О проекте

Лявон Вольскі "Псіхасаматыка" (+аўдыё)

 
8,25
ноябрь, 2016
самиздат

Альбом з дзвюх канцэптуальных частак быў запісаны з нарвежскім саўндпраусарам Снорэ Бергерудам.




"Псіхасаматыка. Горад":

"Псіхасаматыка. Лес":

Лявон Вольскі – вакал
Snorre Bergerud – усе гітары, бас
Sindre Skeie – бубны

Музыка і словы – Лявон Вольскі
Аранжыроўкі і саўндпрадакшн – Snorre Bergerud
Запіс, звядзенне – Snorre Bergerud на Ymir Audio (Вільня, Літва)
Мастэрынг – Jaime Gomez Arrellano на Orgone Studios (Лондан, Вялікабрытанія)

дзе ўзяць

Набыць CD-версію (2 CD, digipack):

– інтэрнэт-крамы з дастаўкай: Symbal.by, Prastora.by, Imbryk.by;

– афлайн-крамы (Мінск): "Беларуская Прастора" – ГЦ Маскоўска-Венскі (пр.Незалежнасці 58), 2 паверх, павільён 205; Symbal.by – ГЦ "Маскоўска-Венскі" (пр. Незалежнасці 58), 4 паверх, пав. 430; кропка Алеся Мазаніка на "Кніжным кірмашы" – "Белэкспа" (вул. Я.Купалы 27), павільён В.

Набыць digital-версію на iTunes і GooglePlay.

Спампаваць бясплатна на сайце www.lavonvolski.com

Сацсеткі: Facebook, YouTube, Soundcloud.



меркаванні штатных экспертаў*

Мікалай Янкойць

адзнака: 9,00

Нібыта двайны дыск, але працягласцю усяго 42 хвіліны. Змяшчае так шмат, а пралятае так хутка: "Горад" на ўдых, "Лес" на выдых. Такі надзвычай удалы фармат быў бы немагчымым без "схемы Бергеруда" – поўнай адмовы ад сола і брыджаў, імкнення да максімальнай лаканічнасці; усяго чатыры песні тут не змясціліся ў троххвілінны хранаметраж. Але "Грамадазнаўства" здавалася парэзаным, недасказаным, няскончаным – а вось "Псіхасаматыка", нават разбітая на палоўкі, гучыць цэльна.

"Горад" – натуральны працяг мінулага альбома, але цікавейшы за папярэдніка: у меладычнасці, у гукавых рашэннях, нават у яркасці вакала Вольскага. Тэмы тутэйшых тэкстаў вядомыя з мінулага стагоддзя – але так хвостка іх ужо даўно ніхто не акрэсліваў, у тым ліку сам Лявон. "Лес" атрымаўся на мой густ занадта бардаўскім: музыка на другім месцы, лаканічнасць дае збоі, ёсць і колькі слабейшых трэкаў. Затое ён бярэ празрыстасцю і шчырасцю, бо атрымаўся самым асабістым за ўвесь час доўгай кар'еры Лявона. Самота, стомленасць, боль – ох-ох, слухаеш які ўжо раз, а ўсё шчыміць, аж дыханне збівае. У Беларусі выпускаць такія дыскі можна толькі Вольскаму – але ніхто іншы, здаецца, і не здольны.

Experty.by


Ягор Цывілька

адзнака: 9,00

Без аніякіх патуранняў, без уліку трагічных абставін жыцця Лявона Артуравіча "Псіхасаматыку" варта назваць ягоным найлепшым сольным альбомам. Дзве часткі, дзе што ні песня то хіт – сапраўдны падарунак для прыхільнікаў! Уся моц плыткі раскрываецца не адразу, але з кожным далейшым рэпітам асалода ад праслухоўвання расце – песні хочацца падпяваць, тэксты смакаваць, а матывы яшчэ надоўга засядаюць ў галаве.

Задумка з жорсткай "гарадской" і больш спакойнай лірычнай "лясной" часткай спачатку падалася спрэчнай: вялікія шэрагі песень з падобным настроем звычайна збіваюцца ў кашу, больш традыцыйная "раскладка" працуе лепей. Але на "Псіхасаматыцы" такое рашэнне, пэўна, апраўдвае сябе, прынамсі пададзена прыгожа. Першыя трэкі частак "Hej" перагукваюцца паміж сабой, сплятаючы палотны ў адзіную карціну, цалкам раскрываючы унутраны свет, памкненні і боль героя, то бок аўтара. Не ведаю, наколькі мужным трэба быць, каб так адкрыцца слухачу і падзяліцца сваім асабістым з незнаёмым светам, але вялікі дзякуй Лявону Вольскаму за гэтую шчырасць.

Experty.by


Таццяна Заміроўская**

адзнака: 8,00

У Вольского, возможно, получился ретроспективный альбом: что-то вроде медитации как минимум над последними 20 годами как его персональной биографии, так и истории страны. Несмотря на бойкий пост-гранджевый звук, который заставит вспомнить классику N.R.M. (ни один сольный проект Вольского не включал в себя столько музыкальных референсов к боевому партизанскому прошлому!), Вольский, по сути очутившийся в сумрачном лесу в самом дантовском смысле, звучит растерянным – но проговаривает эту растерянность он так мрачно, точно, поэтично и с такой спокойной, фаталистичной даже интонацией, что ему самому психосоматическая катастрофа не грозит.

Чего не сказать про общество в целом. Альбом получился таким личным и одновременно глобальным, что расслушать его с первого раза может оказаться тяжело. Кому-то он может показаться скучноватым, если послушать все песни бойким комплектом. Лучше слушать по одной, осознанно – они слишком концентрированные, и их сила и важность могут теряться при поверхностном прослушивании. И в плане текстов это, пожалуй, самая мощная работа музыканта: пожалуй, здесь есть все, о чем мы боимся говорить даже сами с собой.

Experty.by


Конрад Ярафееў

адзнака: 7,00

Сложно не сравнивать альбом "Псіхасаматыка" с предшествовавшим ему диском "Грамадазнаўства". К сожалению, кажется, сравнение не в пользу новой работы – если говорить о чисто музыкальной стороне дела – не столько потому, что "Псіхасаматыка" какой-то неудачный продукт, но из-за того, что "Грамадазнаўства" было уж слишком удачным. Тут же меньше запоминающихся рефренов и мелодий, все несколько более смутно, тексты скорее раскидисты, чем афористичны. Звучание, безусловно, не такое агрессивное, как в прошлый раз и даже, возможно, немного старомодное. Кажется, если смотреть беспристрастно, в прошлый раз вышло лучше. Но смотреть беспристрастно очень сложно, да и какую оценку не ставь – не слушать этот альбом никак нельзя.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.

** Таццяна Заміроўская замяшчае Змітра Безкаравайнага (PR-мэнэджар альбома) у сувязі з канфліктам інтарэсаў. Зміцер Безкаравайны не будзе мець магчымасці галасаваць за гэты альбом і па выніках года.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

8.6
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.6 (15 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Более мелодичный , чем

+1
0
-1

Более мелодичный , чем предыдущий альбом - это первое ощущение. Потом начинаешь вслушиваться в тексты. Многослойная работа, с каждым прослушиванием находишь что-то новое.
9\10

 

9/10.

+1
0
-1

Понравился больше предыдущего, да и вообще понравился больше всех его творений со времен "Дома культуры". 9/10.

 

10/10

+1
0
-1

Вельмi моцны альбом. 10/10

 

После первого прослушивания:

+1
0
-1

После первого прослушивания: песни сильные, но менее хитовые, чем в предыдущем альбоме. После многих раз прослушивания привыкаешь к песням, и уже кажется, что этот альбом более хитовый.

В общем, музыка хорошая. Вольский в который раз радует. И это радует. Подозреваю, что не меньшее спасибо нужно сказать и саундпродюссеру.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net