О проекте

Цэслер дапаможа Apple Tea трапіць "В яблочко"

 

Славутыя беларускія джазмэны – гурт Apple Tea рыхтуюць да выдання 6-ты нумарны альбом. Ужо традыцыйна для гурта, аўтарам вокладкі альбома стане вядомы беларускі дызайнер і сябра гурта Apple Tea Уладзімір Цэслер. Гэтым разам ён прыдумаў не толькі афармленне пласцінкі, але і назву будучага альбома.

Як распавёў Еўрарадыё бас-гітарыст і кампазітар Apple Tea Ігар Сацэвіч, вокладка будучай плыткі будзе чорна-белай і ў выглядзе мішэні, а сам альбом будзе называцца "В яблочко". Чакаецца, што ў альбом увойдуць 10 кампазіцый. Палову з іх складаюць новыя п’есы, астатнія ж – гэта раней не выдадзеныя творы гурта.

"Ёсць яшчэ 11-ая кампазіцыя, – дадае бубнач Apple Tea Аляксандр Сапега. – Над ёю проста трэба яшчэ працаваць, але яна вельмі прыгожая! З бязладавай бас-гітарай у галоўнай ролі".

З агульнай канцэпцыяй альбома музыканты пакуль не вызначыліся. Але што дакладна – у шостым альбоме Apple Tea не будзе музыкі, якую можна уключыць "фонам".

Аляксандр Сапега: "Тое, што вымалёўваецца зараз, – найсучаснейшы джаз. Што дакладна – альбом не будзе лёгкім. Усё яшчэ пакуль так невідавочна, у працягу запісу многае яшчэ можа змяніцца, і ў выніку плытка можа атрымацца зусім іншай, у адрозненні ад першапачатковай ідэі. Шмат кампазіцый застаюцца нявыдадзенымі па розных прычынах, бо ведаеш, хочацца захаваць нейкую праграмнасць, каб дыск слухаўся як адзінае цэлае – і ў жанравых межах, і па якасці запісу".

Ужо традыцыйна назвы для новых кампазіцый Apple Tea прыдумваюць разам са сваімі сябрамі ці прыхільнікамі творчасці падчас канцэртаў.

"А нядаўна я прыдумаў геніяльную назву для п’есы, якая падобная на Yellowjackets і будзе называцца "In Yellow Tone", – смяецца Ігар Сацэвіч, акцэнтуючы ўвагу на супадзенні назвы п’есы з вядомым джазавым стандартам "In A Mellow Tone". – Бачыш, як прыгожа атрымалася!"

У запісе альбома традыцыйна паўдзельнічае Андрэй Матлін, музыкант з ЗША, з якім Apple Tea падтрымліваюць адносіны і запісваюцца пры дапамозе Інтэрнэта.

Плануецца, што альбом выйдзе вясной. Магчыма, у "В яблочко" увойдуць таксама бонусы і відэа.

Ігар Сацэвіч: "Ёсць думкі зняць кліп на кампазіцыю "Остаться в Манаусе", але пакуль не ведаем, ці атрымаецца".

Тэкст: Міра Шульц, Варшава, "Еўрарадыё"

Apple Tea

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net