О проекте

Гурт Tonqixod выдаў відэаканцэрт "Галасы" (+відэа)

 

"Галасы" – гэта запіс фактычна першага сольнага канцэрта Tonqixod, які быў зладжаны ў красавіку 2015 у якасці прыза за перамогу на ўзнагародах Experty.by 2015 у намінацыі "Найлепшы беларускамоўны альбом". Акрамя таго Tonqixod забралі прызы ў намінацыях "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы рок-альбом" і "Прыз штатных экспэртаў".

Канцэрт адбыўся дзякуючы сумесным высілкам парталаў Tuzin.fm і Experty.by пры падтрымцы грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Напярэдадні гурт адзначылі шэраг беларускіх і замежных экспэртаў, сваё захапленьне выказалі і калегі, напрыклад Лявон Вольскі і расейскі гурт Tequilajazzz.

"Ад самага пачатку канцэртнай дзейнасьці нас вабілі ўтульныя атмасфэрныя пляцоўкі - тэатры, дамы культуры і пад. Але магчымасьць зарганізаваць нешта такога кшталту зьявілася толькі праз два гады, пасьля атрыманьня ўзнагародаў ад экспэртаў. Той-сёй перасьцерагаў, што тэатральная пляцоўка РТБД – ня самае рацыянальнае рашэньне, але добрыя людзі пагадзіліся дапамагчы ўвасобіць "ідэю фікс". Як на мяне, то гэта быў вельмі цікавы экспэрымэнт як для нас – музыкаў, так і для арганізатараў. Мне асабіста на гэтай сцэне было вельмі ўтульна, і цяпер, праглядаючы відэа, нават трохі шкадую, што не дастаткова дбайна падрыхтаваўся, бо не напоўніцу скарыстаў умовы, што пасавалі для рэалізацыі нават самых сьмелых творчых выбрыкаў", – кажа вакаліст і клявішнік Tonqixod Максім Субач.

"Наогул найгралі мы ў той вечар недзе на гадзіну сорак хвілін, але ў выніку скарацілі відэавэрсію да 50 хвілінаў. Апроч сталага складу гурта ў двух нумарах можна пабачыць Віктара Сямашку з клярнэтам, а ў самым канцы нібы з табакеркі выскоквае Эрык Арлоў-Шымкус. На жаль, песьня, дзе ён падыгрываў на кантрабасе, у канчатковую вэрсію не ўвайшла", – узгадвае вакаліст, гітарыст і аўтар песень гурта Ўладзь Лянкевіч.

Кіраваў здымкамі і мантажаваў відэа Яўген Шапчыц, гук запісваў Алег Даманчук, а зводзіў Канстанцін Пыжоў. Найбліжэйшы выступ гурта Tonqixod адбудзецца 6 сьнежня ў бары Beer&Wine. Кошт квіткоў: 50 000 (папярэдне), 70 000 (у дзень). Тэл. для даведак: +375336611432.

Тэкст: Tuzin.fm, Experty.by

Tonqixod

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net