О проекте

Shuma адсвяткуе "Альбом года" сольным канцэртам

 

27 мая этна-электронны гурт Shuma ў межах вялікага сольнага выступа ў Мінску прэзентуе публіцы свой новы альбом "Сонца". Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам". Канцэрт можна лічыць своеасаблівым працягам узнагарод Experty.by, на якіх дэбютны дыск Shuma "Жніво" (2015) перамог у галоўнай намінацыі "Альбом года".

Праца атрымала мноства ўзнёслых водгукаў ад беларускіх і замежных журналістаў, а таксама атрымала ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ад партнёра ўзнагарод – інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам". У мінулыя гады аналагічны бонус за лепшыя альбомы года атрымалі Port Mone і Pukstband.

Выступ Shuma адбудзецца ў прасторным ангары бара "Хуліган", які дазваляе рэалізаваць масштабныя творчыя задумкі калектыву, у тым ліку візуальнае праграмаванне. Сяброўскую музычную падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.

– Музычна новы альбом яшчэ больш электронны і грувавы, таму і канцэрт будзе адбывацца ў выглядзе адзінага перфоманса, у якім музыка шчыльна пераплятаецца з тэхналагічным візуальным складнікам, – распавяла Руся, вакалістка і ідэйны лідар Shuma.

Гурт Shuma быў заснаваны ў 2012 годзе і працуе ў стылістыцы digital archaica, спалучаючы беларускія народныя песні і сучаснае электроннае гучанне. Склад гурта: Руся (вакал, канцэпцыя), Надзея Чугунова (вакал), Аляксей Будзько (бас, клавішныя). Саундпрадусары: Nick Cherny, Alexis Scorpio.

"Атлант Тэлекам" прэзентуе: Shuma з новым альбомам "Сонца"
27 мая ў "Хуліган. Ангар" (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта). Продаж: "Тэатральная каса" (вул. Калініна 5), "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by. Інфалінія: +375 29 944 68 13

Experty.by

Shuma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net