О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: З.Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra "Чара"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Змитера Войтюшкевича в рецензии для "Еврорадио": "Вайцюшкевіч зачароўвае, закалыхвае, інтрыгуе, западае ў душу, запальвае зоркі. Зміцер чытае-зачытвае, вые-завывае, лагодзіць-залагоджвае. А навокал – карункі, сплеценыя з выкшталцоных гукаў кларнета, цымбал, баяна і дафа, вэлюм з пругкіх, рухавых і трапяткіх разважлівых мелодый".

Вайцюшкевіч заўсёды думаў пра тэатр – хацеў сыграць драматычную ролю. З "Прарокам" не зраслося. Таму Зміцер стварыў свой тэатр і назваў яго "Чара" – альбом-тэатр з песнямі на вершы шведскіх паэтаў.

Вайцюшкевіч зачароўвае, закалыхвае, інтрыгуе, западае ў душу, запальвае зоркі. Зміцер чытае-зачытвае, вые-завывае, лагодзіць-залагоджвае. А навокал – карункі, сплеценыя з выкшталцоных гукаў кларнета, цымбал, баяна і дафа, вэлюм з пругкіх, рухавых і трапяткіх разважлівых мелодый. Ад "Чары" вее прахалодным шведскім ветрам, гарачым клезмерам і балканскім драйвам, беларускай хмарнасцю і ўсходнім сонцам. На тое яна і "Чара", на тое і "чарны" Вайцюшкевіч.

Вайцюшкевіч – бадай, самы дасведчаны беларускі кампазітар-карыстальнік паэтычнага слова. Яму падуладныя вершы складаныя і лёгкія, Барадуліна, Камоцкага, Някляева, Бураўкіна, Вуячка, Сыса. З нерыфмаванай паэзіяй шведскіх паэтаў, якую так жа нерыфмавана пераклалі беларускія паэты, таксама праблем не ўзнікла: знайшлася форма рэчытатыву, які зрабіўся сучасным сродкам выразнасці. Рэчытатыў-малітва. Рэчытатыў-мантра. Рэчытатыў-замова.

"Чара" – прыклад добрай этнікі, камернай, засяроджанай, сур’ёзнай. "Чара" – не для ўсіх, для выбраных. "Чара" – роўная, адмыслова пазбаўленая эмацыйных усплёскаў, згодна з канцэпцыяй, недзе занадта манатонная і вымагае не аднаго праслухоўвання. Аднак "Чара" Вайцюшкевіча не можа быць іншай, бо Тодар – яшчэ той уладальнік безумоўнага густу.

"Чара" – пра каханне, пра пошукі, пра растанне, пра роздумы, пра хараство сусвету, пра ўзаемаадносіны чалавека і наваколля. І так да 11-га трэку. Вось тут пачынаецца другая "Чара" – Вайцюшкевіча звычайнага, якога мы ўсе ведаем і часам крытыкуем. 11 трэк – "Шведскія мужчыны" і адказ шведскім мужчынам трэк 12 – "Беларускія мужчыны" выглядаюць памылкова размешчанымі на пласцінцы. З іх з’яўленнем змяняецца сэнс той "Чары", што была дагэтуль. Этнічная і высокая "Чара"-мара ператвараецца ў будзённа-іранічную, звычайную і вельмі беларускую. І дыск робіцца выключна мужчынскім. А яго электроннае заключэнне ўвогуле выклікае непаразуменне. Аднак, калі Вайцюшкевіч так зрабіў, значыць так павінна быць. Тым не менш "Чара" – адзін з самых незвычайных і цікавых альбомаў 2011 года. Слухаць варта!

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net