Журналистка и радиоведущая Надежда Кудрейко о новом альбоме группы Sciana: "Альбом валодае сапраўды добрай энергетыкай, як слухач ты адчуваеш, што музыкі зрабілі сваю працу годна і пастараліся не пакрыўдзіць цябе зусім паганым гукам, недаробкамі, халтуркай, галоўнае – дурным густам. А выдалі запісы, якія не сорамна публікаваць".
Нярэдка пра музыку, у прыватнасці пра альбомы пішацца многа прыгожых слоў – знаходзіцца філасофія, здзяйсняюцца экскурсы ў гісторыю, ацэньваюцца музычная база, валоданне інструментам, асобныя гітарныя сола і гэтак далей. Нарэшце слухаеш сама, і разумееш, што пачынаць пісаць трэба было б з фразы: "Слухаць гэта немагчыма!". Чаго вартыя філасофскія канцэпцыі, добры вакал, паэтычныя здольнасці ці што яшчэ, калі слухаць – немагчыма, не хочацца?
Дык вось, у выпадку з альбомам "Сцяны" скажу, што гэта слухаць магчыма. Нягледзячы на розныя недахопы. Альбом валодае сапраўды добрай энергетыкай, як слухач ты адчуваеш, што музыкі зрабілі сваю працу годна і пастараліся не пакрыўдзіць цябе зусім паганым гукам, недаробкамі, халтуркай, галоўнае – дурным густам. А выдалі запісы, якія не сорамна публікаваць. Зразумела, "Сцяна" зрабіла гэта ў межах сваіх магчымасцяў, у межах таго, як умее спяваць, іграць і пісаць, але зрабіла ўсё гарманічна і густоўна.
Прызнаюся, спачатку трэба было прызвычаіцца да гучання вакала. Яшчэ хацелася б большай суадноснасці музыкі з тэкстам. Да прачытання тэкстаў у буклеце я не надта разумела, пра што песні. Потым прачытала тэксты – а яны аказаліся вельмі прыстойнымі, і нават паэтычнымі! Потым ізноў паслухала песні – і зноў не зразумела, пра што спяваецца.)
Хацелася б большай разнастайнасці, большай арыгінальнасці у формах песень, нейкага адыходу ад стандарта, большай смеласці. Мне здаецца, пасля гэтага альбома, дзе пэўны этап у майстэрстве ўжо засвоены, і засвоены добра, музыкі дазволяць сабе больш рызыкаваць і шукаць нешта новае. Я б параіла паспрабаваць выйсці з сярэдзіны стылю – яна, канешне, залатая, аднак не надта цікавая – і ўдарыцца ў якую-небудзь крайнасць. Зрабіць штосьці ці больш жорсткае, ці наадварот – больш папсовае. З некаторых трэкаў альбома "Кропка вяртання" хацелася быццам зняць абгортку, плёнку, што прыкрывае сутнасць. Напрыклад, "Слёзы пад дажджом" (там дзе Віктар Цой і Боб Марлі), як мне здаецца, патрабуюць нейкага іншага музычнага рашэння, не ў рэчышчы абсалютна традыцыйнага рока. А песня "Ніколі болей" мне моцна нагадала незабыўны "Мясцовы час", і гэта выдатна. Дадаць бы толькі экспрэсіі, пафасу, узнёсласці. Магчыма, на канцэртах усё атрымліваецца лепей, і такая музыка сапраўды можа добра гучаць са сцэны. Але ж у запісах пры ўсёй любові да свайго роднага хочацца чагосьці больш выкшталцонага.
Тым не менш, паўтаруся, альбом выклікае добрыя пачуцці, таму як для мяне – вельмі высокі бал 7.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Журналист, работает на Белорусском радио. Родилась и живет в Минске. Дипломированный математик и филолог. В прошлом автор передач о рок-музыке "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Тры акорды" и т.д. Много лет была автором передачи об авторской песне "Моя музыка", а также организатором и ведущей фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні".