Па словах вакаліста PunKrot Мікалая Кротава, асноўным штуршком у стварэнні альбома пад назвай "Пан Крот" сталі змены ў складзе. З 20 гатовых кампазіцый для пласцінкі абралі 11 трэкаў, астатнія музыкі вырашылі пакінуць для будучых сінглаў, складанак ды проста канцэртаў.
"Адбіралі тыя песні, што бліжэй па стылі і па сэнсе – каб атрымаўся сапраўдны твор мастацтва! – распавядае пра новы альбом Мікалай. – У многіх песнях прысутнічаюць пратэсты супраць некаторых рэчаў, пра якія кожны можа самастойна задумацца пры праслухоўванні. А ўвогуле, альбом накіраваны на пазітыў і веру ў лепшае".
Запіс альбома адбываўся на Chameleon Studio з красавіка па ліпень 2013 года. Канцэртная прэзентацыя дыска запланаваная на 27 верасня ў сталічым Rocker Bar.
Паслухаць альбом можна на сайце "Еўрарадыё".
Комментарии
Ни чего такой панк-рочек.
Ни чего такой панк-рочек. Слушать можно
Очень специфично
Ехидный ретро-поп-панк-рок. Замешано на классическом русском панке, но при этом по степени дурашливости зачастую напоминает британцев Toy Dolls. Вроде бы и неплохо записано, но звук будто сознательно испорчен под хромовую кассету. Эта музыка даже на пике вряд ли претендовала на успех у критиков, а на современном фоне вообще выглядит явным анахронизмом и девиацией. При этом допускаю, что в рамках своей ооочень специфической ниши вполне может иметь немногочисленного, но верного слушателя.
Чего-то не хватает
Крепенький панк, без особой идеологизации его музыкальной и вербальной составляющих. Вроде, все как у людей, исповедующих в своем творчестве сие направление, но вот какой-то искры божьей нет, - чтобы отнести команду хотя бы к лучшим из лучших представителям Беларуси, работающим в том же ключе.
ніякі панк
цяжка нешта дадаць да папярэдніх каментароў. Для каго, супраць каго гэтая музыка? Як па мне, не хапае гумару і цынізму, а яшчэ вартых і вострых тэм. А так усё неяк ніяк..