О проекте

Надежда Кудрейко: личный топ-10 за 2008 год

 
photo-kudrejko.jpg

Натуральна, музычны год складваецца не толькі з дыскаў, што былі выдадзены. Мы ж разглядаем дыскаграфію – тое, што зафіксавана, ужо не зменіцца, не апраўдаецца будучымі перспектывамі музыкантаў ці іх шыкоўнымі канцэртамі, не апраўдаецца малым бюджэтам ці дрэнным гукарэжысёрам.

З гэтага пункта гледжання асцярожна назаву мінулы год сярэднім па ўдаласці, хаця больш схіляюся, каб назваць яго дрэнным. Большасць праслуханых мною альбомаў, такое адчуванне, адразу запісвалася музыкантамі "без прэтэнзій". Нават такія, мабыць, нятанныя па беларускіх мерках пласцінкі, як у Сярогі, Б’янкі, Макса Лорэнса і гэтак далей.

Над выбарам, прызнаюся, думала доўга, і знайсці адразу 10 альбомаў, вартых звання "лепшага", было не вельмі проста. Несумненна, акрамя адзначаных, ёсць і яшчэ вартыя ўвагі работы. Але – з улікам патэнцыяльных магчымасцяў музыкантаў.

1. Ляпис Трубецкой "Манифест"

Альбом моцны, прафесійны, канцэптуальны. Хаця б з-за таго рэзанансу, які ён меў не толькі ў нашай краіне, яго нельга было не паставіць на першае месца.

2. Троіца "Жар-жар"
3. Троіца "Сон-трава"

Любы альбом і ўвогуле – любы творчы акт "Троіцы" заўсёды на самым высокім узроўні. Калі ў сучаснай беларускай музыцы пра каго і можна казаць з эпітэтам "геніяльна", то гэта пра "Троіцу". Быццам бы "эксперыментальны" альбом "Жар-жар" рызыкнула паставіць вышэй за "Сон-траву" толькі таму, што, магчыма, асабіста мне як простаму слухачу зараз усмешка "Жар-жара" больш патрэбная.

4. Tanin Jazz "Feel This Time"

Самае прыемнае, што мне давялося пачуць у мінулым годзе. Мяне задавальняе ўсё. Элегантна, стыльна і вельмі смачна.

5. Зміцер Вайцюшкевіч "Тое, што трэба"

На рэдкасць недасканалы альбом, прычым хібы відавочныя. Але ж знойдзена тое гучанне голасу, інтанацыя – пры наяўнасці і добрай паэзіі, і добрай музыкі – калі альбом хочацца слухаць. Пры ўсіх недахопах праца усё ж вылучаецца на агульным фоне белмузыкі-2008. Хаця, пачынаючы ўжо з гэтай, пятай пазіцыі, я б ставіла альбомы на адно месца.

6. Flat "Smile Of Fortune"

У сваім абраным рэтра-стылі альбом зроблены якасна і густоўна. У дадзеным выпадку мне здаецца нявартым высвятляць, "кто более матери-истории ценен", у сэнсе – чый стыль больш арыгінальны.

7. Алесь Камоцкі "З бацькоўскай кружэлкі"

Гэты альбом будзе запатрабаваны доўгія гады. Добрыя пераклады, якасная музыка, шчырыя пачуцці.

8. Дай дарогу! "Д.С.П.Г."

Мне спадабалася. Весела і без напругі. Нават не заўсёды дакладнае ўжыванне нецэнзурнай лексікі ўпісваецца ў агульную атмасферу.

9. Аня Шаркунова "Сердце красавицы"

Вельмі хацелася ўключыць у Топ-10 хоць бы адзін эстрадны беларускі альбом. У выніку выбірала паміж Шаркуновай і "Merry Poppins". Цалкам гарманічная, без правалаў, без недарэчнасцяў праца.

10. ДетиДетей "ОтЛично"

Хоць я і расчаравана другім альбомам гэтай групы, але больш вартых кандыдатаў не знайшла.

Пра аўтара:

Журналіст, радыёвядучая. Нарадзілася і жыве ў Менску. Скончыла Мінскі палітэхнікум па спэцыяльнасьці "прыкладная матэматыка" і філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў КБ, рэкламным агенцтве, газеце, радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", радыёстанцыі "Крыніца", у выніку на доўгі час затрымалася на Беларускім радыё. У мінулым аўтар перадач "На ростанях", "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Вечаровы акорд" і г.д. Многа гадоў стварала праграму па аўтарскай песьні "Мая музыка", была арганізатарам і вядучай фэстываляў "Травеньскія вечары аўтарскай песьні". Таксама была аўтарам праграмы, прысвечанай беларускай рок-музыцы "Тры акорды".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

З вашай нагоды

+1
0
-1

З вашай нагоды паслухаю Камоцкага...

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net