Маша Колесникова о новом альбоме группы "Мох": "Тут менш павуціння, аднак больш аголенага нерву за кошт казачнага мінімалізму – драм-машынкі, электрагітары і прыгожага голасу Антона – пранізлівага, здольнага данесці ўвесь смутак чалавека, які чакае госця, а таго ўсё няма".
Антон Крывуля – чараўнік. Ён піша цалкам чароўную музыку. І няважна, што нехта можа яе не разумець, не ўспрымаць і нават лаяць. Антону і яго праекту “Мох” па вялікаму ліку усё адно – тут галоўнае сам працэс і ідэя. Працэс? Антон бярэ дыктафон і шпацыруе: “Мох” – гэта музыка для людзей, якія любяць гуляць па вуліцы. Ідэя? “Нешта падобнае да “Ласкового мая” – жудасна сіроцкі драйв і надта жахлівы саўнд”, а яшчэ “ярасць, адлюстраваная ў вельмі кампактных формах”…
У праекта “Мох” ёсць два альбомы. Першы – “Миллиард жёлтых птиц” распавядае пра насарогаў, самалёт, устрыцы, і ўласна, пра птушак, і прымушае слухача паддацца агульнай нябеснай пяшчоце, якая пляце сваё празрыстае павуцінне. Другі альбом выйшаў гэтай вясной – “Плашка”. Тут менш павуціння, аднак больш аголенага нерву за кошт казачнага мінімалізму – драм-машынкі, электрагітары і прыгожага голасу Антона – пранізлівага, здольнага данесці ўвесь смутак чалавека, які чакае госця, а таго ўсё няма.
А гук? Ну, такі гук. Як і ўсё астатняе. “Мох” – гэта канцэпцыя. Усё прадумана і зроблена адмыслова. У традыцыях гіпнагоджыка – так атрымалася: расплыўчатыя абстракцыі, водгукі музычнай стылістыкі 80-х і гучанне моцна зацёртай касеты, якая гадоў 15 правалялася за шафай.
Вынік. Персанажы кшталту Крывулі, Пукста і Ліберзона неабходныя нашай музыцы. Яны – як кропкі ў бясконцай плыні гукаў і інфармацыі. Іх музыка можа натхніць стомленага музыку, і мусіць адкрыць вочы музычнай моладзі, якая засяродзілася на навамодных кірунках. Ну, і, натуральна, спадабацца звычайнаму слухачу з незвычайнымі патрэбамі.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.