Гурт Navi прадстаўляе навагодні падарунак – акустычны альбом на роднай мове "Сонцам сагрэтыя". У альбом увайшлі песні, напісаныя за вельмі кароткі перыяд. Канцэртная прэзентацыя адбудзецца 20 снежня ў бары "ДК".
– Настрой і атмасфера кампазіцый вельмі падобныя. Гэта і падштурхнула да думкі запісаць усё і адразу, – тлумачаць музыканты. – Ідэя стварэння пласцінкі прыйшла спантанна, таму мы нават не сумняваліся, што трэба гэтую задуму ўвасобіць.
Акрамя арыгінальных песень, на пласцінцы прысутнічае кавер вядомай кампазіцыі гурта "Крама", якая ўжо атрымала добры водгук ад лідара групы Ігара Варашкевіча. Гэты альбом музыкі прысвячаюць Глыбоцкай дзяржаўнай раённай гімназіі, Народнаму літаратурнаму тэатру "Жывое слова" і радыёстанцыі "Сталіца".
Спампаваць альбом Vkontakte.
Прэзентацыя альбома адбудзецца 20 снежня ў мінскім бары "ДК" (вул. Талбухіна, 4. 3-ці паверх). Музыканты рыхтуюць падарункі ўсім, хто прыйдзе на канцэрт. Акрамя новых кампазіцый, на канцэрце таксама прагучаць і ўпадабаныя ўжо многімі песні "Адбымі мяне", "Далеко" і "Фа-фа-фа". Пачатак у 19.00. Тэлефон для даведак: + 37529-158-92-96; + 37529-764-34-75.
Текст: Experty.by паводле прэс-рэліза
Комментарии
Женский вокал, акустическая
Женский вокал, акустическая гитара придают музыке какую-то домашнюю атмосферу, от того тепло и уютно. Как-то так