О проекте

Новы альбом "Дай Дарогу!" будзе пра жыццё

 

У хуткім часе берасцейскія панкі "Дай Дарогу!" пакажуць свету новы альбом. Ён будзе называцца "Сквозь говно" і складацца з 17 песень. Частка трэкаў – пераасэнсаваныя ў панк-рытмах песні папярэдняй акустычнай пласцінкі "Боли нет", а таксама цалкам новыя творы.

Па словах лідара каманды Юрыя Стыльскага, альбом вытрыманы ў тыповай для "Дай Дарогу!" стылістыцы. З невялікімі адхіленнямі.

Юрый Стыльскі: "Альбом такі, блізкі да жыцця. Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з "ДСПГ". Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі".

Новая пласцінка "Дай Дарогу!", як і папярэдняя, была запісаная на прыватнай студыі гурта, а таксама на студыі гурта Spasenie. Зусім хутка яна будзе прэзентаваная на "Еўрарадыё" і афіцыйным сайце гурта. Прыхільнікі каманды таксама змогуць яе набыць на канцэртах. Дарэчы, канцэртная прэзентацыя альбома "Сквозь говно" адбудзецца ў верасні ці на пачатку кастрычніка ў адным з мінскіх клубаў.

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"

Дай дарогу!

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net