для гуртоў "Или-Или" ды "Без Білета". То бок, "9 міліметр" вырашыў глабальна падыйсці да прэзентацыі дэбютніка, "бо хадзіць сярод гуртоў, якія з'яўляюцца маладымі ды перспектыўнымі, ужо пачынае надакучаць", – прызнаецца Міхаіл.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Яны выступалі неяк на

+1
0
-1

Яны выступалі неяк на разагрэве "Дай дарогу". Кульная, шпільная музыка) сапраўды, інтылігентны панк

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net