Маша Колесникова о дебютном альбоме группы "Людзі на балоце": "Альбом сапраўды прасякнуты шчырасцю, і гэтым ён таксама падкупляе. Адзінае, хацелася б, каб наступным разам музыкі больш пільна і ўважліва ставіліся да запісу матэрыялу".
Апошнім часам вынайсці музычны ровар робіцца ўсё складаней. Але ў гарадзенскіх "Людзей на балоце" гэта атрымалася. Яны ўзяліся за "тачанкі, шаблі і зброю" і ўзгадалі гісторыю антыбальшавіцкага супраціву. Прычым зрабілі гэта даволі стыльна.
Альбом "Людзі на балоце" падобны да кіно. Слухаючы песні, так і ўяўляеш партызан, што збіраюцца на вайну, чуеш "Малітву жанчыны" і мудрыя словы маці, перажываеш бойку з чэкістамі. І на нейкім падсвядомым узроўні пражываеш разам з героямі песень падзеі тых гадоў. Прычым "Людзі на балоце" – гэта героі без пафасу, звычайныя людзі, "апошнія рамантыкі ў пратухлай рыгоце".
Мелодыі песень "Людзей на балоце" набліжаныя да фальклорных. Даволі трапна тут выглядаюць характэрныя для беларускіх песень паўторы кшталту "ой, люлі-лю". Дзякуючы ім творы "Людзей на балоце" хутка запамінаюцца і ў будучыні могуць існаваць у адрыве ад альбома. Каляфальклорныя мелодыі падтрымліваюцца слушным акампанементам. Гітара, скрыпка, флейта ды акардэон пасуюць песням, якія насамрэч маглі б гучаць у цёмных беларускіх лясах, дзе хаваліся партызаны.
Дэбютная праца гарадзенцаў у нечым перасякаецца з нашым "Народным альбомам" і з тым, што робіць польскі праект R.U.T.A.. Толькі ў "Народным альбоме" падзеі адбываюцца крыху пазней, а яго аўтары не без іроніі ўспамінаюць герояў тых часоў. R.U.T.A. ж займаецца рэканструкцыяй песень прыгнёту Польшчы і суседзяў, ствараючы дзіўныя эклектычныя палотны. У "Людзей на болоце" усё больш проста.
Заснавальнік "Людзей на балоце" і аўтар песень альбома Алесь Дзянісаў не надта задаволены тым, што атрымалася: маўляў, можа быць і лепш. Але, кажа музыка, ад сваіх песень ён не адмаўляецца – яны зробленыя шчыра, ад душы. Альбом сапраўды прасякнуты шчырасцю, і гэтым ён таксама падкупляе. Адзінае, хацелася б, каб наступным разам музыкі больш пільна і ўважліва ставіліся да запісу матэрыялу. Бо як ні круці, у наш час не заўсёды дакладнае інтаніраванне выглядае некалькі недаравальна… Апошняя песня дыску "Людзі на балоце" – "Прыйдзе вясна!" – вяртае слухача ў сённяшні дзень і агаляе праблемы, актуальныя і цяпер… Добрая праца. Чакаем наступную!
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.